усенароднае свята ў краінах СНД — удзельніцах Вял.Айч. вайны 1941—45, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь. Абвешчана Указам Прэзідыума Вярх.СаветаСССР 8.5.1945 у гонар перамогі Сав. Саюза над фаш. Германіяй. Адзначаецца штогод 9 мая (з 1965 непрацоўны дзень).
над звычайнае аб’яднанне партыйных, грамадскіх арг-цый Мінска, салдацкіх камітэтаў 2, 3, 10-й армій, 2-й Каўказскай кав. дывізіі на чале з франтавым к-там Зах. фронту, створанае 7—9.11.1917 з мэтай захавання ўлады Часовага ўрада ў час Кастр.ўзбр. паўстання 1917. Паводле парт. прыналежнасці большасць членаў к-та складалі эсэры, меншавікі і бундаўцы. Функцыі друкаванага органа выконвала газ. заходнефрантавога выканкома «Фронт». К-ты выратавання рэвалюцыі былі створаны ў Бабруйску, Оршы, Полацку. 9 ліст.к-т запатрабаваў ад Мінскага Савета перадачы яму ўсёй улады ў горадзе. У выніку кампрамісу з Саветам ён абавязаўся не пасылаць узбр. часці на Петраград і Маскву і не прапускаць іх праз Мінск; Савет згадзіўся перадаць к-ту ўладу ў раёне Зах. фронту і дэлегаваў у яго склад двух прадстаўнікоў (І.Я.Алібегава і Я.Ф.Пярно). К-т абвясціў сябе часовай уладай на ўсім Зах. фронце і ў прыфрантавой паласе да склікання Устаноўчага сходу і 10 ліст. выдаў загад № 1. Бальшавікі Мінска прынялі захады па ўмацаванні сваіх сіл, дзейнасць Савета падтрымалі прафсаюзы і інш. арг-цыі. 13 ліст. на пасяджэнні Мінскага Савета фракцыі бальшавікоў і левых эсэраў вынеслі пастанову аб выхадзе з К-та выратавання. 14 ліст. адбылося апошняе пасяджэнне гэтага аб’яднання з удзелам бальшавікоў. Загадам ВРК ад 17 ліст.к-т распушчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́НКАЎСКІ ВЕ́СНІК»,
інфармацыйнае выданне Нац. банка Рэспублікі Беларусь. Выходзіць з крас. 1992 у Мінску на бел. і рус. мовах. Публікуе законы, пастановы, указы і інш. дакументы Прэзідэнта, Вярх.Савета і Кабінета Міністраў Беларусі, нарматыўныя акты Нац. банка па пытаннях фінансава-банкаўскай дзейнасці, агляды, кансультацыі спецыялістаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЕ́ЛІНА (Праскоўя Мікітаўна) (12.1.1913, в. Старабешава Данецкай вобл. — 21.1.1959),
трактарыстка, арганізатар (1933) і брыгадзір першай у СССР жаночай трактарнай брыгады. Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1940). Двойчы Герой Сац. Працы (1947, 1958). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—58. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ ЎРАЧ СССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. урачам за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказання лячэбна-прафілактычнай дапамогі, за дасягненні ў працы і ўдзел у грамадскім жыцці. Уведзена Указам Прэзідыума Вярх.СаветаСССР ад 3.7.1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ О́РГАНАЎ ДЗЯРЖА́ЎНАЙ УЛА́ДЫ,
дакументальная юрыд. форма выяўлення волі прадстаўнічых органаў дзярж. улады. У Рэспубліцы Беларусь — гэта законы, пастановы і інш. акты Вярх.Савета, указы Прэзідэнта, пастановы Прэзідыума Вярх.Савета, рашэнні мясц. Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, абавязковыя да выканання агульныя правілы або прадпісанні індывід. характару. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае найвышэйшую юрыд. сілу ў адносінах да ўсіх інш. законаў і актаў, яна вызначае парадак іх прыняцця і формы. Права прыняцця агульнадзярж. законаў належыць Вярх. Савету. Прэзідэнт выдае ў межах сваіх паўнамоцтваў указы і распараджэнні і кантралюе іх выкананне. Мясц. Саветы дэпутатаў на падставе дзеючага заканадаўства прымаюць рашэнні, якія маюць абавязковую сілу на падпарадкаванай ім тэрыторыі. Рашэнні мясц. Саветаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца вышэйстаячымі Саветамі. Кантроль за канстытуцыйнасцю актаў органаў дзяржаўнай улады ажыццяўляе Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, і тыя, што прызнаны ім неканстытуцыйнымі, не маюць юрыд. сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРХО́ЎНЫ ТА́ЙНЫ САВЕ́Т,
