МІ́ЛЕР ((Miller) Глен) (1.3.1904, г. Кларында, ЗША — 16.12.1944),
амерыканскі трамбаніст, аранжыроўшчык, кіраўнік джаз-аркестраў. У 1924—26 вучыўся ва ун-це Каларада, у 1932—35 удасканальваўся ў Дж.Шылінгера (кампазіцыя, аранжыроўка). З 1921 іграў у джаз-аркестрах. У 1935 разам з Р.Ноўблам арганізаваў аркестр, вядомы т.зв. мілераўскім гучаннем (увёў кларнет і тэнарсаксафон у актаву, паміж партыямі якіх размешчаны партыі інш. інструментаў групы язычковых духавых). У 1938 стварыў уласны аркестр, сусветна вядомы пасля ўдзелу ў кінафільме «Серэнада сонечнай даліны» (1941) з яго музыкай. З 1942 з арганізаваным ім Аркестрам ВПС выступаў на фронце і па радыё. Яго творчасці прысвечаны фільм «Гісторыя Глена Мілера» (1954).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШКО́ (дзявочае Вараб’ёва) Ніна Канстанцінаўна
(н. 31.5.1917, в. Мадахава Цвярской вобл., Расія),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1945). Кіравала самадз.нар. харамі. З 1956 хормайстар Хору рус. песні Усесаюзнага радыё, з 1960 маст. кіраўнік акад.Паўн.рус.нар. хору (Архангельск). У 1945—58 выкладала ў Маскоўскім гар.муз.-пед. вучылішчы, з 1969 у Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1982 праф.). Паставіла шэраг манум.хар. кампазіцый, у т. л. «Паўночнае ігрышча», «Паморская сюіта», «Пячорскія бяседы». Аўтар хар. твораў і апрацовак нар. песень для хору, артыкулаў па пытаннях хар. мастацтва. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЯ́ТАЯ КАЛО́НА».
назва шматлікай агентуры ген. Ф.Франка Баамондэ, якая ў час грамадзянскай вайны 1936—39 у Іспаніі (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39) дзейнічала ў тыле рэсп. войск. Тэрмін «П.к.» ўзнік у кастр. 1936, калі франкісцкі ген. Э.Мола абвясціў па радыё, што мяцежнікі наступаюць на Мадрыд 4-ма калонамі, а 5-я ў рашаючы момант ударыць па рэспубліканцах з тылу. «П.к.» ўчыняла сабатаж, шпіянаж і дыверсіі, сеяла паніку. У гады 2-й сусв. вайны «П.к.» называлі нацысцкую агентуру ў розных краінах, якая дапамагала захопу гэтых краін фаш. войскамі. У наш час тэрмін «П.к.» ўжываецца ў шырокім сэнсе для абазначэння варожай агентуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІ́ТА (Сяргей) (сапр.Законнікаў Сяргей Васілевіч; 15.10.1909, в. Ліцвінава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 23.3.1942),
бел.паэт. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску. З 1929 працаваў у гомельскай газ. «Палеская праўда», з 1930 кіраўнік Гомельскай філіі БелАппа, з 1933 у Мінску ў рэдакцыях газет, на Бел.радыё, у Дзярж. выд-ве Беларусі. У 1936 рэпрэсіраваны, асуджаны на 10 гадоў зняволення ў лагерах. Працаваў на лесасплаве ў Горкаўскай вобл., загінуў на лесапавале. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1928. Аўтар кн. вершаў «Альбо-альбо» (увайшла ў калектыўны зб. «Разгон», 1930), «Я агітую за пяцігодку» (1934). Паэзіі Р. ўласцівы агітацыйнасць і дэкларатыўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́К (Алесь) (Аляксандр Пятровіч; н. 7.11.1934, в. Макаўчыцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у час. «Вожык», «Бярозка», газ. «Калгасная праўда», на Бел.радыё. У 1966—72 у сакратарыяце Прэзідыума Вярх. савета СССР, адначасова выкладаў бел. мову ў Літ. ін-це імя М.Горкага. З 1972 нам. адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—95 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1953. У цэнтры ўвагі яго твораў маральна-этычныя праблемы. Аўтар зб.апавяд. і гумарэсак «Дарогі бываюць розныя» (1972), рамана «Трэба было жыць» (1990), кн. для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНА́ЛЫ ЧА́СУ,
сігналы, якія служаць для адліку часу. Перадаюцца па радыё і тэлебачанні ў пэўныя моманты сутак. Вызначаюцца з дапамогай атамных (гл.Квантавы гадзіннік) і астр. (гл.Гадзіннік астранамічны) прылад.
