ЛАПШЫ́Н (Валерый Міхайлавіч) (н. 11.1.1938, г.п. Малочнае Валагодскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1959), дзе і працаваў (у 1987—90 нач. кафедры). З 1998 у Ін-це сучасных ведаў. Навук працы па радыётэхніцы, спосабах вымярэння адлегласцей у радыёлакацыі.
Тв.:
Применение аппарата структурных функций при построении систем автоматической подстройки частоты (разам з У.В.Акімцавым) // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1987. Т. 30, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́НІН (Аляксандр Несцеравіч) (н. 23.3.1938, г. Шапятоўка Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. і польскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання і вылічальнай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскае Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1961). З 1973 у БПІ, з 1989 заг. кафедры ў Беластоцкім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па мадэліраванні, ідэнтыфікацыі, адаптыўным кіраванні складанымі дынамічнымі аб’ектамі.
Тв.:
Микро-ЭВМ в динамических системах. Мн., 1982 (разам з Р.І.Фурунжыевым і Г.І.Залужным);
Управление колебаниями многоопорных машин. М., 1984 (разам з Р.І.Фурунжыевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНОВІ́Ч (Адольф Усцінавіч) (н. 15.6.1940, в. Мікольцы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскаемаст. вучылішча (1960). Да 1989 працаваў мастаком на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1991 у час. «Полымя». Дэбютаваў вершамі ў 1957. З 1970 выступае як празаік. Паказвае жыццё сучаснай бел. вёскі, складанае і супярэчлівае, няпростыя чалавечыя лёсы. Сцвярджэнне высокіх маральных каштоўнасцей — асн. пафас лепшых яго твораў, якія вызначаюцца дакладнымі псіхал. партрэтамі герояў, увагай да выразных дэталяў, жывой нар. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРСО́ЦКІ (Вячаслаў Віктаравіч) (н. 9.6.1955, Мінск),
бел. жывапісец. Сын В.І.Вярсоцкага. Скончыў Мінскаемаст. вучылішча (1976). Працуе ў жанры пейзажа, піша нацюрморты, партрэты. Творы вызначаюцца каларытам, выразнай жывапісна-экспрэсіўнай пластыкай, уменнем перадаць непаўторныя адценні розных станаў прыроды. Сярод работ: «Мінск. Сімфонія восені», «Вясна. Вулачка верхняга горада», «Мінск салютуе», «Спрадвечнае», «Мокрыя дрэвы», «Кветкі», «На Мацея зіма пацее», «Кастрычнік», «Ясны дзень», серыя «Краскі беларускіх пушчаў», «Нацюрморт з чырвонай рэдзькай», «Памяць»; партрэты «Маці», «Студэнткі» (усе 1980—90-я Г.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЭ́ (Вадзім Арведавіч) (н. 6.8.1948, г. Троіцк, Расія),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае, вучылішча ППА (1971). З 1975 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмах кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады аналізу і аптымізацыі аўтам. сістэм кіравання пры выпадковых скачкападобных уздзеяннях, метады аналіт. канструявання рабастных сістэм сачэння.
Тв.:
Управление в системах с разделением времени. Мн., 1982 (разам з В.М.Арцем’евым, В.Л.Сцяпанавым);
Расчет следящих систем: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з В.Л.Сцяпанавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МАНАЎ (Леанід Міхайлавіч) (н. 22.11.1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Мінскаемаст. вучылішча (1974), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). Працуе ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1991). Асн. творы: «Спыніць гонку ўзбраенняў» (1984), «Перабудова» (1986), «Чарнобыль. 26.4.86» (1988), «Дапамажы дзецям Чарнобыльскай зоны», «Хто адкажа?» (абедзве 1990), серыя плакатаў «Беларускія асветнікі» (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі; 1991), плакаты да кінафільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), «Сівая легенда» (1992). Працуе таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЙНЭ́КА (Валерый Сяргеевіч) (н. 29.11.1951, г.п. Рудзенск Мінскай вобл.),
бел. эстрадны спявак. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Мінскаемуз. вучылішча імя Глінкі (1971), Мінскі ін-т культуры (1988). З 1972 у Бел. філармоніі, з 1977 у ансамблі «Песняры», у 1993—96 саліст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь. З 1997 выкладае ў мінскім Ін-це сучасных ведаў. У канцэртным рэпертуары творы сучасных, у т. л.бел., кампазітараў: А.Пахмутавай, І.Лучанка, Л.Захлеўнага, У.Мулявіна, В.Іванова, Дз.Даўгалёва, А.Елісеенкава на словы бел. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАЧО́Ў (Іван Міхайлавіч) (н. 13.1.1948, в. Шаўцова Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1973), дзе і працаваў з 1989. У 1993 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па тэорыі аўтаматычнага кіравання, тэорыі дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай, сістэм аўтаматызаванага праектавання, тэорыі выпрабаванняў і ацэньвання эфектыўнасці ўзбраення войск ППА, зенітных ракетных комплексаў і сістэм.
Тв.:
Аналитическое моделирование стохастических систем. Мн., 1993 (разам з М.Г.Ерашэнкавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Анатоль Васілевіч) (н. 14.1.1940, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыў Мінскаемуз. вучылішча (1969). З 1962 саліст Дзярж.нар. хору БССР, з 1964 артыст хору Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1969 саліст хору ансамбля песні і танца Цэнтр групы войск, з 1973 саліст Ансамбля песні і танца Узбр. сіл Рэспублікі Беларусь. Выступае сола і ў дуэце. Валодае тонкай музыкальнасцю, пачуццём ансамбля. У рэпертуары творы ваен.-патрыят. тэматыкі, бел., рус. і ўкр.нар. песні, творы бел. кампазітараў.