ПА́МПА, пампасы (ісп. pampa, множны лік pampas, з мовы індзейцаў кечуа),
субтрапічная стэпавая расліннасць, якая займае раўніны на ПдПаўд. Амерыкі. Прадстаўлена злакамі і разнатраўем. П. называюць таксама некаторыя раўнінныя тэр. ў Паўд. Амерыцы з пераважаннем аднайм. травяністай расліннасці. Уласна П. — прыродная вобласць у цэнтр. частцы Аргенціны. Акумулятыўная раўніна з лёсавым покрывам, якая паступова ўздымаецца на З, да перадгор’яў Анд. На ПдУ горныя масівы выш. да 1243 м. Клімат субтрапічны. Ападкаў ад 300—500 мм (на З) да 800—950 мм (на У) за год. Характэрны штармавыя вятры пампера. Гал. рака — Парана. Прыродная разнатраўна-злакавая расліннасць захавалася на асобных мясцінах. П. — адзін засн.эканам. раёнаў краіны. Вял. колькасць гарадоў; пасевы пшаніцы і кукурузы; на З — пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРЭ́НКА Рыгор Фёдаравіч (2.2.1921, с. Мароўск Казялецкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 7.1.1996),
расійскі кампазітар. Засл. арт. Расіі (1960). Нар.арт.СССР (1990). З 1940 баяніст у армейскіх ансамблях, з 1950 у Рус.нар. аркестры імя М.П.Осіпава. З 1952 муз. кіраўнік Волжскага нар. хору, з 1963 — рус.нар. хору Палаца культуры Валгаградскага трактарнага з-да. З 1973 у Краснадары. Працаваў пераважна ў галіне песеннай творчасці. Сярод найб. папулярных песень: «Івушка» («Вербачка»), «Арэнбургская пуховая хустка», «Ой, снег-сняжок», «А дзе мне ўзяць такую песню?», «Расце ў Валгаградзе бярозка». Аўтар аперэты «Старым казацкім спосабам» (паст. 1980), «Гапака» для сімф.арк. (1952), канцэрта для домры зарк. (1950), хароў, песень на словы С.Ясеніна, музыкі для т-ра і кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЦКІ Якаў Ільіч (29.9.1913, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 13.11.1992),
бел.літ.-знавец, перакладчык, мовазнавец. Скончыў Лідскую гімназію (1932), Мінскі пед.ін-т (1948). Настаўнічаў, працаваў у мінскіх пед. ін-це, пед. ін-це замежных моў. Друкаваўся з 1960. Аўтар манаграфій «Сымон Будны» (1975), «Элементы лацінскага словаўтварэння і сучасныя мовы» (1977), «Саламон Рысінскі» (1983), «Мікола Гусоўскі» (1984), «Міхаіл Карыцкі», «Ян Вісліцкі» (абедзве 1991). Даследаваў шматмоўную л-ру Беларусі 16—17 ст.Злац. і польскай моў пераклаў на бел. мову некат. творы Міколы Гусоўскага (з Я.Семяжонам), М.Карыцкага (з Ю.Свіркам), на рус. мову — творы Міколы Гусоўскага (з Семяжонам), С.Буднага, Я.Вісліцкага (з Ю.Прэнскай), С.Рысінскага, Карыцкага, С.Кляновіча (з С.Яўсеевай), Я.Ліцынія Намыслоўскага, А.Рымшы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЭС ДЭ КУЭЛЬЯ́Р (Pérez de Cuéllar) Хаўер (н. 19.1.1920, Ліма),
перуанскі дыпламат. Скончыў ун-т Сан-Маркас (Ліма). З 1940 на дыпламат. службе, з 1944 на розных пасадах у пасольствах Перу ў Францыі, Вялікабрытаніі, Балівіі і Бразіліі. У 1961—63 дырэктар юрыд. дэпартамента, у 1963—64 — дэпартамента па паліт. і дыпламат. пытаннях мін-ва замежных спраў Перу. У 1964—71 пасол Перу ў Швейцарыі і пасланнік у Аўстрыі, потым пасол у Нац. і Польшчы. З 1971 пастаянны прадстаўнік Перу пры ААН, з 1975 спец. прадстаўнік ген. сакратара ААН на Кіпры. З 1977 пасол Перу ў Венесуэле. З 1978 пам. па спец.паліт. справах, з 1979 — нам.ген. сакратара ААН. У 1982—91 ген. сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́Л Мікалай (Мікалай Радзівілавіч, мянушка Стары; ? — 1509),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Радзівіла Осцікавіча (гл. ў арт.Радзівілы). З 1481 намеснік смаленскі, з 1488 кашталян трокскі і намеснік навагрудскі, што дазволіла яму ўвайсці ў склад Рады ВКЛ. З 1492 ваявода віленскі і канцлер ВКЛ. У выкананне завяшчання вял.кн.Казіміра IV у 1492 забяспечыў пераход улады ў ВКЛ да вял.кн.Аляксандра. Выступаў за шлюб Аляксандра зАленай Іванаўнай, дачкой вял.кн. маскоўскага Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вял. князя. Згодна з завяшчаннем Аляксандра, садзейнічаў перадачы ў 1506 трона ВКЛ Жыгімонту I.
