АДАМО́ВІЧ (Вячаслаў) (Вацлаў) Антонавіч (19.2.1864, Віленская губ. — 21.2.1939),
дзеяч бел.нац. руху пач. 20 ст., адзін з лідэраў яго правага, паланафільскага, крыла. У 1917 актывіст Бел.сацыяліст. грамады (БСГ), Вял.бел. рады, Цэнтр.бел. вайсковай рады. Кандыдат ад БСГ на выбарах ва Устаноўчы сход. У 1919—20 супрацоўнік вярбовачнага бюро Бел. вайсковай камісіі. Адзін са стваральнікаў арг-цыі «Зялёны дуб». Удзельнік канферэнцыі бел.паліт. арг-цый (Прага, вер. 1921), агітаваў за арыентацыю на Польшчу. Разам з П.Алексюком склікаў у Вільні Бел. з’езд (снеж. 1921), які аформіў праграму паланафільскай плыні бел. руху. Аўтар зб. абразкоў і легендаў «Тыпы Палесся» (1926, пад псеўд. Дзяргач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАДЗЯ́НСКІ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ, цывільны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
сістэматызаваны адзіны заканадаўчы акт, які рэгулюе маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя адносіны, што ўзнікаюць з удзелам юрыд. асоб і грамадзян. Дзеючы кодэкс прыняты Вярх. Саветам Беларускай ССР 11.6.1964. Складаецца з 564 артыкулаў, 43 глаў і 8 раздзелаў. Законам ад 3.3.1994 у яго ўнесены пэўныя змены і дапаўненні, выключаны артыкулы, што супярэчылі новаму заканадаўству, і ўсе нормы права, якія прадугледжвалі прымяненне на тэр. Беларусі цывільнага заканадаўства СССР і інш. саюзных рэспублік. Камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве сумесна з урадам і зацікаўленымі ведамствамі даручана падрыхтаваць праект новага Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ЙЗЕНАЎ ((Gneisenau) Аўгуст Вільгельм Антон) (27.10.1760, Шыльдаў, каля г. Торгаў, Германія — 23.8.1831),
прускі палкаводзец. Генерал-фельдмаршал (1825). Граф фон Нейдгарт (1814). Скончыў Эрфурцкі ун-т. Служыў у арміях Аўстрыі (1778—80), ням. княства Ансбах (1780—86) і Прусіі (з 1786). У 1807 камендант крэпасці Кольберг (цяпер г. Калобжэг, Польшча), кіраваў яе абаронай ад франц. войск да заключэння Тыльзіцкага міру 1807. Пасля паражэння Прусіі працаваў у камісіі па рэарганізацыі прускай арміі. З 1813 генерал-кватэрмайстар, нач. штаба Сілезскай арміі ген. Г.Блюхера. Здзейснены паводле задумы Гнейзенава манеўр прускай арміі садзейнічаў перамозе каля Ватэрлоо (1815). З 1818 губернатар Берліна і член Дзярж. савета Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ПАРЛА́МЕНТ, Еўрапарламент,
кансультатыўны і рэкамендацыйны орган Еўрапейскага саюза (ЕС). Створаны паводле Рым. дагавора (1957) пры заснаванні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС). Дэпутаты (626 чл.) з 1979 выбіраюцца на аснове прамога ўсеагульнага галасавання грамадзян краін — удзельніц ЕС (ЕЭС) тэрмінам на 5 гадоў. Месцазнаходжанне — г. Страсбур (Францыя). Е.п. удзельнічае ў абмеркаванні бюджэту ЕС, заканад. працэсе, кантралюе работу Камісіі і Савета ЕС. Кіруючы орган — прэзідыум (старшыня і 14 намеснікаў, 5 квестараў з дарадчымі галасамі), пастаянныя к-ты, падкамітэты, часовыя і следчыя к-ты рыхтуюць матэрыялы для пленарных пасяджэнняў Е.п. (праходзяць адкрыта кожны месяц). Пратаколы і тэксты рашэнняў распаўсюджваюцца на 9 еўрап. мовах.
