ЛІ́НДНЕР (Lindner) Райнер (н. 28.1.1966, г. Іена, Германія),
нямецкі гісторык. Вучыўся ў Іенскім (1987—91) і Цюбінгенскім (1991—93) ун-тах, дзе спецыялізаваўся па ўсх.-еўрап. гісторыі. У 1990 працаваў у Мінску, абараніў дысертацыю па тэме «Палітыка і гісторыя ў Беларусі ў XIX—XX стст.». З 1998 працуе ў Канстанцкім ун-це. Аўтар кніг «Гісторыкі і ўлада: Нацыяўтварэнне і гістарычная палітыка ў Беларусі ў XIX і XX стст.» (1999), «Украіна і Беларусь у трансфармацыі» (2001), адзін з аўтараў і рэдактараў «Падручніка па гісторыі Беларусі» (Гётынген, 2001). Чл.прэзідыума Ням.-бел. т-ва, чл.рэд. рады час. «Беларускі гістарычны агляд».
Тв.:
Бел.пер. — Нязменнасць і змены ў постсавецкай гістарыяграфіі Беларусі // Кантакты і дыялогі. 1996. № 3;
Беларускія гісторыкі пад Сталіным (1870—1945) // Бел.гіст. агляд. 1999. Т. 6, сш. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦЬВІ́НКА Наталля Міхайлаўна (н. 11.5.1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. біяхімік. Д-рхім.н. (2001). Скончыла БДУ (1971). З 1971 у Ін-це арган. хіміі АНСССР (Масква). З 1975 у Ін-це біяарган. хіміі АН Беларусі. З 1998 у Дзярж. атэстацыйным к-це Рэспублікі Беларусь. З 2002 вучоны сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі ПрэзідыумаНац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні актыўнасці ліпалітычных ферментаў, што ажыццяўляюць дэградацыю фосфаліпідаў — асн. кампанентаў біял. мембраны. Распрацавала эксперым. асновы вылучэння ў гамагенным стане фосфаліпаз A2 і C з біял. аб’ектаў з улікам структурна-функцыян. асаблівасцей гэтых ферментаў.
Тв.:
Biophosphates and their analogous — synthesis, strukture, metabolism and activity. Amsterdam, 1987 (у сааўт.);
Эндогенные фосфолипазы A2: структура и функция. Мн., 1991 (разам з М.А.Кісялём);
Активность фосфолипаз A2 и C при биохимическом. моделировании. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ЗЕЛЬ Вацлаў Пятровіч (24.9.1884, Скернявіцкае ваяв., Польшча — 21.8.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Вёў рэв. работу ў Польшчы, на Каўказе і Украіне, чл. СДКПіЛ, РСДРП. Двойчы зняволены ў турму, сасланы. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны: камісар брыгады, дывізіі на Зах. і Паўд. франтах. З 1921 старшыня Мінскага, Бабруйскага пав. выканкомаў. У 1924—26 нарком РСІ БССР, старшыня Бюджэтнай камісіі ЦВКБССР і старшыня (да 1925) ЦКККП(б)Б. З 1926 на парт. рабоце ў РСФСР. Канд. у чл. Польбюро пры ЦБКП(б)Б у 1922. Канд. у чл. ў 1921—22 і чл. у 1923—24 ЦБКП(б)Б. Чл.ЦККВКП(б) у 1924—34, чл.ЦКККП(б)Б у 1924—26. Чл.ЦВКСССР у 1922—27 і ЦВКБССР у 1921—26 і чл. яго Прэзідыума ў 1924—26. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРХО́ЎНЫ СУД РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
вышэйшы судовы орган Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1923. Складаецца з 45 суддзяў, у т. л. Старшыні, яго намеснікаў, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь і выконваюць свае абавязкі бестэрмінова. Дзейнічае ў складзе калегій па цывільных справах, крымін. справах, Ваен. калегіі, Прэзідыума і Пленума. У межах сваіх паўнамоцтваў суд разглядае справы ў касацыйным і наглядным парадках і па новаадкрытых акалічнасцях, а таксама ў якасці суда 1-й інстанцыі ў выпадках, прадугледжаных законам; вывучае і абагульняе суд. практыку, аналізуе суд. статыстыку і дае тлумачэнні па пытаннях выкарыстання заканадаўства; уносіць прапановы ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў; ажыццяўляе інш. паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканад. актамі. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці Вярх. суда вызначаны Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛУ́ЖАНЫ ГЕО́ЛАГ-РАЗВЕ́ДЧЫК БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,
ганаровае званне, прысвойвалася высокакваліфікаваным рабочым, інжынерна-тэхн. работнікам геал., геафіз., гідрагеал., тапографа-геад. службаў і н.-д. устаноў, якія працавалі па спецыяльнасці не менш за 10 гадоў і мелі вял. заслугі ў галіне геолага-разведачных работ, падрыхтоўкі і выхавання кадраў геолагаў і разведчыкаў нетраў. Устаноўлена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР 22.7.1968, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 1995.