вышэйшая дзярж. ўстанова ў Расіі ў 1726—30. Створаны паводле ўказа імператрыцы Кацярыны I. Уваходзілі А.Д.Меншыкаў, Ф.М.Апраксін, Г.І.Галоўкін, А.І.Астэрман, Дз.М.Галіцын, П.А.Талстой, К.Ф.Галштынскі, А.Г. і В.А.Далгарукавы (з 1728), М.М.Галіцын і В.У.Далгарукаў (з 1730). Фармальна быў дарадчым органам пры манарху, фактычна вырашаў усе важнейшыя справы ўнутр. і знешняй палітыкі. Савету падпарадкоўваліся Сенат, калегіі, Сінод і інш. Спачатку працягваў палітыку Пятра I, потым адышоў ад яе (скасаванне пад націскам знаці пятроўскага адм. апарату, перанясенне сталіцы ў Маскву). Пасля запрашэння на рас. прастол Ганны Іванаўны члены Вярхоўнага тайнага савета спрабавалі абмежаваць яе ўладу, і яна вымушана была падпісаць адпаведныя ўмовы («кандыцыі»). Але палітыка членаў Савета не атрымала падтрымкі шырокіх слаёў дваранства. Ганна Іванаўна разарвала «кандыцыі». Вярхоўны тайны савет быў скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́СІІ МЯСЦО́ВЫХ САВЕ́ТАЎ ДЭПУТА́ТАЎ,
дапаможныя органы мясц. кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь і ў некат. краінах СНД. Гал. іх мэты: папярэдні разгляд і падрыхтоўка пытанняў, якія адносяцца да ведання мясц. Саветаў, правядзенне ў жыццё рашэнняў Саветаў і вышэйстаячых дзярж. органаў. Адрозніваюць камісіі пастаянныя і часовыя. Пастаянныя камісіі выбіраюцца на сесіях Саветаў па прапанове старшыні Савета (абл., гар., раённых; у сельскіх Саветах пастаянныя камісіі могуць не ўтварацца) з дэпутатаў гэтых Саветаў. Колькасць камісій, іх склад і арганізацыя заканадаўствам не рэгламентаваны. Звычайна пастаянныя камісіі выбіраюцца ў складзе старшыні, яго намесніка, сакратара і не менш як 2 чл. камісіі. Рэкамендацыі пастаянных камісій падлягаюць разгляду адпаведнымі дзярж. і грамадскімі органамі і арг-цыямі. Пастаянныя камісіі дзейнічаюць на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Савета. Для вырашэння канкрэтных пытанняў могуць стварацца і часовыя камісіі, якія спыняюць сваё існаванне пасля выканання ўскладзеных на іх даручэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЙТЭЛЬ ((Rüütel) Арнольд) (н. 10.5.1928, в. Лайм’яла, в-аў Саарэмаа. Эстонія),
эстонскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-аграном. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Эст.с.-г. акадэмію ў г. Тарту (1964). З 1956 пам. дырэктара, дырэктар эксперым. базы Эст. ін-та жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1963 дырэктар Тартускага ўзорнага саўгаса. У 1969—77 рэктар Эст.с.-г. акадэміі. З 1977 сакратар ЦККамуніст. партыі Эстоніі па пытаннях сельскай гаспадаркі. У 1979—83 1-ы нам. старшыні СМЭст. ССР. З 1983 старшыня Прэзідыума Вярх.СаветаЭст. ССР, у 1990—92 старшыня Вярх.Савета Эстоніі. Чл. Канстытуцыйнай асамблеі (1991—92). З 1993 дырэктар Ін-та нац. развіцця і супрацоўніцтва. Дэп. (1995—2001) і віцэ-старшыня (1995—97) парламента (Рыйгікога) ад апазіц. партыі Саюз эст. народа. З вер. 2001 прэзідэнт Эст. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РСКІ (Сяргей Іванавіч) (11.9.1907, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 28.4.1960),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу Беларусі (1937), Вышэйшыя курсы палітсаставу (1941), ВПШ пры ЦКВКП(б) (1949). З 1930 на парт. і сав. рабоце, са снеж. 1939 сакратар Брэсцкага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 1941 арганізатар партыз. руху на Віцебшчыне, з ліст. 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Брэсцкай вобл., з крас. 1943 сакратар Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, камандзір Брэсцкага партыз. злучэння. Пасля вайны сакратар Баранавіцкага абкома КП(б)Б, нам. міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкома КПБ, міністр унутр. спраў БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—54, Вярх.СаветаСССР з 1954. Чл.ЦККПБ з 1952.