Для спец. мэт (служба часу, навігацыя, геадэзія) С.ч. перадаюцца ў выглядзе груп імпульсаў, што дазваляе параўноўваць час з высокай дакладнасцю. Для праверкі звычайных гадзіннікаў у краінах СНД С.ч. перадаецца вяшчальнымі радыёстанцыямі пасылкамі з 6 імпульсаў; пачатак апошняга імпульсу супадае з пачаткам наступнай гадзіны паяснога часу. З 1972 перадаюцца ў міжнар. каардынаванай шкале атамнага часу, узгадненне якой са шкалой сусветнага часу ажыццяўляецца зрушэннем мінутнага сігналу на 1 с адначасова ўсімі радыёстанцыямі (звычайна ў канцы года).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУКСТ (Рыгор Канстанцінавіч) (27.11.1900, г. Гомель, — 12.11.1960),
бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1928, кл. Г.Канюса). З 1929 выкладаў у Омскім, у 1932—41 Гомельскім муз. тэхнікумах, у 1944—49 і 1959—60 у Бел. кансерваторыі. З 1949 хормайстар, ў 1953—58 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел.радыё, адначасова — муз. перадач Гал. ўпраўлення радыёінфармацыі Мінва культуры Беларусі. Музыцы П. ўласцівы глыбокі драматызм, вастрыня гарманічнай і меладычнай мовы. Лірычная вобразнасць, песеннасць тэматызму, заснаванага на гар. рамансавым фальклоры, уласціва сімф. і вак. творчасці. Аўтар опер «Машэка» (1945, паст. на радыё 1947), першай бел. оперы для дзяцей «Марынка» (паст. 1955), «Свіцязянка» (1960), вак.-сімф. «Паэмы аб Чырвонай Арміі» (1938), кантаты «А хто там ідзе?» (1958, на сл. Я.Купалы), 6 сімфоній (1934, 1941, 2-я рэд. 1944, 1950, 1955, 1957, 1959), сімф. фантазіі «Перапёлачка», сюіты «Сымон-музыка», танц. сюіты для квартэта цымбалаў, 3 сюіт для секстэта домраў, 5 фуг для фп. і стр. квартэта, «Працяжнай» для фп. квартэта, інш. камерных інстр. твораў, шэрагу хораў (у т. л. «Дуб» на сл. П.Броўкі і інш.), вак. цыкла на санеты А.Звонака, рамансаў для голасу з фп. на сл. Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, Ц.Гартнага, А.Пушкіна, А.Блока і інш., песень (у т. л. «Шумныя бярозы» на сл. Я.Купалы, «Лугам зеляненькім» на сл. З.Бядулі), музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Апрацоўваў бел.нар. песні (больш за 50), творы самадз. кампазітараў (больш за 20).
Літ.:
Журавлев Д.Н. Г.К.Пукст, заслуженный деятель искусств БССР. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСУМА́ТРАВА (Святлана Міхайлаўна) (н. 22.11.1946, г. Мазыр),
бел. паэтэса. Вучылася ў БДУ (1965—66), Літ. ін-це імя Горкага ў Маскве (1966—69), скончыла Маскоўскі літ.ін-т (1986). З 1972 у Бабруйску. Настаўнічала, працавала ў саўгасе, на радыё, у прэсе. Друкуецца з 1960. Аўтар зб-каў паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988), «Далеч-далячынь» (1991). Паэма «Незабудкі памяці» пра трагічны час культу асобы, рэпрэсіі супраць нявінных людзей навеяна лёсам дзеда. Любоў да роднай зямлі і яе людзей, памяць пра тых, хто аддаў жыццё за Радзіму, клопаты і трывогі сучасніка, вернасць высокім ідэалам, шчырасць і непасрэднасць пачуццяў — гал. ў лірыцы паэтэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ДАБРАЧЫ́ННАСЦІў Стоўбцах.
Дзейнічала ў 1931—33. Ставіла за мэту ўмацаванне нац. самасвядомасці бел. насельніцтва Зах. Беларусі. Займалася таксама аказаннем матэрыяльнай і маральнай дапамогі бедным, сіротам, інвалідам, прапагандавала сан. веды сярод сялян. Пры т-ве працавалі клуб з б-кай і радыё, бел. хор, ставіліся драм. спектаклі ў Стоўбцах, Нясвіжы, Міры, навакольных вёсках. Сябры т-ва арганізавалі курсы земляробства, кройкі і шыцця для сялян, чыталі лекцыі, вялі заняткі па бел. мове з дзецьмі, якія вучыліся ў польскіх школах. Сярод актывістаў т-ва Ф.Акінчыц, І.Гундзіловіч, М.Сабалеўскі і інш.Т-ва зазнала ганенні польскіх улад. 30.7.1933 на агульным сходзе прынята рашэнне далучыцца да Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОН (Анісім Міхайлавіч) (1.9.1895, г. Новамаскоўск, Украіна — 2.2.1975),
дырыжор. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю па класах фп. (1916) і кампазіцыі (1918). Дырыжор т-раў оперы і балета ў Тбілісі, Баку, Харкаве, Кіеве, Ленінградзе. У 1926—56 працаваў у Муз. т-ры імя Неміровіча-Данчанкі ў Маскве, узначальваў оперны ансамбль Усесаюзнага радыё, Ансамбль сав. оперы Усерас.тэатр.т-ва. У 1944—48 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі. Муз. кіраўнік пастаноўкі бел. опер «Алеся» (1944) і «Міхась Падгорны» (1957) Я.Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса (1947), а таксама опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Травіята» (1946) і «Рыгалета» (1948) Дж.Вердзі.