МАСЛО́ЎСКІ (Мікалай Паўлавіч) (парт.псеўд.Сакалоўскі, Алесь, Андрэй, Марцін, Пракоп; 1905, в. Ялоўка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 27.11.1938),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1922 рабочы на чыгунцы. З 1926 сакратар Смалявіцкага і Капыльскага райкомаў, з 1929 Мінскага акр.к-та ЛКСМБ. З ліп. 1930 на нелегальнай рабоце ў Зах. Беларусі, першы сакратарЦК КСМЗБ, з 1934 чл. Сакратарыята ЦККПЗБ. Удзельнік I з’езда КСМЗБ (1933), П з’езда КПЗБ (1935), IV з’езда Кампартыі Польшчы (1932), VII кангрэса Камінтэрна (1935). На VI кангрэсе КІМ выбраны канд. у чл. Выканкома КІМ, на II з’ездзе КПЗБ — чл.ЦККПЗБ. У крас. 1935 вярнуўся ў Мінск, да канца 1936 на кіруючай рабоце ў прадстаўніцтве ЦККПЗБ у Мінску. 29.12.1937 арыштаваны, 12.4.1938 асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 4.2.1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТЭРА́Н ((Mitterrand) Франсуа) (26.10. 1916, Жарнак, Францыя — 8.1.1996),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Парыжскі ун-т, журналіст, адвакат. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік Руху Супраціўлення. У жн.—вер. 1944 ген.сакратар па справах ваеннапалонных ва ўрадзе Ш. дэ Голя. Пасля вайны міністр у розных кабінетах Чацвёртай рэспублікі 1946—58. Дэп. Нацыянальнага сходу Францыі (1946—58 і з 1962), сенатар (1959—62). Старшыня Федэрацыі левых дэмакр. і сацыяліст. сіл (1965—68), 1-ы сакратарФранц.сацыяліст. партыі (1971—81). У 1981—95 прэзідэнт Францыі. У знешняй палітыцы выступаў за паліт., эканам. і валютны саюз 12 еўрап. дзяржаў (гл.Еўрапейская эканамічная супольнасць), садзейнічаў яго інтэграцыі. Пасля распаду СССР і камуніст. блока прапанаваў канцэпцыю еўрап. канфедэрацыі. Аўтар кніг «Выклік Кітая» (1961), «Сацыялізм магчымага» (1971), «Палітыка» (1977) і інш.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Туркменістана. Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1967). Ў 1959—65 на прафс. рабоце. З 1970 інструктар, нам.заг. аддзела ЦККамуніст. партыі Туркменістана (КПТ). З 1980 1-ы сакратар Ашгабацкага гаркома КПТ, з 1984 інструктар аддзела Арганізац.-парт. работы ЦККПСС. У 1985 старшыня Савета Міністраў Туркм. ССР. У 1985—91 1-ы сакратарЦК КПТ. У студз.—ліст. 1990 старшыня Вярх. Савета, з кастр. 1990 прэзідэнт Туркм. ССР. З ліст. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Туркменістан, з чэрв. 1992 адначасова і кіраўнік Кабінета міністраў. Старшыня Дэмакр. партыі Туркменістана. У 1993 парламент Туркменістана прысвоіў Н. найменне Туркменбашы (Бацька туркм. народа), а 28.12.1999 прыняў закон, які даў Н. паўнамоцтвы знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта краіны без абмежавання тэрміну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦЯРУ́ХА (Сцяпан Піліпавіч) (27.8. 1904, в. Калядзічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 7.3.1982),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1953). За ўдзел у стварэнні арг-цыі КПЗБ у Палескім ваяв. ў 1925—27 зняволены ў турму. З 1928 сакратар Пружанскага падп. райкома КПЗБ. Адзін з кіраўнікоў забастоўкі лесарубаў Белавежскай пушчы (1932). У 1932—37 зняволены ў турму, у 1938—39 у Бяроза-Картузскі канцлагер. У Вял.Айч. вайну нам. упаўнаважанага ЦККП(б)Б па Брэсцкай вобл.чл. Брэсцкага падп. абкома, сакратар Пружанскага падп. райкома КП(б)Б. У чэрв.—ліп. 1943 камісар партыз. брыгады імя Панамарэнкі Брэсцкай вобл. Пасля вайны на парт. рабоце ў Брэсцкай вобл.Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1940—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЗЕРН (Барыс Паўлавіч) (19.7.1882, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 25.2.1939),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч, удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Вучыўся ў Маск. ун-це. З 1903 на падп. рабоце ў Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Казані, Волагдзе, Маскве, Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 першы старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (да ліп. 1917). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 на Пскоўшчыне, чл. Пскоўскага ВРК, камісар Паўн. фронту. У 1918 камісар Петраградскай ваен. акругі, адначасова член Рэўваенсавета Балт. флоту. Удзельнік грамадз. вайны, чл.РВС 5-й і 7-й армій, Зах. і Усх. франтоў. З 1922 сакратарПаўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б), з 1926 рэктар Ленінградскага камуніст. ун-та, з 1930 сакратар Ленінградскага абкома ВКП(б), з 1937 пракурор Ленінградскай вобл.Чл.ВЦВК і ЦВКСССР. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМА́ЛЬ (Бабрак) (н. 26.1.1929, каля Кабула),
афганскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў і чл.Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА). Пасля ўводу сав. войск у Афганістан (снеж. 1979) старшыня рэв. савета (1979—86), ген.сакратар НДПА (1979—86) і прэм’ер-міністр Афганістана (1979—81).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К (Уладзімір Елісеевіч) (3.7.1907, в. Востраў Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1984),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. і парт. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў БСГА (1931), ВПШ пры ЦККПСС (1956). З 1941 1-ы сакратар Лепельскага райкома КП(б)Б. Са жн. 1941 да чэрв. 1944 1-ы сакратар Лепельскага падп. райкома КП(б)Б, адначасова з сак. 1942 камандзір партыз. атрада № 68, са жн. 1942 камісар партыз. брыгады Чашніцкай «Дубава», з ліп. 1943 камандзір партыз. брыгады Лепельскай імя Сталіна. У снеж. 1943 узначаліў аператыўную групу ЦККП(б)Б і БШПР па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. З 1944 у апараце ЦККПБ, старшыня Полацкага і Гомельскага аблвыканкомаў, 1-ы сакратар Палескага, Віцебскага абкомаў КПБ. З 1962 1-ы нам. Старшыні СМБССР, міністр вытворчасці і нарыхтовак с.-г. прадуктаў БССР. З 1974 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1961—76. Чл.ЦККПБ з 1949, канд. у чл. Бюро ЦККПБ з 1962 і з 1976, чл. Бюро ЦККПБ у 1966—76. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946, БССР у 1951—55 і з 1963. Нам. Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1968—74. Аўтар кніг «У баях за Радзіму» (3-е выд., 1964), «Партызаны прымаюць бой» (1976).
грамадская арг-цыя ў 1922. Мела на мэце вывучаць і пашыраць веды па гісторыі, краязнаўстве і культуры Беларусі, чытаць лекцыі, адкрываць музеі, лекцыйныя курсы, выстаўкі і інш. У сак. 1922 налічвала 16 членаў, старшыня А.Іваноў-Казельскі, сакратар В.Гайдук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ (Аляксандр Фаміч) (студз. 1900, в. Васюлькі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 1937),
парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў пач. вучылішча ў Радашковічах (1915). У 1916—19 у Адэсе, уваходзіў у бел.культ.-асв. арг-цыю «Беларускі гай». З 1918 чл.Бел.сацыяліст. грамады, у 1919 чл.Камуніст. партыі. З 1926 чл.ЦККП(б)Б. З 1922 інструктар, заг. аддзела Бабруйскага пав.к-таКП(б)Б, інтруктар ЦККП(б)Б, сакратар Калінінскага акр.к-таКП(б)Б (г. Клімавічы), сакратар Полацкага акр.к-таКП(б)Б, заг. аддзела друку ЦККП(б)Б, рэдактар газ. «Беларуская вёска». У 1928—29 нам. наркома земляробства БССР. У вер. 1929 выключаны з партыі, звольнены з пасады. У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ і зняволены на 10 гадоў. У 1937 прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮ́ЛАЎ ((Bülow) Бернхард Генрых Марцін фон) (3.5.1849, г. Гамбург, Германія — 28.10.1929),
германскі дзярж. дзеяч, дыпламат, князь (1905). Юрыст. З 1874 на дыпламат. службе. 1-ы сакратар пасольства ў Пецярбургу (1884—88), пасланнік у Румыніі (1888—93), пасол у Італіі (1893—97), дзярж.сакратар у Мін-ве замежных спраў (1897—1900). У 1900—09 канцлер Германскай імперыі і прэм’ер-міністр Прусіі. Патрабаваў «месца пад сонцам» для Герм. імперыі, дамагаўся павелічэння яе ваен. моцы (асабліва флоту), падтрымліваў аўстра-венг. кіраўніцтва ў час Баснійскага крызісу 1908—09 і інш. Ва ўнутр. палітыцы найб. вядомы ўвядзеннем у інтарэсах буйных аграрыяў высокага мытнага тарыфу на хлебныя прадукты, што выклікала іх падаражэнне. Зімой 1914—15 як пасол па асобых даручэннях у Рыме намагаўся дыпламат. сродкамі прадухіліць уступленне Італіі ў 1-ю сусв. вайну. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—4. 1930—31).