воды сушы, якія пастаянна ці часова знаходзяцца на зямной паверхні ў вадкім (рэкі, ручаі, каналы, часовыя вадацёкі, азёры, вадасховішчы, сажалкі, балоты) або цвёрдым (ледавікі і снегавое покрыва) стане. Разам з падземнымі водамі і вільгаццю ў атмасферы складаюць водныя рэсурсы тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКІСЛЕ́ННЕ ГЛЕБ,
павелічэнне кіслотнасці глебы прыродным (натуральным) шляхам ці пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння. Мае адмоўны характар, найчасцей звязана з выпаданнем кіслотных дажджоў і з’яўляецца адным з відаў забруджвання глеб (за выключэннем штучнага падкіслення шчолачных глеб у с.-г. вытв-сці, лесаводстве і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРО́ВАЕ ДРЭ́ВА, брусанетыя папяровая,
шаўкоўніца папяровая (Broussonetia papyrifera),
кветкавая расліна сям. тутавых. Пашырана ва Усх. Азіі і Палінезіі. З кары і лубу вырабляюць вышэйшыя сарты паперы (для грошай, дзярж. актаў і інш.), вопратку (т.зв. тапа, ці капа) і вяроўкі. Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́БРЫК,
прыём арнаментальнай цаглянай ці каменнай муроўкі ўстаноўкай цаглін (абчасаных камянёў) пад вуглом да вонкавай паверхні сцяны. Звычайна П. ўтваралі дэкар.гарыз. фрызы і паяскі і спалучаліся з інш. элементамі аздаблення. Выкарыстоўваліся ў пабудовах стыляў готыкі, рэнесансу, псеўдарускага, несапраўднай готыкі, мадэрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАСУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ, пнеўмадросель,
элемент пнеўмааўтаматыкі, які перашкаджае свабоднай плыні паветра, ціінш. газу, у выніку чаго на ім ствараецца перапад ціску. Выконваецца ў выглядзе завужанага канала пастаяннага сячэння або пары «нерухомае сядло — рухомая дэталь» (напр., конус—конус, сапло—засланка). Аналаг рэзістара ў эл. ланцугу.
прыстасаванне пнеўмааўтаматыкі, прызначанае для пераўтварэння перападаў ціску паветра або іншых газаў у пэўную фіз. велічыню (напр., у напружанне электрычнаецісілу току). Выкарыстоўваецца і для пераўтварэння формы пнеўмасігналаў (напр., з аналагавай у лічбавую). Канструкцыя П.п. абумоўліваецца яго функцыян. прызначэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРАЎТВАРА́ЛЬНІКІ,
асобныя рэчывы ці іх сумесі, якія выкарыстоўваюць для атрымання порыстых (газанапоўненых) матэрыялаў. П. з’яўляюцца арган. (т.зв. парафоры) і неарган. злучэнні (напр., гідракарбанат натрыю), што вылучаюць газы пры тэрмічным раскладанні. Выкарыстоўваюць у вытв-сці пенапластаў (гл.Газанапоўненыя пластыкі), сітаватай гумы, пенабетону і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁАМА́ТАРСКАЯ СУ́ВЯЗЬ,
непрафесійная радыёсувязь у тэлегр.цітэлеф. рэжыме. Ажыццяўляецца з мэтай эксперым. даследаванняў з прыёмна-перадавальнай апаратурай, антэнай і інш., правядзення спарт. спаборніцтваў (гл.Радыёспорт), устанаўлення сувязі з радыёаматарамі і інш. Дыяпазоны хваль для Р.с. выдзяляюцца ў адпаведнасці з рэгламентам радыёсувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ВЕР»
(Rover),
сям’я легкавых аўтамабіляў сярэдняга класа аднайменнай англ. фірмы. Выпускаюцца з 1904. Большасць мадэлей мае кузаў седан ці хэтчбэк, бензінавы рухавік магутнасцю ад 39 да 148 кВт; найб. скорасць ад 143 да 240 км/гадз.
Легкавы аўтамабіль «Ровер» мадэль «114 кабрыялет».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫ́НГЕР (англ. stringer ад string прывязваць, змацоўваць),
падоўжны элемент канструкцыі корпуса (каркаса) судна, лятальнага апарата, вагона і інш. Уяўляе сабой ліставую ці таўровую бэльку, сценка якой перпендыкулярная да абшыўкі корпуса. Абшыўка мацуецца да С. і папярочных элементаў (бімсаў, шпангоўтаў) з набору корпуса судна.