асірыйская царыца, жонка цара Шамшыядада V, маці Ададнірары III і рэгентша ў гады яго маленства [810—806 да н.э.]. Вяла войны ў Мідыі. У ант. л-ры вядома пад імем Семіраміды (упершыню ў грэч. пісьменніка Ктэсія, канец 5 — пач. 4 ст. да н.э.). Ёй прыпісваюцца цудоўныя прыгоды і з яе імем звязаны «вісячыя сады» («сады Семіраміды») — адно з «сямі цудаў свету». У арм. л-ры вядома як Шамірам (у творах арм. гісторыка Маўсеса Харэнацы, 5 — пач. 6 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ШУРА́-І-ІСЛА́М»
(араб. — савет ісламу),
рэлігійна-паліт. арганізацыя джадзідаў (гл.Джадзідызм) у Туркестанскім краі ў 1917—18. Створана ў сак. 1917 у г. Ташкент з прадстаўнікоў інтэлігенцыі, буржуазіі, землеўладальнікаў карэнных нацыянальнасцей і мусульм. духавенства, выступала за нац.-рэліг. аўтаномію Туркестана ў складзе Расіі, падтрымлівала Часовы ўрад. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 абвясціла Какандскую аўтаномію. У канцы 1917—1-й пал. 1918 «Ш.-і-І.» і яемясц. аддзяленні распушчаны органамі сав. улады. У падполлі ўдзельнікі «Ш.-і-І.» выступалі як арганізатары басмацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ СТРАТЭ́ГІЯ,
курс эканамічнай палітыкі, агульны план яе развіцця, разлічаны на працяглую перспектыву. Прадугледжвае вырашэнне буйнамаштабных эканам. і сац. задач. Распрацоўваецца ўрадам звычайна на важных этапах гіст. развіцця грамадства, характарызуецца вызначэннем фундаментальных мэт і шляхоў іх дасягнення. Уключае найб. важныя ўстаноўкі і планы ўрада, адміністрацыі рэгіёнаў, кіраўніцтва прадпрыемстваў у адносінах вытв-сці, даходаў і выдаткаў, бюджэту, падаткаў, капіталаўкладанняў, цэн, сац. абароны. Дапаўняецца эканам. тактыкай, якая канкрэтызуе стратэг. мэты, канцэнтруе ўвагу на вырашэнні найб. важных задач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭКСПЛО́РЭР»
(англ. Explorer даследчык),
серыя амер.штучных спадарожнікаў Зямлі для вывучэння касм. прасторы навук. і прыкладнога прызначэння; праграма іх распрацоўкі «Э.-1» — першы амер.ШСЗ (запушчаны 1.2.1958, маса 8,3 кг). Некаторыя «Э.» («Э. -35, -38, -49») выводзіліся на калямесяцавыя арбіты. Макс. маса «Э.» да 660 кг. Праводзіліся даследаванні Зямлі, яе атмасферы і магнітасферы, сонечнага ветру, метэорных часціц, Месяца і калямесяцавай прасторы, касм. радыё- і рэнтгенаўскага выпрамянення. У 1958—81 праводзіліся запускі 65 «Э.», у т. л. 56 паспяхова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕКТЫ́ЎНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕзямной паверхні,
розніца паміж выпрамяненнем Зямлі і атмасферным выпрамяненнем (процівыпрамяненнем атмасферы); састаўная ч.радыяцыйнага балансу зямной паверхні. З вышынёй Э.в. павялічваецца, з павышэннем вільготнасці паветра і воблачнасці памяншаецца. У малавоблачныя ночы страты цяпла зямной паверхняй у выніку Э.в. выклікаюць яерадыяцыйнае ахалоджванне. Удзень Э.в. большае, чым ноччу, але днём яно перакрываецца і часткова кампенсуецца паглынутай сонечнай радыяцыяй. На Беларусі гадавыя сумы Э.в. павялічваюцца з Пн на Пд ад 1100 да 1300 МДж/м² і складаюць 40—45% паглынутай радыяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШО́ЛЬЦЫЯ (Eschscholzia),
род кветкавых раслін сям. макавых. Каля 120 (паводле інш. звестак 8—10) відаў. Пашыраны ў засушлівых раёнах зах. часткі Паўн. Амерыкі, пераважна ў Каліфорніі. На Беларусі вырошчваюць Э. каліфарнійскую, або каліфарнійскі мак (E. californica) і яе шматлікія сарты і формы.
Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 50 см. Сцёблы і тройчырассечанае лісце шыза-зялёнае. Кветкі адзіночныя. на доўгіх кветаножках, з белым, жоўтым. ружовым. чырванавата-аранжавым вяночкам. простым або махрыстым. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮЗАФО́ВІЧ-БАРО́ЎСКАЯ Тэафілія (Багуміла) Якаўлеўна (1826 ці 1828, г. Гродна — ?),
бел. скрыпачка-віртуоз. Вучылася ў г. Гродна ў скрыпача-аматара Звіровіча, удасканальвала майстэрства ў Пецярбургу (1838—41) у А.В’ётана, У.Буля, Ф.Прума. У 1835 — пач. 1870-х г. выступала ў гарадах Беларусі і Літвы, у Пецярбургу і Варшаве. За майстэрскае выкананне яе называлі «Паганіні ў жаночым адзенні». У рэпертуары творы Н.Паганіні, В’ётана, К.Ліпінскага, Г.Вяняўскага, Ш.Берыо, Г.Эрнста і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРА́ТЭ (ад літ. jura мора),
у літоўскай нар. міфалогіі каралева (багіня) Балтыйскага мора. Паводле падання (запісана ў 1842), Ю. пакахала простага рыбака Касціціса. Раззлаваны вярх. бог Пяркунас забіў маланкай Ю. і разбурыў яе падводны палац (бурштын, які хвалі выкідваюць на бераг, — кавалкі гэтага палаца), а Касціціса прыкаваў да скалы на дне мора. Паданне аб Ю. і Касціцісе ў аснове паэт. балады Майроніса. «Юратэ і Касціціс» (1920), тэме іх кахання прысвечаны многія інш. творы літ. л-ры, музыкі, харэаграфіі і выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮХНАВЕ́Ц Арсеній Гаўрылавіч (10.8.1916, в. Бераснёўка Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 20.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну ўвосень 1939. У Вял.Айч. вайну з лют. 1943 на 1-м Бел. фронце. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, баёў у Польшчы. Нам. камандзіра ўзвода Ю. вызначыўся ў час разведкі 26 і 27.7.1944 каля г. Бяла-Падляска (Польшча), дзе захапіў 2 палонных, падарваў галаўную машыну аўтакалоны ворага і выклікаў на яе агонь; загінуў у баі пад Варшавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛО́ЎЧЫК (сапр.Лісок) Лідзія Парамонаўна
(30.12.1911, в. Марцянаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 26.5.1999),
бел. пісьменніца. Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1949). Настаўнічала (1944—67). Друкавалася з 1939. У зб-ках прозы «Карэнне жыцця» (1973), «Дзе яно, шчасце...» (1981), «Па хісткай лесвіцы» (1988) горкія і светлыя праявы вясковага дзяцінства ў Зах. Беларусі, драм. выпрабаванні ў час гітлераўскай акупацыі, нялёгкія жыццёвыя пошукі зах.-бел. моладзі. Яе прозе ўласцівы стрыманая паэтычнасць, этнагр. дакладнасць дэталей, натуральнасць апавяд. манеры. Друкавала таксама вершы.