ЧЭ́КМАН, Чэкмонас Валерый Мікалаевіч (н. 26.12.1936, в. Завалля Манастырышчынскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна), бел. і літоўскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1982). Скончыў Растоўскі ун-т (1965). З 1968 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1979 у Вільнюскім ун-це (з 1983 праф., у 1989—99 заг. кафедры слав. філалогіі). У 2001—03 дырэктар Цэнтра па вывучэнні культ. меншасцей Літвы. Даследуе бел. і рус. дыялекталогію, гісторыю праслав. мовы, літ.-слав. моўныя кантакты, дыялектную фанетыку літ. мовы. Аўтар кн. «Гісторыя проціпастаўленняў па цвёрдасці-мяккасці ў беларускай мове» (1970), «Гукі беларускай мовы» (1973, з А.Падлужным), «Даследаванні па гістарычнай фанетыцы праславянскай мовы: Тыпалогія і рэканструкцыя» (1979), артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ КРАЯЗНА́ЎЧАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БКТ),
добраахвотная грамадская арг-цыя. Створана 27.12.1989 у Мінску. У аснове дзейнасці — прынцыпы, распрацаваныя Цэнтральным бюро краязнаўства (з 1923) пры Інбелкульце, а таксама камісіяй па краязнаўстве (з 1987) Беларускага фонду культуры. Кіраўнічыя органы — рада і сакратарыят. Асн. задачы: спрыяць нац. адраджэнню Беларусі праз творчую, навук. і асв. ініцыятыву па вывучэнні канкрэтных мясцін або рэгіёнаў Беларусі, ствараць у кожным яе раёне грамадскія структуры па развіцці краязнаўчага руху. Краязнаўчыя аб’яднанні БКТ створаны ва ўсіх абл. цэнтрах, арг-цыі існуюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Некаторыя з іх маюць уласны статут, сімволіку, арганізуюць свае выданні.
французскі літаратар. Паходзіў зітальян. роду, аселага ў Францыі. З 1739 чл. каталіцкай кангрэгацыі аратарыянцаў. Падарожнічаў па Італіі і Германіі. У 1754—61 у Рэчы Паспалітай, выхавацель сыноў кароннага гетмана польскага Вацлава Жавускага. Аўтар твораў «Лісты, адрасаваныя знакамітай нябожчыцы, што нядаўна памерла ў Польшчы» (1770, 1771), «Польшча, якая яна была, якая ёсць і якая будзе» (1775), «Жыццё графа Вацлава Жавускага, вялікага генерала і першага сенатара Польшчы» (1782), у якіх даў звесткі па гісторыі Рэчы Паспалітай, апісаў свае асабістыя ўражанні ад падарожжаў па краіне, сустрэч з вядомымі дзярж. дзеячамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВО́ДНЫЯ ТКА́НКІраслін,
тканкі, якія служаць для перамяшчэння па расліне пажыўных рэчываў. Паксілеме ад каранёў да лісця з глебы паступае вада змінер. рэчывамі, палубе (флаэме) ад лісця да інш. органаў (каранёў, пупышак, кветак, пладоў) — рэчывы, што сінтэзуюцца ў лісці, пераважна прадукты фотасінтэзу. Ксілема і луб размяшчаюцца звычайна побач і ўтвараюць цяжы, ці праводныя пучкі, што фарміруюць у целе расліны бесперапынную разгалінаваную сістэму, якая злучае ўсе органы. У склад П.т. уваходзяць праводныя, мех., назапашвальныя і выдзяляльныя элементы. Высокаспецыялізаваныя П.т. з сасудамі развіліся ў працэсе эвалюцыі толькі ў вышэйшых, т.зв. сасудзістых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РАВІТЦ (Horowitz) Скот (н. 24.3.1957, г. Філадэльфія, ЗША),
касманаўт ЗША Д-рн.па аэранаўтыцы (1982). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1978), тэхнал.ін-т (штат Джорджыя, 1979). З 1992 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 22.2—9.3.1996 — на КК «Калумбія», 11—21.2.1997 — на КК «Дыскаверы», 19—29 5.2000 — на КК «Атлантыс» (як пілот) па праграме работ зМіжнар.касм. станцыяй (МКС), 10—22.8.2001 — на КК «Дыскаверы» (як камандзір) па праграме работ з МКС. У космасе правёў 47,4 сут. 4 медалі НАСА «За касмічны палёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НКА (Benka) Марцін (21.9.1888, г. Малацкі, Славакія — 28.6.1971),
славацкі жывапісец і графік. Нар. мастак ЧССР (1953). Адзін са стваральнікаў славацкай школы жывапісу 20 ст. Вучыўся ў школе А.Кальводы ў Празе. Аўтар манум. паэтычных сцэн сял. жыцця, выкананых у свабоднай постімпрэсіяністычнай манеры, мяккіх і стрыманых па каларыце: «Ля люлькі» (1929), «Лесарубы пад Салацінам» (1931), «Па дарозе на горную пашу» (1933), «Дзве жанчыны», «Бацька з сынам» (абедзве 1934), «Жанчыны-гаранкі з Ліптова» (1936) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КАВАЕ ІНТЭГРАВА́ННЕ,
набліжанае вылічэнне інтэгралапа некалькіх значэннях падынтэгральнай функцыі. Выкарыстоўваецца ў выпадках, калі падынтэгральная функцыя зададзена набліжана (напр., таблічна), інтэграл не выражаецца праз вядомыя функцыі, а таксама, калі Л.і. хутчэй вядзе да вынікаў з зададзенай дакладнасцю, чым дакладныя метады.
