Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ВЕР»
(Rover),
сям’я легкавых аўтамабіляў сярэдняга класа аднайменнай англ. фірмы. Выпускаюцца з 1904. Большасць мадэлей мае кузаў седан ці хэтчбэк, бензінавы рухавік магутнасцю ад 39 да 148 кВт; найб. скорасць ад 143 да 240 км/гадз.
Легкавы аўтамабіль «Ровер» мадэль «114 кабрыялет».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЯ́МСКІ ЗАЛІ́Ў У Паўднёва-Кітайскім м., паміж п-вам Малака і паўд.-ўсх.ч. п-ва Індакітай. Даўж. 720 км, шыр. каля ўвахода 400 км, глыб.да 70 м. Прылівы сутачныя (да 4 м). Упадае р. Менам-Чао-Прая. Порт Бангкок (Тайланд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІ́НІНГ (англ. spinning ад spin вярцецца),
рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна (даўж.да 3,5 м), шпулі з наматанай лёскай і блясны (штучная прылада, якая нагадвае рыбку). Груз і павадок з блясной і кручком (часам з некалькімі кручкамі) прымацоўваецца да канца лёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫ́НГЕР (англ. stringer ад string прывязваць, змацоўваць),
падоўжны элемент канструкцыі корпуса (каркаса) судна, лятальнага апарата, вагона і інш. Уяўляе сабой ліставую ці таўровую бэльку, сценка якой перпендыкулярная да абшыўкі корпуса. Абшыўка мацуецца да С. і папярочных элементаў (бімсаў, шпангоўтаў) з набору корпуса судна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУГАПЛА́ЎКІЯ МЕТА́ЛЫ,
група каляровых металаў, т-ра плаўлення якіх вышэйшая за т-ру плаўлення жалеза (1535 °C). Да Т.м. адносяць вальфрам, ванадый, гафній, малібдэн, ніобій, рэній, тантал, тытан, хром, цырконій. Тугаплаўкімі з’яўляюцца металы плацінавай групы, аднесеныя (паводле тэхн. класіфікацыі) давысакародных металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМА́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. formalis які адносіцца да формы),
1) фармальнае стаўленне да чаго-н., што па сутнасці шкодзіць справе; тое, што фармалізм.
2) Традыц. захаванне знешняй формы, прынятага парадку пры выкананні, афармленні якой-н. справы; таксама знешняе выражэнне формы пры адносінах афіц. характару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАІМКЛІ́ВАЯ СІ́ЛА,
сіла, якая абумоўлівае рух матэрыяльнага пункта (цела) па крывалінейнай траекторыі; прыкладзена да цела і накіравана ўздоўж гал. нармалі да яго траекторыі ў бок цэнтра крывізны (адсюль назва). Роўная здабытку масы цела на нармальнае паскарэнне (пры прамалінейным руху цела роўная нулю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРПЕ́ННЯ ПАЎВО́СТРАЎ,
частка ўсх. ўзбярэжжа в-ва Сахалін, у Сахалінскай вобл. Расіі. Выступае на 65 км у Ахоцкае м., заканчваецца аднайм. мысам шыр.да 20 км, у перашыйку Лодачны менш за 1 км. Выш.да 350 м. Абмываецца на ЗЦярпення залівам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІУДАІ́ЗМ,
