бел. афтальмолаг. Д-рмед.н., праф. (1988). Дачка Т.В.Бірыч. Скончыла Мінскі мед.ін-т (1962). З 1975 працуе ў ім. Навук.працы па камп’ютэрных метадах дыягностыкі і даследаванняў у афтальмалогіі з выкарыстаннем флюарэсцэнтнай ангіяграфіі, вывучэнні ўздзеяння малых дозаў радыяцыі на орган зроку, укараненні новых тэхналогій хірург. лячэння глаўком, катарактаў, адслаення сятчаткі. Распрацавала і ўкараніла рэканструкцыйныя аперацыі на вочным яблыку (у т. л. перасадку рагавіцы), імплантацыю штучных хрусталікаў пасля выдалення катарактаў, лазерныя метады лячэння хвароб вачэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУЗААБАРО́Т,
паказчык аб’ёму работы, выкананай грузавым транспартам. Вымяраецца ў тона-кіламетрах (ткм). Паказчыкі грузаабароту выкарыстоўваюць у планаванні і статыстыцы для вымярэння прадукцыйнасці працы на транспарце. Для вызначэння грузаабароту масу перавезенага грузу ў тонах памнажаюць на далёкасць перавозкі і падсумоўваюць атрыманыя здабыткі. Сабекошт перавозак таксама вызначаюць у разліку на 1 ткм, таму што выдаткі на перавозку залежаць ад далёкасці і масы грузу. Паказчыкі грузаабароту не выкарыстоўваюць для ацэнкі дзейнасці трансп. прадпрыемстваў, бо грамадства зацікаўлена ў найлепшым задавальненні патрэб у перавозках пры мінімальных трансп. выдатках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ЗДЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 18.7.1940, г. Кемерава, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Томскі ін-т радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі (1963). З 1993 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук.працы па плазменнай эмісійнай электроніцы, даследаванні газавых разрадаў. Распрацаваў электронна-прамянёвыя тэхнал. прылады з плазменнымі эмітэрамі. Дзярж. прэмія Расіі 1988.
Тв.:
Эволюция вторичной плазмы в ускоряющем промежутке плазменных источников электронов при повышенном давлении (разам з В.Г.Залескім) // Журн. техн. физики. 1996. Т. 66, вып. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРЫ́ШЫН (Іван Лявонцьевіч) (н. 25.8.1931, с. Грынчук Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне электроннай оптыкі і мікраэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Чарнавіцкі дзярж.ун-т (1955). З 1961 у Ін-це электронікі АН Беларусі. Навук.працы па мадэляванні і разліку электронна-аптычных сістэм, вакуумнай мікраэлектроніцы. Распрацаваў вакуумныя інтэгральныя мікрасхемы для звышжорсткіх умоў эксплуатацыі, тэхнал. працэсы стварэння магн. галовак запісу і счытвання інфармацыі.
Тв.:
Моделирование электронно-оптических систем на сетках сопротивлений. Мн., 1974 (разам з С.Л.Мельнікавым, І.І.Беланучкінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́БАРНАЎ (Валянцін Іванавіч) (н. 21.4.1926, г. Уладзімір, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1963), праф. (1978). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1951). У 1963—95 у Бел.эканам. ун-це. Навук.працы па эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў у прам-сць і ў рэканструкцыю прадпрыемстваў. Аўтар падручнікаў па эканоміцы для ВНУ.
Тв.:
Экономическая эффективность капитальных вложений в промышленности. Мн., 1977;
Экономика, организация и планирование промышленного производства. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Экономика предприятия в условиях рынка. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДАЛІ́Н ((Gadolin) Юхан) (Іаган; 5.6.1760, г. Турку, Фінляндыя — 15.8.1852),
фінскі хімік. Чл.-кар.Пецярб.АН (1811). Вучыўся ва ун-тах у гарадах Аба і Упсала. У 1785—1822 працаваў ва ун-це ў г. Аба (з 1797 праф.). Навук.працы па неарган. хіміі. Пры даследаванні мінералу, знойдзенага каля г. Ітэрбюнс. Ітэрбю (Швецыя), адкрыў невядомую раней «зямлю» (сумесь аксідаў рэдказямельных металаў), якую назваў ітрыевай, што было пачаткам адкрыцця рэдказямельных элементаў. У яго гонар мінерал назвалі гадалінітам, а адзін з рэдказямельных металаў гадалініем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́НІН (Мікалай Пятровіч) (н. 4.1.1907, г. Кранштат Ленінградскай вобл., Расія),
савецкі генетык. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1946). Чл. шэрагу замежных АН. Скончыў Маскоўскі ун-т (1928). З 1932 працаваў у шэрагу н.-д. устаноў АНСССР, у 1966—81 дырэктар Ін-та агульнай генетыкі АНСССР. Адкрыў (разам з А.С.Сераброўскім) падзельнасць гена. Даследаваў эфект становішча гена, пытанні генетыкі папуляцый. Навук.працы па эвалюцыйнай, радыяцыйнай і касм. генетыцы, тэарэт. асновах селекцыі. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБКО́ (Аляксандр Іосіфавіч) (н. 14.1.1938, в. Ілава Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Герой Сац. Працы (1982). З 1960 працаваў аграномам-насенняводам, кіраўніком аддзялення, дырэктарам вучэбнай гаспадаркі «Станіславова» Гродзенскага с.-г. ін-та. У 1966—70 нач. упраўлення сельскай гаспадаркі Бераставіцкага райвыканкома, у 1970—72 дырэктар трэста малочна-гароднінных саўгасаў Гродзенскай вобл., у 1972—94 старшыня калгаса, старшыня савета с.-г.калект. прадпрыемства «Прагрэс» Гродзенскага р-на. Са снеж. 1994 старшыня Гродзенскага аблвыканкома. З 1990 старшыня Саюза аграрнікаў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ХАЎ (Мікалай Леанідавіч) (26.10.1904, в. Вепрык Палтаўскай вобл., Украіна — 1.5.1964),
савецкі вучоны ў галіне механікі, канструктар цяжкіх танкаў. Чл.-кар.АНСССР (1953), ген.-лейт.інж.-тэхн. службы (1954). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1949, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1932).
З 1932 канструктар на Кіраўскім з-дзе ў Ленінградзе, з 1948 нам.навук. кіраўніка і гал. канструктара НДІ, з 1954 гал. канструктар і навук. кіраўнік КБ абароннай прам-сці. Ленінская прэмія 1960, Дзяж. прэміі СССР 1945, 1949, 1951, 1953, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ГЕРЫ (англ. diggers літар. капальнікі),
прадстаўнікі сялянскага руху ў перыяд Англійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя. Рух створаны ў 1649 беззямельнымі сялянамі, якія занялі пустэльныя землі ў графстве Сюрэй і заснавалі с.-г. абшчыну. Кіраўнік і гал. ідэолаг Дж.Уінстэнлі абвясціў праграму стварэння бяскласавага грамадства, ідэал калект. уласнасці і калект.працы. У 1650 камуну разагналі мясц. землеўладальнікі. Падобныя абшчыны ўзніклі таксама ў інш. графствах. Д. называлі сябе таксама сапр.левелерамі, але кіраўнікі левелераў не прымалі іх камуніст. ідэі. Рух. Д. канчаткова быў задушаны ў 1653 О.Кромвелем.