В.С.Пазднякоў.
М.Радзівіл Стары. Гравюра з альбома «Выявы роду князёў Радзівілаў». Нясвіж, 1758.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЗІН (сапр.Казанкоў) Мікалай Марыусавіч
(15.12.1872, С.-Пецярбург — 24.8.1935),
рускі акцёр. Засл. арт. Рэспублікі (1925). Унук М.І.Петыпа. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900). На сцэне з 1902. З 1903 акцёр Т-ра Корша ў Маскве, з 1908 працаваў у Адэсе, Кіеве, з 1914 у Маскоўскім драм. т-ры Сухадольскіх, з 1918 у т-ры б. Корша. З 1932 у Малым т-ры. Мастацтва П. вызначалася тонкім гумарам, жывасцю камед. дыялогу, пластычнай выразнасцю жэста; Дон Жуан («Дон Жуан» Мальера), лорд Горынг («Ідэальны муж» О.Уайльда), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Дульчын («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага) і інш.З 1915 здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВАСЦЕ́НКА Аляксандр Андрэевіч (н. 11.6.1938, в. Новалугінцы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. філосаф і эколаг. Канд.філас.н. (1967). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1960). З 1965 у Мінскім пед. ін-це замежных моў (з 1972 заг. кафедры). З 1979 у ЦККПБ (у 1990 заг. аддзела). З 1991 заг. аддзела ў Бел.н.-д. цэнтры «Экалогія». З 1993 у сакратарыяце Міждзярж. экалагічнага савета. З 1999 нам. дырэктара Міждзярж. экалагічнага фонду. Навук. працы па праблемах сац. палітыкі, развіцця нар. гаспадаркі, навукі і культуры, сац. структуры грамадства, экалагічных аспектах сац.-эканам. развіцця Беларусі.
Тв.:
Главное, бесценное богатство нашего общества. Мн., 1981 (разам з А.І.Самалем);
Великое завоевание народа. Мн., 1984;
Проблемы развития Республики Беларусь в контексте экологической безопасности. Мн., 1994 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУ́ЦІН Васіль Емяльянавіч (28.6.1906, с. Ваўчкоў Перавоз Любомльскага р-на Валынскай вобл., Украіна — 13.8.1981),
адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху на тэр. Беластоцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну, журналіст. Засл. дз. культ. Беларусі (1967). Скончыў курсы Вышэйшай парт. школы пры ЦККПСС (1952). З 1927 на камсам., з 1930 і ў 1939 на журналісцкай рабоце. З 1934 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з 1942 рэдактар падп.газ. «Віцебскі рабочы», з 1943 1-ы сакратар Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б, кіраўнік Беластоцкага партыз. злучэння. Пасля вайны на парт. і журналісцкай рабоце, у 1950—53 нам. міністра лясной гаспадаркі БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЧУ́К Валерый Барысавіч (н. 25.5.1948, г. Іванава Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1975 заг. лабараторыі). З 1998 у БДУ (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні. Распрацаваў мадэлі, метады разліку, праграмнае забеспячэнне выліч. эксперыментаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі; на аснове распрацаваных матэм. і праграмнага забеспячэнняў стварыў (разам зінш.) некалькі прадметных геаінфармацыйных сістэм.
Тв.:
Численное моделирование процесса неустойчивого вытеснения нефти водой (разам з У.М.Ентавым) // Изв. АНСССР. Механика жидкости и газа. 1979. №5;
Методика, инструментарий адаптации математических моделей процессов подземной гидродинамики (разам з С.А.Барвенавым, М.Ф.Кібашам) // Выбр.навук.пр.БДУ. Т. 6. Матэматыка. Мн., 2001.
в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1912 жыў у Францыі. Служыў у франц.ВМФ, удзельнік паўстання франц.ваен. маракоў у Севастопалі ў 1919. Пасля вяртання ў 1920 у В’етнам удзельнічаў у антыкалан. руху, чл.Т-вав’етн.рэв. моладзі. У 1929—45 зняволены ў франц. турму, дзе ў 1930 далучыўся да Камуніст. партыі Індакітая (з 1951 Партыя працоўных В’етнама, ППВ). Чл.ЦК ППВ з 1951. З 1949 нам., з 1955 старшыня Пастаяннага к-таНац. сходу Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ). З 1960 віцэ-прэзідэнт ДРВ, у 1969—76 прэзідэнт ДРВ. З 1976 прэзідэнт Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1955.