КАБЕ́РДЗІН (Радзіслаў Васілевіч) (н. 9.6.1930, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. хімік-арганік. Д хім. н. (1985). Скончыў БПІ (1957). З 1959 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў сінтэзу галагенарган. злучэнняў і вывучэнні іх хім. пераўтварэнняў. Адкрыў новую рэакцыю нітразлучэнняў, якая дазваляе спрасціць шлях пабудовы ізатыязольнага цыкла — фрагмента шэрагу лек. прэпаратаў.

Тв.:

Полихлор-1,3-бутадиены. Мн., 1991 (разам з У.​І.​Поткіным);

Нитробутадиены и их галогенпроизводные: синтез и реакции (разам з У.​І.​Поткіным, В.​А.​Запольскім) // Успехи химии. 1997 Т. 66, № 10.

т. 7, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЕ́НКА (Эдуард Пятровіч) (н. 18.9.1930, Мінск),

бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д тэхн. н. (1989). Скончыў БПІ (1954) і БДУ (1965). З 1961 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск), у 1978—92 нам. дырэктара гэтага НДІ. У 1971—78 супрацоўнік Сакратарыята ААН (г. Нью-Йорк, ЗША). Навук. працы па метадах разліку і комплекснага выкарыстання воднага патоку, аднаўляльных крыніцах энергіі і іх выкарыстанні, нарматыўным забеспячэнні дзярж. разліку выкарыстання вод.

Тв.:

Вода. Природа Человек. Мн., 1986 (разам з Б.​У.​Фашчэўскім);

Возобновляемые источники энергии и возможности их использования в Беларуси. Мн., 1995.

Л.​В.​Лоўчая.

т. 7, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЁЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 2.5.1947, в. Новая Вёска Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Адначасова ў 1986—94 у апараце Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, з 1994 у Асацыяцыі камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмным аналізе, аптымальным кіраванні, макраэканоміцы, інфарм. тэхналогіях. Распрацаваў шэраг камп’ютэрных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу развіцця ваен.-эканам. сітуацый.

Тв.:

Дискретная оптимизация. Мн., 1977;

Матроиды в дискретной оптимизации. Мн., 1987, Анализ финансового состояния банка. Мн., 1998 (разам з І.​Ц.​Шыбека).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 7, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́Ў (Юрый Канстанцінавіч) (н. 7.1.1928, Масква),

расійскі і бел. эканаміст. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1974), д эканам. н. (1968), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі тэхнал. ін-т лёгкай прам-сці (1951). У 1958—71 у Цэнтр. эканам. НДІ Дзяржплана РСФСР, Ін-це эканомікі АН СССР, Дзяржплане СССР. У 1973—79 дырэктар НДІ эканомікі і эканам.-матэм. метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1982 у Маскоўскім ін-це кіравання. Даследуе праблемы планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл, аўтаматызацыйных сістэм кіравання.

Тв.:

Организационные проблемы научно-технического прогресса. М., 1972;

Развитие и размещение машиностроения СССР. М., 1974.

т. 7, с. 431

т. 7, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗУБО́ЎСКІ (Валянцін Міхайлавіч) (н. 1.9.1937, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),

бел. псіхолаг. Д псіхал. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча проціпаветранай абароны (1961) і выкладаў у ім (1964—93; з 1965 Вышэйшае інж.-зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны). З 1993 у Рэсп. ін-це прафес. адукацыі, з 1995 у Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Беларускім дзярж. агр. тэхн. ун-це (заг. кафедры кіравання с.-г. вытв-сцю). Даследуе праблемы інж. псіхалогіі, псіхалогіі кіравання.

Тв.:

Моделирование в практической психологии. Ч. 1—2. Мн., 1995;

Управленческий риск: ситуативные и личностные аспекты. Мн., 1997.

т. 7, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛАМІ́ЕЦ (Наталля Дзмітрыеўна) (н. 4.12.1953, г. Балей Чыцінскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і гігіены. Д мед. н. (1988), праф. (1997). Акад. Рас. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1998). Скончыла 1-ы Маскоўскі мед. ін-т (1977). З 1981 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1994 нам. дырэктара Рэсп. навук.-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання. Навук. працы па кантролі за бяспекай харч. дабавак (кансервантаў, фарбавальнікаў і інш.), дыягностыцы і прафілактыцы вірусных інфекцый.

Тв.: Амиотрофический лейкоспонтиоз. Мн., 1990 (у сааўт.); СПИД и оппортунистические вирусные нейроинфекции. Свердловск, 1998 (у сааўт.).

т. 7, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЯДА́ (Андрэй Аляксеевіч) (н. 18.7.1946, в. Рубель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне камп’ютэрнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі. Д фіз.-матэм. н. (1990). Скончыў БДУ (1969), дзе і працаваў. З 1978 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па тэорыі, метадах, праграмна-алгарытмічных і апаратных сродках арганізацыі паралельных вылічэнняў. Распрацаваў новы кірунак у тэорыі мадулярных выліч. структур (МВС) — мінімальна залішнія МВС. Дзярж. прэмія СССР 1991.

Тв.:

Модулярные структуры конвейерной обработки цифровой информации. Мн., 1992 (разам з І.​Ц.​Пакам);

Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 7, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАСЁЎ (Мікалай Піліпавіч) (н. 27.7.1934, в. Пісарава Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1959). З 1970 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні шляхоў распаўсюджвання гельмінтаў свойскіх і дзікіх жывёл і распрацоўцы метадаў барацьбы з гельмінтозамі с.-г. і прамысл. жывёл. Распрацаваў рэкамендацыі па барацьбе з паразітамі коней, прафілактыцы трыхінелёзу ў зверагадоўчых гаспадарках і інш.

Тв.:

Трематодозы диких копытных Белоруссии. Мн., 1981 (разам з В.​Ф.​Літвінавым);

Паразитарные болезни животных: Справ. пособие. Мн., 1991 (разам з М.​В.​Якубоўскім).

І.Р.Карасёў.

т. 8, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРПАЧО́Ў (Яфрэм) (Афроім) Майсеевіч (10.7.1914, г. Трубчэўск Бранскай вобл., Расія —18.8.1988),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1970). Скончыў Варонежскі пед. ін-т (1937). У 1940—41 дырэктар Цэнтр. дзярж. архіва Літ. ССР. З 1946 дырэктар Цэнтр. дзярж. архіва Кастр. рэвалюцыі БССР, у 1953—85 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Навук. працы па сац.-эканам. развіцці гарадоў Беларусі 17—18 ст.

Тв.:

Феодальные юридики в королевских городах Белоруссии XVII—XVIII вв. // Сов. славяноведение. 1968. № 6;

Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1982. № 3.

т. 8, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЮ́К (Уладзімір Андрэевіч) (н. 11.3.1952, Мінск),

бел. біяхімік. Д хім. н. (1994). Скончыў БДУ (1974) і працуе ў ім. Навук. працы па даследаванні свабоднарадыкальных механізмаў патагенезу пры ўздзеянні на арганізм хім. і фіз. фактараў навакольнага асяроддзя, малекулярнай фармакалогіі прыродных і сінт. антыаксідантаў.

Тв.:

Protective effect of natural flavonoids on rat peritoneal macrophages injury caused by asbestos fibers (у сааўт.) // Free Radical Biology and Medicine. 1996. Vol. 21, № 4;

Antiradical and chelating effects in flavonoid protection against silica-induced cell injury (разам з А.​І.​Патаповіч) // Archives of Biochemistry and Biophysics. 1998. Vol. 355, № 1.

т. 8, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)