Вызначаныя інтэгралы ад адной пераменнай вылічваюцца паквадратурных формулах, кратныя — па кубатурных. Нявызначаныя інтэгралы папярэдне зводзяцца да вызначаных з пераменнай верхняй мяжой інтэгравання. Падынтэгральную функцыю даводзіцца вылічваць у многіх пунктах, што прывяло да распрацоўкі спец. метадаў. Гл. таксама Інтэрпаляцыя і экстрапаляцыя, Набліжанае інтэграванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ТЭС Інеса Сяргееўна (н. 28.9.1956, Мінск),
бел. спартсменка (вадналыжны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1980). Суддзя міжнар. катэгорыі (1992). Скончыла БДУ (1978.). З 1992 старшы трэнер Рэсп.спарт. дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву па водных лыжах. Чэмпіёнка Еўропы па фігурным катанні (1978, г. Тэміль-сюр-Лот, Францыя), 14-разовая чэмпіёнка СССР (1972—77) у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Рэкардсменка Еўропы (1980) па фігурным катанні, 29-разовая рэкардсменка СССР у мнагабор’і, фігурным катанні, скачках з трампліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГІРО́Ў Іван Міхайлавіч (4.5.1793, Масква — 21.12.1868),
рускі этнограф, фалькларыст, археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1814), з 1826 праф. у ім. Сабраў, пракаменціраваў і апублікаваў багаты матэрыял парус. лубачных малюнках, прыказках і прымаўках. Апісаў рус.нар. святы і абрады, з выкарыстаннем для параўнання слав. і зах.-еўрап. крыніц, найб. поўна — бел.этнагр. друкаваныя і рукап. матэрыялы, якія дасылалі яму В.Р.Анастасевіч, В.М.Бадзянскі і інш. Асабліва многа каштоўных звестак, сабраных па анкеце З.Я.Даленгі-Хадакоўскага студэнтамі Віленскага ун-та, перадаў яму І.М.Лабойка. Сябраваў з Даленгам-Хадакоўскім, кансультаваўся з ім па пытаннях гісторыі, этнаграфіі і фальклору бел. народа, карыстаўся яго архівам. Багаты матэрыял па этнаграфіі, гісторыі і фальклоры Беларусі змясціў у працы «Рускія простанародныя святы і прымхлівыя абрады» (вып. 1—4, 1837—39).
Літ.:
Ивановский А. И.М.Снегирев и дневник его воспоминаний, 1821—1865. СПб., 1871;
Пыпин А.Н. История русской этнографии. Т. 1. СПб., 1890.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЬ Аляксандр Васілевіч (н. 16.9.1937, г. Белая Царква Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1963), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1969), засл. трэнер Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1980). Праф. (1976). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1972 трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 гал. трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе. З 1981 прэзідэнт нац. федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 — федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 віцэ-прэзідэнт Нац.алімп.к-та Беларусі. Выступаў у паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). Чэмпіён СССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970). З 1970 на Беларусі праводзіцца традыц.міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы М. (катэгорыя «Гран-пры»). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.