мастак, скульптар, медальер. Вучыўся ў вучылішчы тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1898), Кракаўскай АМ. У 1906—14 выкладаў у Віцебскім камерцыйным вучылішчы і вучылішчы Грэкава. Адзін з заснавальнікаў і чл.Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, хавальнік яе музея (1909—14). З 1914 у Швейцарыі, заг. польскага музея. У 1917—24 выканаў памятныя медалі ў гонар Т.Касцюшкі, Я.Дамброўскага, Г.Сянкевіча і інш. З 1927 у Польшчы, працаваў у музеях.
Тв.:
Каталог монет и медалей музея Витебской ученой архивной комиссии. Витебск, 1911;
Польский военный флот. Витебск, 1911;
Каталог музея Витебской ученой архивной комиссии. Витебск, 1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТЧЭ́НЯ (Іван Міхайлавіч) (н. 13.8.1948, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1975), Мінскую вышэйшую парт. школу (1986). З 1967 на гасп., сав. і парт. рабоце. З 1986 старшыня Вілейскага райвыканкома, адначасова 1-ы сакратар гаркома КПБ. З 1990 дэпутат, чл. Прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1992 каардынатар Рабочай групы Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1993—98 выканаўчы сакратар СНД. З 1996 чл. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. З мая 1998 1-ы нам. выканаўчага сакратара СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЛЬЧАНКА (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 19.8.1947, г. Гомель),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, журналіст. Канд.гіст.н. (1994). Скончыў БДУ (1974), Мінскую ВПШ (1981). З 1974 працаваў у БелТА, з 1979 у Саўміне БССР, на дыпламат. рабоце ў В’етнаме. З 1983 нам.нач., з 1990 нач.Гал. архіўнага ўпраўлення пры СМБССР, з 1992 старшыня Дзярж.к-та па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь. Чл.Нац.камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (з 1997). Адзін з аўтараў кн. «Ордэны на сцягу рэспублікі» (1985, з Я.І.Бараноўскім), зб-каў «Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР» (1990), «Дапаможнік па справаводству» (1993) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАЛО́ЎСКІ (Дзмітрый Сіманавіч) (5.11.1876, г. Варонеж — 29.5.1948),
адзін з кіраўнікоў рэв. руху на Беларусі. За рэв. дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. З вясны 1904 агент ЦКРСДРП па Паўн.-Зах. краі, чл. Паўн.Зах. к-таРСДРП. Дэлегат ад Паўн.-Зах.к-та на III з’ездзе РСДРП (1905), выбраны чл.ЦК. У парт. арг-цыях Мінска і Віцебска зрабіў даклады аб рабоце III з’езда РСДРП. З 1905 прадстаўнік ЦКРСДРП у Савеце партыі, афіц. прадстаўнік ЦКРСДРП у выканкоме Пецярб. Савета. З 1908 ад парт. дзейнасці адышоў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Дзярж.камісіізаканад. меркаванняў пры СНК РСФСР, з 1932 на юрыд. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТО́СІН (Іосіф Сцяпанавіч) (9.9.1882, Бабруйскі павет, цяпер Магілёўская вобл. — 1938),
бел. матэматык. Праф. (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). З 1906 выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навуч. установах Літвы і Расіі. З 1921 у БДУ (з 1922 нам. дэкана, у 1924—31 заг.фіз.-матэм. аддзялення пед. ф-та), адначасова у 1931—38 у Бел.энергет. ін-це, у 1933 у БПІ. Навук. працы па аперацыйным злічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях. Чл.матэм. секцыі Гал. тэрміналагічнай камісіі Ін-та бел. культуры. Рэпрэсіраваны ў 1938, рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАЎ (Андрэй Андрэевіч) (н. 7.10.1931, в. Церахаўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. эканаміст і сацыёлаг. Д-рэканам.н. (1985), праф. (1990). Скончыў БДУ (1954). З 1981 заг. аддзела ў Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі. З 1991 заг. аддзела ў Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па сац. і эканам. дэмаграфіі, тэорыі і метадалогіі сац.-дэмаграфічных працэсаў, сац.-дэмаўзнаўленчых і міграцыйных працэсаў на Беларусі, праблемах дэмаграфічных вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 1988—91 кансультант па народанасельніцтве Еўрап.эканам.камісііААН.
Тв.:
Население БССР. Мн., 1969;
Белоруссия в демографическом измерении. Мн., 1974;
Демографические основы народнохозяйственного планирования. Мн., 1990.