графічнае адлюстраванне паслядоўнасці, працягласці і аб’ёмнасці колькасных паказчыкаў тэхнал. працэсаў вытв-сці. Складаецца на аснове разлікаў па вызначэнні аб’ёму работы па тэхналогіі, працягласці асобных аперацый, іх паслядоўнасці і сумяшчэння, колькасці рабочых і ўзаемасувязей паміж аперацыямі ў поўным вытв. цыкле. Найб. неабходны на прадпрыемствах з неперарыўнымі і цыклічнымі працэсамі вытв-сці; атаксама ў гарнаруднай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́РА (Brera), Пінакатэка Брэра,
карцінная галерэя ў Мілане, адна з буйнейшых у Італіі. Засн. ў 1809. Уключае зборы твораў італьян. жывапісу 14-—19 ст., у т. л. карціны А.Ларэнцэці, А.Мантэньі, П’ера дэла Франчэскі, Джэнтыле і Джавані Беліні, Рафаэля, Я.Тынтарэта, М.Караваджа, майстроў школы Леанарда да Вінчы, галерэю ламбардскіх фрэсак 15—16 ст., атаксама калекцыю еўрап. жывапісу 15—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮВЕ́Т (франц. buvette),
вонкавае архітэктурнае афармленне каптажнага збудавання мінер. крыніцы. Ахоўвае воды крыніцы ад забруджвання і змены іх уласцівасцей, атаксама стварае зручнасці пры карыстанні вадой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУШЧЫ́ЛЬНЫ СТАНО́К,
дрэварэзальны станок для атрымання спосабам лушчэння ліставога паўфабрыкату з натуральнай драўніны — лушчанай шпоны. Выкарыстоўваецца пераважна ў вытв-сці фанеры, атаксама запалак, мэблі, тары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЛЯ (ад франц. marli кісяя),
лёгкая, празрыстая, гіграскапічная баваўняная тканіна. Звычайна белага колеру. Выкарыстоўваюць пераважна ў медыцыне (перавязачны матэрыял), атаксама ў швейнай вытв-сці, паліграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАСАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН,
машына для ўборкі (адначасовага скошвання, здрабнення і пагрузкі ў трансп. сродкі) на сілас кукурузы, сланечніку, віка-аўсянай сумесі і інш. культур. Бываюць прычапныя (агрэгатуюцца пераважна з колавымі трактарамі тыпу «Беларусь» і Τ-150Κ, атаксама з гусенічнымі) і самаходныя.
Выкарыстоўваюцца таксама для нарыхтоўкі сенажу, зялёнай падкормкі, травяной мукі. Асн. рабочыя органы: рэжучы апарат (жняярка платформеннага тыпу суцэльнага зрэзу), барабанны здрабняльны апарат, сіласаправод. Для падборкі зялёнай або падсушанай травы з валкоў замест жняяркі манціруюць падборшчык. Для ўборкі сіласных культур выкарыстоўваюць таксама кормаўборачныя камбайны. На Беларусі С.к. выпускае з-д «Гомсельмаш».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКРЭ́ТНАСЦЬ (ад лац. discretus раздзелены, перарывісты),
раздзеленасць, перарыўнасць у прасторы і часе; процілегласць неперарыўнасці. Напр., сістэма цэлых лікаў (у процілегласць сістэме рэчаісных лікаў) — дыскрэтная. У фізіцы Д. азначае перарыўнасць будовы матэрыі (яе атамістычнасць), атаксама перарыўны квантавы характар працэсаў паглынання і выпрамянення энергіі ў атамах і малекулах. Д. некат. фіз. велічыні — змяненне яе значэнняў, што адбываюцца праз пэўныя прамежкі часу (скачкамі). Гл.таксамаНеперарыўнасць і перарыўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНДЗІ́Р (ад лац. mundus убор, убранне),
1) верхняя частка ваеннага і цывільнага адзення, пры якой належала насіць галаўны ўбор, зброю і ордэны. У пач. 17 ст. тэрмін «М.» абазначаў усё абмундзіраванне вайсковае, атаксама рыштунак салдата і афіцэра (у Расіі — стральцоў).
2) Частка форменнага адзення ваеннаслужачых у арміях шэрагу краін. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь тэрмін «М.» не выкарыстоўваецца. Гл.таксамаФорма адзення.