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным інжынерам калгасаў, саўгасаў, міжгаспадарчых аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арг-цый Сельгастэхнікі і воднай гаспадаркі, н.-д. устаноў і праектных ін-таў, канструктарскіх бюро, доследных станцый, эксперыментальных баз, навучальных гаспадарак, с.-г. органаў, што бездакорна працавалі па спецыяльнасці ў сельскай гаспадарцы не менш як 10 гадоў, мелі вялікія заслугі ў механізацыі с.-г. вытв-сці, укараненні перадавых метадаў працы, навук.-тэхн. дасягненняў, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання с.-г. тэхнікі і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР ад 1.2.1978, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎПА́К Сідар Арцёмавіч (25.5.1887, г.п. Кацяльва Палтаўскай вобл., Украіна — 11.12.1967),
украінскі дзярж. дзеяч і военачальнік, адзін з арганізатараў партыз. руху на Украіне ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1942, 1944). Ген.-маёр (1943). Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У 1937—41 старшыня Пуціўльскага гарсавета Сумскай вобл. У Вял.Айч. вайну камандзір Пуціўльскага партыз. атрада, злучэння партыз. атрадаў Сумскай вобл. (са студз. 1944—1-я Укр.партыз. дывізія імя Каўпака), чл. падпольнага ЦК КП(б)У. Узначальваў 5 рэйдаў партызан па ням.-фаш. тылах, у т. л. ў 1942—43 — з бранскіх лясоў па тэр. Гомельскай, Палескай, Пінскай, Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцей. У студз. 1943 на воз. Чырвонае (Жыткавіцкі р-н) партызаны К. разам з бел. партызанамі стварылі аэрадром. З 1947 нам. старшыні, з 1967 чл.ПрэзідыумаВярх. Савета Украіны. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1946—67. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСКО́ЎСКІ Іван Ігнатавіч (24.6.1880, в. Дубічы Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 23.8.1955),
бел.паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Працаваў у Кіеве ў Земсаюзе. Быў чл.Бел.сацыяліст. грамады, Бел.с.-д. партыі. Прадстаўляў бел.нац. арг-цыі на з’ездзе народаў (Кіеў, вер. 1917). У 1918 уваходзіў у склад урада Украінскай Нар. Рэспублікі, яе пасол у Грузіі. З 1920 старшыня Бел.нац.к-та ў Вільні. З 1922 дырэктар Дзвінскай (г. Даўтаўпілс) дзярж.бел. гімназіі. З 1925 у Мінску, працаваў у БДУ, Інбелкульце, Бел.АН, старшыня сац.-культ. секцыі і чл.прэзідыума Дзяржплана БССР. З 1930 у Маскве ў Дзяржплане СССР. 8.7.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і пастановай калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у г. Самару. 4.11.1937 зноў арыштаваны, 19.3.1940 вызвалены. Пасля Вял.Айч. вайны выехаў да сваякоў у Чэхаславакію. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЗЕ́ЛЬКА Іван Фадзеевіч (12.12.1891, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1938),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. З 1914 у арміі, з сак. 1918 у Чырв. Арміі. З чэрв. 1992 працаваў на чыгунцы ў Мінску і Жлобіне. З 1925 сакратар Гарадоцкага, Глускага райкомаў КП(б)Б, старшыня Глускага райвыканкома, нам. старшыні Бабруйскага акрвыканкома. З 1930 старшыня Мазырскай акр. кантрольнай камісіі, сакратар Мазырскага РК КП(б)Б, сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б, заг. аддзелаў ЦККП(б)Б. У 1935—37 нарком фінансаў БССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1932—37. Канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1935—37. Чл.ЦВКБССР у 1927—29, 1931—37 і яго Прэзідыума ў 1935—37. Арыштаваны ў 1937 па справе ўдзелу ў «аб’яднанай контррэвалюцыйнай дыверсійна-шкодніцкай шпіёнскай арганізацыі». 28.6.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМАНО́ЎСКІ Янка (Іван Міхайлавіч; 1896, Дзісеншчына — ?),
бел. пісьменнік. Скончыў рэальнае вучылішча, вучыўся на агр. курсах. У 1915—17 у арміі, у 1919—20 у Чырв. Арміі. У 1920—30-я г. працаваў у Наркамаце земляробства БССР, чл.прэзідыума секцыі бел. мовы і л-ры Інбелкульта, Цэнтр. бюро літ. аб’яднання «Маладняк», адзін з арганізатараў і кіраўнікоў БелАПП. Працаваў нам. дырэктара Ін-та л-ры і мастацтва АН Беларусі, дырэктарам 2-га Бел.дзярж.т-ра ў Віцебску. Рэдагаваў газ. «Камуніст» (Бабруйск). У час ням.-фаш. акупацыі Беларусі заг.літ. часткі Мінскага гар.т-ра. З 1944 у Германіі, потым у ЗША. У 1951—55 дырэктар управы Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Друкаваўся з 1920. Аповесці «Адшуканы скарб» (1925), «Два шляхі» (1926), «Вецер з усходу», «Над абрывам» (абедзве 1928) пра станаўленне сав. улады на Беларусі. Пасля вайны ад літ. творчасці адышоў.