МЕ́ЛЬНІКАЎ (Алег Уладзіміравіч) (н. 13.7.1961, Мінск),

бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1993). З 1993 саліст Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру поўнага дыяпазону, добрай вак. школай. Сярод партый: Дварэцкі («Візіт дамы» С.​Картэса), дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Спарафучыле і Мантэроне, Рамфіс, Захарыя («Рыгалета», «Аіда», «Набука» Дж.​Вердзі), Грэмін, кароль Рэнэ («Яўген Анегін», «Іаланта» П.​Чайкоўскага), Канчак і Уладзімір Галіцкі («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Сальеры («Моцарт і Сальеры» М.​Рымскага-Корсакава). Барыс і Пімен («Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.​Даргамыжскага), Стары катаржнік («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.​Шастаковіча). Выканаў таксама партыю баса ў Рэквіеме Вердзі, удзельнічаў у запісе на кампакт-дыск кантаты С.​Рахманінава «Званы» (Дублін, 1996). 1-я прэміі Усесаюзнага конкурсу маладых оперных спевакоў імя Ф.​Шаляпіна (1989), міжнар. конкурсаў вакалістаў у Більбао (Іспанія) і Карлавых Варах (Чэхія; абодва 1988), імя Г.​Отса (1989), «Новыя галасы» (Германія) і SIEM (Жэнева; абодва 1991), імя Л.​Тодзі (Партугалія, 1993) і інш.

т. 10, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЛЬФАНД (Барыс Абрамавіч) (н. 24.7.1968, Мінск),

бел. шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1989). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1990). Пераможца Сусв. шахматнай алімпіяды ў складзе каманды СССР (1990), чэмпіён СССР (1985) і Еўропы (1987—88) сярод юнакоў. Пераможца міжзанальных (Маніла, Філіпіны — 1990, Біль, Швейцарыя — 1993) і інш. буйных міжнар. турніраў. У 1-й пал. 1990-х г. уваходзіў у дзесятку мацнейшых шахматыстаў свету.

т. 5, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМБРАЗАЙЦІ́ТЭ ((Ambrazaityte) Ніёле Вінцаўна) (н. 21.2.1939, в. Буракай Лаздзійскага р-на, Літва),

літоўская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1977). Пасля сканчэння Вільнюскай кансерваторыі (1966) салістка Літ. т-ра оперы і балета. Спявачка высокай вак. і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.​Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.​Вердзі), Мірта («Піленай» В.​Кловы). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Дж.​Энеску (Бухарэст, 1970).

т. 1, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАБРАНРА́ВАЎ (Барыс Георгіевіч) (16.4.1896, Масква — 27.10.1949),

рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1937). З 1915 у МХАТ. У яго мастацтве спалучаліся шчырасць, мужная прастата з рамантычным натхненнем і паэт. пафасам. Сярод роляў: Мышлаеўскі («Дні Турбіных» М.​Булгакава), цар Фёдар («Цар Фёдар Іванавіч» А.​К.​Талстога), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.​Чэхава). З 1920 здымаўся ў кіно: «Пецярбургская ноч», «Аэраград», «Узнятая цаліна», «Аповесць пра сапраўднага чалавека» і інш.

т. 5, с. 559

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІР’Я́НАЎ (Барыс Іванавіч) (н. 21.7.1947, г. Гомель),

бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). З 1972 хормайстар, з 1995 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Аўтар харавых аранжыровак арыг. песень бел. і рас. кампазітараў (у т. л. «Маша-Маруся», «Наш медсанбат» І.​Лучанка, «Армія мая», «Шчыт айчыны агнявы» Э.​Ханка, «Страявая паходная» А.​Чыркуна), бел. і рус. нар. песень.

т. 8, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЎЗАН (Барыс Іванавіч) (7.4.1922, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 31.8.1985),

Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Бабруйскі аэраклуб, Адэскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, лётчык-знішчальнік, удзельнік абароны Гомеля. Адзіны ў свеце лётчык, які тараніў 4 варожыя самалёты. Зрабіў 380 баявых вылетаў, правёў 127 паветр. баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.

Б.І.Коўзан.

т. 8, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ЛКІН (Барыс Дзмітрыевіч) (15.3.1895, Гастынскае лясніцтва, Варшаўская губ., Польшча — 5.3.1979),

бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-р с.-г. н. (1966), праф. (1931). Засл. лесавод Беларусі (1965). Скончыў Петраградскі лясны ін-т (1917). У 1946—79 у Бел. тэхнал. ін-це. Навук. працы па біялогіі, дэндралогіі, экалогіі і тыпалогіі лесу, біял. меліярацыі, водаахоўнай ролі, праблемах павышэння прадукцыйнасці лясоў.

Тв.:

Повышение продуктивности сосновых насаждений культурой люпина. Мн., 1974.

т. 6, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЙСТРЭ́НКА (Барыс Аляксандравіч) (1.12.1924, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 15.1.1945),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). 3 ліп. 1943 на Ленінградскім фронце. Камандзір танка лейт. М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час прарыву абароны праціўніка на Карэльскім перашыйку: у час бою прыняў на сябе камандаванне ротай, экіпаж яго танка знішчыў 11 дотаў і 8 дзотаў, 15 гармат, 20 кулямётаў, 10 мінамётаў. Памёр ад ран.

Б.А.Майстрэнка.

т. 9, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЮВА́НАЎ (Міхаіл Акімавіч) (24.2.1906, г. Грозны, Чэчня — 29.4.1977),

бел. спявак (бас). Нар. арт. Беларусі (1954). Скончыў Бел. кансерваторыю (1951, клас Я.Віцінга), з 1962 выкладаў у ёй. З 1938 працаваў у т-рах оперы і балета ў Баку, Ташкенце, Фрунзе, Маскве (Вял. т-р, 1944), Пермі. У 1949—61 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодаў моцным голасам прыгожага цёплага тэмбру. Аднолькава пераканаўча выконваў партыі лірычныя, драм. і камедыйныя. Сярод партый нац. рэпертуару: Даніла і Анішчук («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я.​Цікоцкага), Якуб («Марынка» Р.​Пукста), Дураў («Надзея Дурава» А.​Багатырова); з лепшых партый класікі — Сусанін («Іван Сусанін» М.​Глінкі), БарысБарыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.​Даргамыжскага), Канчак («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Грэмін, кароль Рэнэ, Качубей («Яўген Анегін», «Іаланта», «Мазепа» П.​Чайкоўскага), Карась («Запарожац за Дунаем» С.​Гулак-Арцямоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.​Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні).

Літ.:

Жураўлёў Дз.М. Шлях акцёра // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.

Б.​С.​Смольскі.

М.А.Зюванаў.
М.Зюванаў у ролях Карася (злева) і караля Рэнэ.

т. 7, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ХАРАЎ (Барыс Сяргеевіч) (10.9.1902, г.п. Дзямянск Наўгародскай вобл., Расія — 16.7.1944),

савецкі военачальнік, ген.-м. танк. войскаў (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял. Айч. вайну камандуючы танк. дывізіяй і 9-м танк. корпусам, які за ўдзел у Бабруйскай аперацыі 1944 атрымаў ганаровае найменне «Бабруйскага», за ўдзел у вызваленні г. Баранавічы ўзнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. Загінуў каля в. Шакуны Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці.

т. 2, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)