адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — г.Бабруйск. Пл. 1072 км², нас. 42,3 тыс.чал. (без г. Бабруйск), 311 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 14 сельсаветаў. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 4.8.1927 аб’яднаны з Бабруйскім раёнам першым у адзіны Бабруйскі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́НІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пн ад г. Петрыкаў, 190 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Муляраўка. 713 ж., 245 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 2 км ад Бабунічаў магіла ахвяраў фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКУНЫ́ 2-я,
вёска ў Беларусі, у Велікасельскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПнЗ ад Пружан, 110 км ад Брэста, 50 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 422 ж., 150 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Мемарыяльны комплекс, брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́КШТЫ,
вёска ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пн ад г. Шчучын, 67 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы 436 ж., 170 двароў (1995). Дзіцячы сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Паблізу вёскі, на хутары Пешчына, нарадзілася (1876) бел. паэтэса Цётка (А.Пашкевіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬШАВІ́К,
рабочы пасёлак у Беларусі, у Гомельскім раёне. За 20 км ад Гомеля, 1,5 км ад чыг. ст. Лазурная на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 2,8 тыс.ж. (1955). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Утвораны ў 1950 з 4 пасёлкаў торфазавода «Бальшавік». Цэнтр пасялковага Савета, да 1962 ва Уваравіцкім раёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НСКА-БІ́СТРЫЦА (Banska Bystrica),
горад у Славакіі, на р. Грон. Адм. ц. Сярэднеславацкай вобласці. 84 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне, каляровая металургія, дрэваапр., тэкст., цэм., харч.прам-сць. 2 ВНУ. Тэатр, музеі. Арх. помнікі 13—19 ст. Вядомая з 13 ст. У 2-ю сусв. вайну цэнтрСлавацкага нацыянальнага паўстання 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВІКІ́,
вёска ў Беларусі, у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдУ ад Светлагорска, 98 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Светлагорск-на-Бярэзіне. 1027 ж., 461 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВІ́ЦА,
вёска ў Беларусі, у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і акц.т-ва «Бераснёўскае». За 10 км на ПнУ ад г.п. Кіраўск, 77 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Бярэзіна, на шашы Магілёў—Бабруйск. 790 ж., 229 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫТА́ЎР (Anti-Taurus),
горы на Пд Турцыі, у цэнтр.ч.Таўра. Даўж. каля 200 км. Утвораны 2 паралельнымі хрыбтамі — Тахталы (выш. да 3054 м, г. Бей) і Бінбога (выш. да 2830 м, г. Бінбога). Складзены пераважна з асадкавых парод. На Пн — сухі стэп, на Пд — участкі хваёвых субтрапічных лясоў і хмызнякоў (фрыгана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПІС,
у егіпецкай міфалогіі бог урадлівасці. Цэнтр культу Апіса — г. Мемфіс, дзе ён лічыўся душой бога Мемфіса Птаха і бога сонца Ра. Жывым увасабленнем Апіса быў чорны бык з белымі меткамі на лбе, якога трымалі ў асобным памяшканні, памерлага бальзаміравалі і хавалі ў спец. склепе Серапеўме.