працэс аднаўлення і павелічэння пагалоўя с.-г. жывёл шляхам іх размнажэння і вырошчвання маладняку. Паводле характару У.с. вылучаюць гаспадаркі з закончаным абаротам статка (узнаўленне пагалоўя праходзіць у той жа гаспадарцы) і незакончаным (адкормачныя, малочныя, рэпрадукцыйныя і інш.). Хуткасць У.с. залежыць ад біял. асаблівасцей жывёл (плоднасць, узрост палавой спеласці і інш.), заатэхн. і эканам. фактараў вытв-сці (працягласць гасп. выкарыстання жывёл, узрост рэалізацыі маладняку, тэрмін вырошчвання рамонтнага маладняку і выбракоўкі матачнага пагалоўя), таксама ад забяспечанасці кармамі, структуры статка і інш. Узровень У.с. характарызуецца выхадам прыплоду на 100 матак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́МАНСКІ ДЭНДРАПА́РК «САФІ́ЕЎКА»,
помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Умань Чаркаскай вобл. (Украіна). Створаны ў 1796—1805 у маёнтку С.Ш.Патоцкага (названы ў гонар яго жонкі) пад кіраўніцтвам Л. дэ Метцэля, пры ўдзеле прыгоннага садоўніка Зарэмбы. Парк ландшафтны (больш за 150 га), яго кампазіцыйная вось праходзіць па р. Каменка. У парку створаны разнастайныя віды гідразбудаванняў (вадаспады, шлюзы, фантаны, каскады, сажалкі, падземная р. Стыкс), устаноўлены скульптуры на ант. сюжэты (18—19 ст.), узведзены арх. збудаванні паводле праектаў арх. А.Штакеншнейдэра (Ружовы павільён, 1850—52) і І.Макуціна. З 1929 запаведнік.
англійскі прыродазнавец; адзін са стваральнікаў тэорыі натуральнага адбору (адначасова з Ч.Дарвінам) і заснавальнікаў зоагеаграфіі. У 1848—52 разам з Г.У.Бейтсам даследаваў берагі рэк Амазонка і Рыо-Негра, у 1854—62 — Малайскі архіпелаг, дзе сабраў больш за 125 тыс.заал., бат. і геал. узораў, правёў антрапал. даследаванні, склаў слоўнікі 75 дыялектаў. Удакладніў, што па Малайскім архіпелагу праходзіць мяжа («лінія У.»), якая вылучае зоагеаграфічна в-аў Сулавесі ад інш. астравоў архіпелага. Навук. працы па заалогіі, біягеаграфіі, геалогіі, антрапалогіі, этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ СІ́ЛА,
прыкладзеная да цела сіла, лінія дзеяння якой праходзіць праз пэўны пункт (цэнтр сілы) пры любых становішчах гэтага цела. Напр., сіла цяжару, сіла эл.-статычнага ўзаемадзеяння кропкавых эл. зарадаў (гл.Кулона закон). Рух свабоднага матэрыяльнага пункта адбываецца па плоскай траекторыі, а адрэзак прамой, які злучае гэты пункт з цэнтрам сілы, апісвае за роўныя прамежкі часу роўныя плошчы (гл.Кеплера законы). Тэорыя руху цел пад уздзеяннем Ц.с. мае дастасаванні ў нябеснай механіцы, пры разліках руху касм. лятальных апаратаў, у т. л.ШСЗ, і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМУ́Р (манг.Хара-Мурэн, кіт.Хэйлунцзян),
рака ва Усх. Азіі, у Расійскай Федэрацыі (большая ч.), Манголіі, КНР. Па Амуры праходзіць частка граніцы Расіі з Кітаем. Утвараецца ад зліцця рэк Шылка і Аргунь. Упадае ў Амурскі ліман Ахоцкага м.Даўж. 2824 км, ад вытоку Аргуні — 4440 км; пл.бас. 1855 тыс.км². У верхнім цячэнні (да вусця Зеі) цячэ ў вузкай даліне. Справа да ракі падыходзяць адгор’і В.Хінгана. У сярэднім цячэнні (ад вусця Зеі да Хабараўска) даліна шырокая, толькі ў месцы перасячэння хр. М.Хінган ператвараецца ў цясніну. У нізоўях Амур выходзіць на Ніжнеамурскую нізіну, мае шырокую даліну, рэчышча разгаліноўваецца на рукавы. Асн. прытокі: Зея, Бурэя, Амгунь (злева), Сунгары, Усуры (справа). Жыўленне пераважна (2/3 сцёку) ад летне-восеньскіх мусонных дажджоў. Разводдзе з ліп. да верасня, утвараецца дажджавымі паводкамі. У суткі па Амуры праходзіць 41 тыс.т наносаў. Замярзае ў ліст., крыгалом у крас.—маі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10 900 м³/с (макс. 40 000 м³/с). На ніжняе цячэнне ўплываюць прылівы і адлівы. У бас. Амура больш за 60 тыс. азёраў агульнай пл. каля 9,7 тыс.км². Рыбалоўства. Асн.прамысл. рыбы: кета, гарбуша, таўсталобік, калуга, амурскі сом і інш. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы. У сярэднім цячэнні Хінганскі, ніжэй — Камсамольскі запаведнікі. Амур — гал. водная магістраль Д. Усходу, суднаходны на ўсім працягу. Гал. гарады на Амуры: Благавешчанск, Хабараўск, Амурск, Камсамольск-на-Амуры, Нікалаеўск-на-Амуры (Расія), Айхой (Кітай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСУ́РДУ ДРА́МА,
