ПАДСТАРЫ́НЬ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 143 км ад Брэста. 802 ж., 302 двары (2000). Івацэвіцкая газакампрэсарная станцыя. Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 11, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у маёнтку Пакроўск каля в. Кішчыцы Чавускага пав. (цяпер у Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл.) у 1899—1910. Вырабляў дошкі, шалёўку і інш. Меў паравую машыну, 2 паравыя рухавікі. У 1910 працавала 50 чал., выраблена дошак 150 вагонаў і скрынак клееных 40 тыс. штук.
т. 11, с. 529
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАСА́ АДЧУЖЭ́ННЯ, паласа адводу,
тэрыторыя абапал шашэйных дарог і чыгунак (да 50 м з кожнага боку), выключаная з землекарыстання. На П.а. ствараюцца лесапалосы, якія ахоўваюць дарогу ад неспрыяльных метэаралагічных і інш. фактараў (заносу снегам, пяском, размыву). Буд-ва ў межах палос, не звязанае з патрэбамі абслугоўвання дарог, забаронена.
т. 11, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНІЗО́ЎЕ,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Орша—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пд ад горада і 11 км ад чыг. ст. Орша, 88 км ад Віцебска. 388 ж., 186 двароў (2000). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 12, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., утворана плацінай на р. Мядзелка, у межах г. Паставы. Пл. 0,27 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 230 км². На беразе возера Пастаўскі парк. Месца адпачынку.
т. 12, с. 169
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТЭРЭ́ЛЫ (Pasteurella),
род бактэрый сям. бруцэлавых. 4 віды. Найб. пашыраная і вывучаная P. multocida, якая выклікае захворванні свойскай і дзікай жывёлы (напр., пастэрэлёзы, бывае прычынай рэспіраторных хвароб чалавека.
Клеткі шара- ці яйцападобнай формы, нерухомыя, грамадмоўныя, інтэнсіўна афарбоўваюцца на полюсах. Аэробы або факультатыўныя анаэробы. Спор не ўтвараюць.
А.І.Ерашоў.
т. 12, с. 175
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНЕЛО́ПА,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі і паэме «Адысея» жонка цара Ітакі Адысея. Яна 20 гадоў чакала з Траянскай вайны мужа, якога ўсе лічылі загінуўшым, не прымала настойлівых дамаганняў шматлікіх жаніхоў. Калі Адысей тайна вярнуўся і знішчыў жаніхоў, П. пазнала ў ім свайго мужа. Імя П. — сімвал вернай, адданай жонкі.
т. 12, с. 266
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСВЯТО́Е,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 48 км ад Гомеля. 566 ж., 206 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 12, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСАЧА́НКА,
рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Серакаратнянка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Калантаёва, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Шылы. Цячэ ў межах Чашніцкай раўніны. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,3 км каналізаванае.
т. 12, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІСА́,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл.; чыг. ст. Чырвоны Сцяг на лініі Мінск—Барысаў. Цэнтр сельсавета. За 7 км на У ад г. Смалявічы, 45 км ад Мінска. 356 ж., 150 двароў (2000). Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1904).
т. 12, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)