агульная назва нар. англійскіх танцаў, якія былі пашыраны ў краінах Еўропы ў 17—19 ст. Музыкай блізкія даэкасеза, формай — да рыгадона. Многія кампазітары (І.Фішэр, Ф.Філідор, І.С.Бах) уключалі танцы тыпу англеза ў інстр. сюіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМАВІ́Р,
сталіца і рэліг. цэнтр стараж.-арм. Айрарацкага царства ў 4—2 ст.дан.э. Заснаваны на месцы г.Аргішціхінілі. Пасля перанясення сталіцы ў г.Арташат прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст.н.э. Яго руіны каля с. Армавір у Арменіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ТЫТУНЁВА-МАХО́РАЧНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1883—1926 у Віцебску. Размяшчалася ў мураваным будынку (1885). Вырабляла махорку, курыльны тытунь і нюхальную табаку на суму да 700 тыс.руб. (1910). Мела паравыя машыну і кацёл (1895). Працавала ад 75 (1895) да 260 (1914) рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ЙКА ПРАЛІ́Ў (Drake Strait),
праліў паміж архіпелагам Вогненная Зямля і Паўд. Шэтландскімі а-вамі. Злучае Атлантычны і Ціхі ак.Даўж. 460 км. Самы шырокі (да 1120 км) праліў на Зямлі. Глыб.да 5249 м. Штормы, айсбергі. Названы ў гонар англ. мараплаўца Ф.Дрэйка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГО́Р,
гатунак чырвонага дэсертнага вінаграднага віна. Назва ад франц.г.Каор. Асаблівасць тэхналогіі — праграванне парай ці сухім паветрам да 50 °C і вышэй мязгі ці да 80—90 °C цэлых гронак вінаграду. Звычайна мае 16% (аб’ёмных) спірту і 16—20% (аб’ёмных) цукру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГО́РТА [лац. cohors (cohortis)],
тактычнае падраздзяленне (360—600 чал.) у арміі Стараж. Рыма. Уведзена ў 107 дан.э. Складалася з 3 маніпул. 10 К. аб’ядноўваліся ў легіён. Існавалі К. колькасцю да 1000 чал., якія дзейнічалі самастойна. У пераносным сэнсе — згуртаваная група аднадумцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАРЫФМАВА́ННЕ,
дзеянне, якое зводзіцца да адшукання лагарыфма лікавага, алг. ці інш. выразу; адно з дзеянняў, адваротных узвядзенню ў ступень. У выліч. практыцы выкарыстоўваецца для звядзення дзеянняў множання, дзялення, узвядзення ў ступень і здабывання кораня да дзеянняў складання, адымання, множання і дзялення адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСК-КУЗНЕ́ЦКІ,
горад, раённы цэнтр у Кемераўскай вобл. Расіі, на р. Іня. Да 1922 пасёлак Кальчугіна, да 1925 Леніна, з 1925 горад. 118 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Цэнтр вугальнай прам-сці Кузбаса. Прам-сць: машынабудаванне, лёгкая, харч., коксахім., буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІЯ СПЛА́ВЫ,
канструкцыйныя матэрыялы з малой шчыльнасцю (да 5000 кг/м³). Найб. пашыраны алюмініевыя сплавы, берыліевыя сплавы, магніевыя сплавы, тытанавыя сплавы. Вызначаюцца высокай удзельнай трываласцю (адносіны мяжы трываласці дашчыльн. матэрыялаў). Выкарыстоўваюць у авія-, ракета-, судна- і машынабудаванні, буд-ве, электратэхніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗ,
марка грузавых аўтамабіляў, прычэпаў, паўпрычэпаў і інш.Мінскага аўтамабільнага завода. Выпускаюцца з 1947. Поўная маса аўтамабіляў і аўтапаяздоў ад 16 да 50 т, магутнасць дызельнага рухавіка да 309 кВт. Асаблівасць 4-восевых поўнапрывадных мадэляў — тарсіённая незалежная падвеска колаў.