ВІНАГРА́ДАЎ (Уладзімір Віктаравіч) (н. 28.3.1941, пас. Ошта Валагодскай вобл., Расія),

бел. біяхімік. Д біял. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1965 працаваў у гэтым ін-це, з 1970 у Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АН Беларусі. З 1981 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па стварэнні нетрадыцыйнай вітаміналогіі. Аўтар канцэпцыі вітамінна-гарманальных узаемаадносін.

Тв.:

Гормональные механизмы метаболического действия тиамина. Мн., 1984;

Некоферментные функции витамина PP. Мн., 1987;

Витаминзависимые ферменты надпочечников. Мн., 1988 (разам з С.​А.​Струмілам);

Гормоны, адаптация и системные реакции организма. Мн., 1989.

т. 4, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЕ́ЛЬЧАНКА (Пётр Адамавіч) (н. 18.6.1935, в. Пятраш Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958). З 1958 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1978 яго ген. канструктар. Навук. працы па выбары і абгрунтаванні параметраў універсальна-прапашных трактароў і праблемах надзейнасці іх работы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.

Тв.:

Тракторы для работы на склонах. М., 1974 (у сааўт);

Трактор «Беларусь» МТЗ-80 и его модификации. М., 1991 (разам з І.​П.​Ксяневічам, П.​Н.​Сцепанюком);

Агретатирование тракторов «Беларусь». Мн., 1993 (разам з Б.​Я.​Шнейсерам, М.​Р.​Шабунем).

т. 1, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГАХАНЯ́НЦ (Акмір Егішавіч) (н. 5.1.1927, С.-Пецярбург),

фізіка-географ. Акад. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1993). Д геагр. н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Таджыкістана (1990). Скончыў Ленінградскі пед. ін-т (1948). Працаваў у АН Таджыкістана, Калінінградскім ун-це. З 1970 нам. дырэктара Цэнтр. бат. сада АН Беларусі, з 1971 у Бел. пед. ун-це. Навук. працы па бат. геаграфіі і геаэкалогіі пазатрапічнай Еўразіі.

Тв.:

Аридные горы СССР. М., 1981;

Ботаническая география СССР. Мн., 1986;

Ökologie der Erde. Bd. 3. Spezielle Ökologie der Gemäßigten und Arktischen Zonen Euro-Nordasiens Stuttgart, 1994 (разам з З.​В.​Брэкле).

т. 1, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРА́МАЎ (Сямён Сямёнавіч) (н. 7.11.1938, в. Глыбоцкае Гомельскага р-на),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі ветэрынарны ін-т (1960). З 1985 працуе ў Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Даследаванні па фізіятэрапеўт. метадах лячэння і прафілактыцы хвароб жывёл ва ўмовах Беларусі.

Тв.:

Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.);

Профилактика незаразных болезней молодняка. М., 1990 (у сааўт.);

Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.), Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);

Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.).

т. 1, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЦІШЭ́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 30.11.1933, г. Горкі Магілёўскай вобл.),

бел. гістолаг і эмбрыёлаг. Д мед. н. (1986), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958). З 1960 у гэтым ін-це. Навук. працы па эмбрыялогіі, станаўленні эндакрыннай сістэмы ва ўмовах нормы і пры стрэсавых сітуацыях. Увёў у практыку даследавання эмбрыялагічных эндакрынных залоз чалавека гістахім. метады, электронную мікраскапію, колькасны аналіз.

Тв.:

Надпочечные железы. Мн., 1977;

Гистофизиология органов кроветворения и иммунитета: Учеб. пособие. Мн., 1988 (разам з Н.​А.​Жарыкавай, В.​Л.​Жарыкавай);

Даведнік напісання дыягназаў асноўных захворванняў унутраных органаў на беларускай, рускай і лацінскай мовах. Мн., 1994 (у сааўт.).