рэлігійны, нацыянальны і этычны светапогляд, які традыцыйна вызначаў вераванні і жыццёвы ўклад яўрэяў У больш вузкім сэнсе — нац. рэлігія яўрэяў, дзярж. рэлігія Ізраіля. Узнік у 2-м тысячагоддзі дан.э. Адыграў гал. ролю ў станаўленні стараж. дзяржавы — Ізраільска-Іудзейскага царства (10 ст.дан.э.). Прыхільнікі І. веруюць у Яхве — адзінага Бога, стваральніка і ўладара Сусвету, у бессмяроцце душы, замагільнае жыццё, будучы прыход Месіі, богавыбранасць яўр. народа. Тэрмін «І.» паходзіць ад назвы яўр. племяннога аб’яднання Іуды, якое было самым шматлікім сярод усіх 12 яўр. плямён («дванаццаці кален ізраілевых»), а ў канцы 11 ст.дан.э. стала пануючым. Гал. крыніцай веравучэння І. з’яўляецца Біблія (прызнаецца толькі Стары Запавет), асн. догмы выкладзены ў першых яе 5 кнігах, аб’яднаных у Тору (Пяцікніжжа Майсеева). Цэнтрам І. ў 1-м тыс.дан.э. быў Іерусалімскі храм (у 586 дан.э. зруйнаваны вавіланянамі, адбудаваны; у 70 н.э. зруйнаваны канчаткова рымлянамі). У перыяд 2-га Храма найб. поўным выражэннем І. стала Галаха — сукупнасць законаў, якія вызначаюць рэліг. жыццё яўрэяў. Ва ўмовах рым. прыгнёту (1 ст.дан.э. — 1 ст.н.э.) сфарміравалася вучэнне аб будучым прыходзе Месіі — збавіцеля з роду Давіда, які павінен адрадзіць Ізраільска-Іудзейскае царства. Пасля зруйнавання 2-га Храма рэліг. жыццё І. засяродзілася вакол сінагог, рэліг. кіраўнікамі сталі законавучыцелі — рабіны, якія не маюць такой складанай іерархіі, як хрысціянскія свяшчэннаслужыцелі. Да 5 ст.н.э. склалася другая па значэнні крыніца І. — Талмуд, дзе сабраны ўсе дагматычныя, рэліг.-этычныя і прававыя палажэнні, рэгламентуюцца складаная абраднасць і нормы паводзін кожнага верніка. З пашырэннем хрысціянства (з 4 ст.дзярж. рэлігія Рым. імперыі) і ісламу (I ст.), якія бяруць пачатак у І., узнік іх канфлікт з І.: яўрэйства адмовілася прызнаць прэтэнзіі гэтых рэлігій на новыя ісціны і разглядала іх як скажэнне І.; тыя, са свайго боку, ставіліся да І. як да нейкага гіст. рудымента і богаадступніцтва. Доўгі час нормы Галахі садзейнічалі ізаляванасці яўрэяў сярод іншаэтнічнага і іншаканфесійнага насельніцтва ў дыяспары. У 19 ст. ў сувязі з эмансіпацыяй яўрэяў (ураўнаванне ў правах з астатнім насельніцтвам) у шэрагу зах.-еўрап. краін узнікла супярэчнасць паміж неабходнасцю захавання вернасці І. і інтэграцыяй у навакольнае культ. асяроддзе. Вынікам гэтага стала з’яўленне новых кірункаў у І., адрозненні паміж якімі вызначаюцца адносінамі да Галахі: выкананне ўсіх яе патрабаванняў абвяшчае артадаксальны І.; за сінтэз традыцый з паступовымі рэформамі выступае кансерватыўны І.; адмаўленне ад прызнання бясспрэчнасці законаў Галахі і выкананне толькі яе асобных палажэнняў характарызуе рэфармісцкі (прагрэсісцкі) І.
У Беларусі першыя звесткі пра яўрэяў, прыхільнікаў І., вядомы з канца 14 ст. Гэта акты аб прывілеях 1388—89 вял. князя Вітаўта, дадзеныя 5 яўр. абшчынам ВКЛ: у Троках, Брэсце, Гродне, Луцку і Уладзіміры-Валынскім. У цэнтр. і ўсх. Беларусі І. пашырыўся з 16 ст. Побач з артадаксальным І. у 18 ст. на Украіне ўзнікла яго новая містычная плынь — хасідызм, які меў пэўнае пашырэнне і на Беларусі, але не адыграў тут значнай ролі. І. вызначаў духоўнае жыццё яўр. мас Беларусі дарэв. пераўтварэнняў 1920-х г. (у Зах. Беларусі да 1939). У 1980-я г. пачалося адраджэнне І. На 1.1.1998 у Рэспубліцы Беларусь 18 іудзейскіх абшчын (у т. л. 8 прагрэсісцкіх).