РУ́ЖА ВЯТРО́Ў,
вектарная дыяграма паўтаральнасці вятроў розных напрамкаў у пэўнай мясцовасці. Звычайна складаецца паводле шматгадовых паказчыкаў за месяц, сезон або год. Уяўляе сабой кружок (або кропку), ад якога разыходзяцца прамяні ў напрамку асн. румбаў гарызонту. Даўжыня кожнага праменя прапарцыянальная паўтаральнасці вятроў дадзенага напрамку. Ў сярэдзіне кружка лічбамі пазначаецца паўтаральнасць штыляў. Канцы адрэзкаў звычайна злучаюць ломанай лініяй. Р.в. улічваецца пры планаванні буд-ва жылых мікрараёнаў і прамысл. прадпрыемстваў.
т. 13, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭНО́»
(Renault S.A.),
аўтамабільны канцэрн Францыі. Засн. ў 1895 прадпрымальнікам Л.Рэно. У 2-ю сусв. вайну прадпрыемствы канцэрна знішчаны больш чым на 80%. У 1945 нацыяналізаваны, з 1990 акц. т-ва. З 1979 супрацоўнічае з канцэрнам «Вольва», у 1993 абедзве фірмы аб’ядналіся пад назвай «Рэно-Вольва-Атаматыў». Спецыялізуецца на выпуску легкавых і грузавых аўтамабіляў тыпу «Рэно» розных мадыфікацый і цягнікоў. Штаб-кватэра ў г. Булонь-Біянкур.
т. 14, с. 12
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПІХАВА,
вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Крывошын, ва ўрочышчы Рэпіхава. Створана на р. Ліпнянка ў 1984. Пл. 1,1 км², даўж. 2 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 3,5 м, аб’ём вады 2,1 млн. м³. Агараджальная дамба (даўж. 5,5 км) ахоўвае прылеглую тэрыторыю ад затаплення. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,6 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
т. 14, с. 19
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІГО́РСКАЯ ФА́БРЫКА ТРЫКАТА́ЖНАЙ БЯЛІ́ЗНЫ «Купалінка». Пабудавана ў 1969 (1-я чарга) у г. Салігорск Мінскай вобл. як ф-ка бялізнавага трыкатажу. З 1970 дзейнічае 3-я чарга ф-кі, у 1989 пабудаваны дадатковы вытв. корпус. З 1990 наз. Салігорскі трыкат. камбінат, з 1992 — арэнднае прадпрыемства «Купалінка», з 1997 — адкрытае акц. т-ва «Купалінка». Асн. прадукцыя (2001): трыкат. бялізна і верхні трыкатаж мужчынскага, жаночага і дзіцячага асартыменту.
т. 14, с. 109
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМА́РАНГ (Semarang),
горад у Інданезіі, на в-ве Ява. Адм. ц. прав. Цэнтр. Ява. Каля 1,2 млн. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, знешнегандл. і рыбалоўны порт на паўн. беразе в-ва Ява. Аэрапорт. Прам-сць: харч. (перапрацоўка на экспарт кавы, чаю, каўчуку, копры, тытуню, цукру), дрэваапр., лесапільная, тэкст., суднарамонтная. Вытв-сць нац. муз. інструментаў. ЦЭС. Ун-т. Паблізу — цэнтр разьбярства па дрэве Джапара.
т. 14, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛЬПАВА́ННЕ (ад лац. scalpere скабліць),
ваенны звычай некат. народаў, паводле якога ў якасці трафея здымалі скальп. Было вядома ў стараж. народаў (галаў, скіфаў). У 17—19 ст. звычай С., які раней існаваў ва ўсх. і паўд.-ўсх. частцы Паўн. Амерыкі (іракезы і інш.), распаўсюдзіўся і ў інш. індзейскіх плямён пад уплывам англ. і франц. каланізатараў, якія плацілі індзейскім «саюзнікам» за скальпы воінаў варожых ім плямён.
т. 14, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СПОРТИ́ВНАЯ ПАНОРА́МА»,
бел. спартыўная газета. Выдаецца з 1.6.1951 у Мінску, напачатку пад наз. «Физкультурник Белоруссии» («Фізкультурнік Беларусі»), з 1995 — сучасная назва. Выходзіць 5 разоў на тыдзень на рус. мове. Заснавальнік — Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, калектыў рэдакцыі. Асвятляе спарт. жыццё Беларусі і інш. краін свету, пытанні алімп. руху, здаровага ладу жыцця. Змяшчае нарысы пра вядучых спартсменаў, матэрыялы аб спаборніцтвах, дасягненнях спарт. калектываў і спартсменаў.
т. 15, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРАВАВО́ДСТВА,
парадак вядзення спраў, дакументацыі ва ўстановах, арг-цыях і фірмах, на прадпрыемствах. Уключае; прыём, запаўненне, афармленне, адпраўку дакументаў, улік і кантроль за іх рухам і выкананнем, захоўванне і абнаўленне дакументаў. У С. ўваходзіць таксама складанне дзелавых папер (пасведчанне, даведка, суправаджальныя паперы і г.д.). Правілы С. распрацоўваюцца ў адпаведнасці з рэгламентам або статусам устаноў (арг-цый, прадпрыемстваў, фірмаў), з улікам патрабаванняў законаў Рэспублікі Беларусь.
т. 15, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМГАІ́Т,
горад на У Азербайджана, на ўзбярэжжы Каспійскага м., у вусці р. Сумгаіт. Узнік у 1949 на месцы вёскі ў сувязі з развіццём прам-сці. Каля 300 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Важны прамысл. цэнтр Азербайджана (другі пасля Баку). Прам-сць: хім. (з-д сінтэтычнага каўчуку, ВА «Хімпрам»), металургічная (трубапракатны і алюмініевы з-ды), маш.-буд., лёгкая, харч., буд. матэрыялаў. ЦЭС. Музей гісторыі горада. Тэатр.
т. 15, с. 266
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРАКА́РТА (Surakarta), Сола,
горад у Інданезіі, у цэнтр. ч. в-ва Ява. Уваходзіць у правінцыю Цэнтр. Ява. Засн. ў 18 ст. Каля 550 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць тэкст. і харчовая. Традыц. маст. промыслы (выраб тканіны батык і інш.). Музеі: гіст., старадаўняй яванскай культуры ў палацы Сола. Мячэць Мангкунегаран (16 ст.), 2 палацы султана (18 ст.), галандскі форт (1779).
т. 15, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)