плынь зах.-еўрап. авангардысцкай драматургіі і тэатра 1950—60-х г., дзе паняцце «абсурд» з’яўляецца асн. атрыбутам рэчаіснасці, якая ў выніку агульнага крызісу ідэалогіі постіндустрыяльнага грамадства часам траціць унутр. сэнс і становіцца ірацыянальнай. Тэрмін «абсурду драма» ўзнік пасля парыжскіх прэм’ер п’ес Э.Іанеска «Лысая спявачка» (1950) і С.Бекета «У чаканні Гадо» (1952). У іх выявіліся асн. рысы абсурду драмы: гратэскна-камічная дэманстрацыя бессэнсоўнасці формаў (у т. л. моўных), у якіх праходзіць паўсядзённае жыццё «сярэдняга» чалавека, а таксама метафарычная перадача яго шокавага стану, калі ён разумее, што вырвацца з гэтых жорсткіх ціскоў немагчыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАБАКО́ВАЯ ПАВЕ́РХНЯ,
паверхня, якая не мае двух розных бакоў, чым і адрозніваецца, напр., ад сферы, куба ці квадрата. Размешчаная ў прасторы аднабаковая паверхня з зафіксаваным на ёй пунктам неперарыўнай дэфармацыяй абарачальна ператвараецца ў такую, на якой праз гэты пункт будзе праходзіць некаторы замкнёны шлях (абход), уздоўж якога можна пабудаваць нармаль, што неперарыўна мяняе свой кірунак да паверхні; праходзячы гэты шлях, нармаль вяртаецца ў зыходны пункт з напрамкам, процілеглым першапачатковаму. Характарыстыка аднабаковай паверхні — яе неарыентаванасць (гл.Арыентацыя). Для трохмернай прасторы сапраўдна і адваротнае: кожная неарыентаваная паверхня будзе аднабаковай паверхняй. Прыклады аднабаковай паверхні: Мёбіуса ліст, Клейна паверхня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКАПЛА́Ў ПАЛА́СА (Pallasea quadrispinosa),
беспазваночная жывёла сям. гамарыдаў атр. бакаплаваў. Пашыраны на Пн Еўропы. Па тэр. Беларусі праходзіцьпаўд. мяжа арэала віду. Знойдзены ў азёрах Браслаўскай групы, Лукомскім, Доўгае (Глыбоцкі р-н). Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Цела даўж. да 3 см, аранжавае, дугападобнай формы, сціснутае з бакоў, складаецца з 18 сегментаў. Жыве ў алігатрофных і мезатрофных азёрах сярод вышэйшай воднай расліннасці. Корміцца арган. часцінкамі грунту, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. Размнажаецца круглы год, найб. у асенне-зімовы перыяд. Каштоўны корм для рыб. На Беларусі ахоўваецца ў ландшафтным заказніку Міжазёрны (Віцебская вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́КС,
рака ў Закаўказзі (вярхоўі ў Турцыі, ніжняе цячэнне ў Азербайджане); правы прыток Куры. На значным працягу па Араксе праходзіць мяжа Арменіі і Азербайджана з Турцыяй і Іранам. Даўж. 1072 км, пл.бас. 102 тыс.км². Пачынаецца на схілах хрыбта Бінгёль, у вярхоўях цячэ ў вузкай глыбокай даліне, у сярэднім цячэнні (на Арарацкай раўніне) даліна расшыраецца, рака падзяляецца на рукавы, нізоўі на Кура-Араксінскай нізіне. Жыўленне мяшанае. Разводдзе з сак. да чэрв., дажджавыя паводкі ў ліст.—снежні. Сярэдні расход вады 285 м³/с. Штогод выносіць 16 млн.т наносаў. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Араксе азерб.іранскі гідратэхн. комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУ́НЬ,
рака ў Расійскай Федэрацыі і Кітаі, правая састаўляючая р. Амур. Па Аргуні праходзіцьч. граніцы Расіі з Кітаем. Даўж. 1620 км, пл.бас. 164 тыс.км² Пачынаецца ў гарах В.Хінгана, у Кітаі, пад назвай Хайлар. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 340 м³/сек. Ледастаў з канца ліст. да пач. мая. У бас. Аргуні 1,8 тыс. азёраў агульнай пл. 50,9 км². Нерэгулярнае суднаходства ад с. Алочы (428 км). З 2-й пал. 17 ст. па Аргуні ішлі гандл. шляхі з Сібіры ў гарады Усх. Кітая.