т. 1, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРША́НСКІ КУЦЕ́ІНСКІ БОГАЯЎЛЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р,

помнік архітэктуры барока. Заснаваны ў 1623 як праваслаўны мужчынскі манастыр. Размешчаны на паўн.-зах. ускраіне Оршы ў сутоках Дняпра і Куцеінкі. Складаўся з галоўнага Богаяўленскага сабора, Святадухаўскай царквы, званіцы, манастырскіх і гасп. пабудоў. Быў абнесены агароджай з бутавага каменю і цэглы. Драўляны Богаяўленскі сабор пабудаваны ў 1623—35; згарэў у 1888. У 1630 бел. асветнік і кнігадрукар Спірыдон Собаль заснаваў пры манастыры Куцеінскую друкарню. Захаваліся Святадухаўская царква (узведзена ў 1-й пал. 17 ст.), манастырскі будынак, частка сцяны.

Т.​В.​Габрусь.

Аршанскі Куцеінскі Богаяўленскі манастыр. Святадухаўская царква. З малюнка Д.​Струкава. 19 ст.

т. 1, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТАПО́ВІЧ (Наталля Іванаўна) (н. 14.4.1940, г. Орша),

бел. мікрабіёлаг. Д біял. н. (1989). Скончыла БДУ (1962). З 1962 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі, з 1989 нам. дырэктара. Навук. працы па сакрэцыі і мадыфікацыі экспартных ферментных бялкоў у мікраміцэтах, стварэнні мікробных прэпаратаў на аснове біфіда- і малочнакіслых бактэрый. Сфармулявала канцэпцыю наяўнасці рэгулятарнага механізма, які дзейнічае на постсакраторным узроўні і звязаны з неабарачальнай дэградацыяй пазаклетачнага бялку.

Тв.:

Нуклеотидный фонд и метаболизм микробной клетки Мн., 1979;

Секреция ферментов у микроорганизмов. М., 1984 (разам з А.​М.​Безбародавым);

Биотехнология микробных ферментов. Мн., 1989 (у сааўт.).

т. 2, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т ТРА́НСПАРТУ.

Засн. ў 1953 у Гомелі як Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: агульнаінжынерны транспартны, агульнаінжынерны будаўнічы, кіравання працэсамі перавозак, механічны, электратэхн., будаўнічы, прамысл. і грамадз. буд-ва, гуманітарны, прафес. арыентацыі і дауніверсітэцкай падрыхтоўкі (у яго складзе вучэбна-прафарыентацыйны цэнтр, ліцэй, школа-гімназія, падрыхтоўчыя курсы). Аспірантура з 1954. Пры ун-це 7 н.-д. лабараторый, ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў трансп. комплексу Рэспублікі Беларусь, навуч.-кансультацыйныя пункты ў Мінску, Брэсце, Віцебску. Выдае газ.-штотыднёвік «Вести БелГУТа».

Будынак Беларускага універсітэта транспарту.

т. 2, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛЫ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 25.10.1947, в. Рафалаў Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне оптыкі. Д фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1994). Скончыў Гомельскі пед. Ін-т (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лінейнай і нелінейнай крышталяоптыцы, акустаоптыцы. Развіў тэорыю акустааптычнага ўзаемадзеяння ў крышталях са складанай анізатрапіяй. Прапанаваў новы прынцып узмацнення ультрагукавых хваляў.

Тв.:

Воздействие электрического поля на акустическую активность кристаллов // Кристаллография. 1980. Т. 25, вып. 5;

Влияние фазового сдвига фоторефрактивных решеток на пространственные солитоны (разам з М.​А.​Хіло) // Письма в журнал технической физики. 1994. Т. 20, вып. 18.

т. 3, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕНЯДЗІ́КТАЎ (Барыс Андрэевіч) (н. 15.7.1918, в.Суніева Перавозскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),

псіхолаг і педагог. Д псіхал. н. (1976), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1941). З 1945 выкладаў у Горкаўскім ун-це. З 1974 у Мінскім ін-це замежных моў, з 1980 праф. кафедры псіхалогіі Бел. пед. ун-та імя М.​Танка. Даследуе праблемы псіхалогіі вуснай мовы, навуч. і выхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе.

Тв.:

Психология овладения иностранным языком. Мн., 1974;

Психологические основы воспитывающего обучения в вузе. Мн., 1977;

Психология обучения и воспитания в высшей школе. Мн., 1983 (разам з С.​Б.​Бенядзіктавым).

т. 3, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)