амерыканскі эканаміст. Скончыў Чыкагскі ун-т. Працаваў у камерцыйных структурах, займаўся прыватным кансультаваннем. Праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па пытаннях эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў. Адзін з заснавальнікаў тэорыі аптымізацыі спалучэння рознага віду багацця ў індывіда і фірмы (т.зв. «партфельнага падыходу»). Сааўтар мовы праграмавання SIMSCRIPT. Аўтар кніг: «Выбар партфеля: эфектыўная дыверсіфікацыя інвестыцый» (1959), «Аналіз сярэдняга і дысперсіі пры выбары партфеля і рынкі капіталу» (1987). Нобелеўская прэмія 1990 (разам з М.Х.Мілерам і У.Ф.Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РКІЯ ІРЛА́НДСКАЯ (Moerckia hibernica),
слаявінны юнгерманіевы пячоначны мох сям. палавічыніевых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі адзначана ў наваколлі г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл., занесена ў Чырв. кнігу як рэдкі барэальны еўрасібірска-амерыканскі від. Трапляецца на лясным подсціле ў вільготных цяністых лясах.
Слаявіна распасцёртая, зялёная або жаўтавата-зялёная з кучаравым краем. Сярэдняе рабро патоўшчанае, знізу мае рызоіды. Вонкавая абгортка спарагонія глыбокаразрэзаная, складаецца з лісцікаў, зрослых каля асновы. Каробачка на ножцы, авальная, чырв.-бурая, раскрываецца падоўжнымі створкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУР (Moore) Станфард (4.9.1913, г. Чыкага, ЗША — 23.8.1982),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў ун-т Вандэрбільда ў штаце Тэнесі (1935). Працаваў у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, Брусельскім, Кембрыджскім (Вялікабрытанія) ун-тах. Навук. працы па хіміі бялкоў. Распрацоўваў аналітычныя метады вызначэння амінакіслотнага саставу бялкоў. Выкарыстаў іонаабменную храматаграфію для хім. аналізу, сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Высветліў першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.Б.Анфінсенам, У.Х.Стайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС (Richards) Дзікінсан (30.10.1895, г. Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.2.1973),
амерыканскі кардыёлаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Іельскі (1917) і Калумбійскі (1922) ун-ты. У 1945—61 кіраўнік мед. аддзела ў шпіталі Белв’ю ў Нью-Йорку. Навук. працы пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх у норме і паталогіі; адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з А.Ф.Курнанам, В.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛІ (Sully) Томас (19.6.1783, г. Хорнкасл, Вялікабрытанія — 5.11.1872),
амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Бостане у Г.Сцюарта (1808) і ў Лондане ў Б.Уэста (1809). Працаваў пераважна ў Філадэльфіі. Пісаў партрэты, якім уласцівы рамант. адкрытасць вобразаў, мяккасць: партрэты маёра Томаса Бідла (1818), Томаса Джэферсана, «Парваны капялюш» (1820), а таксама карціны на тэмы амер. гісторыі («Вашынгтон на беразе Дэлавэра», 1818). Познім партрэтам уласцівы рысы салоннасці («Фані Кэмл у ролі Беатрычэ», 1833) або тэатралізаванага пафасу (партрэт каралевы Вікторыі, 1838).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЙН, Стэйн (Stein) Уільям Хоўард (25.6.1911, Нью-Йорк — 2.2.1980), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Гарвардскі ун-т (1933). З 1939 у Ракфелераўскім ун-це (Нью-Йорк), з 1955 праф. біяхіміі. Навук. працы па аналіт. хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, высветліў (разам з іншымі) першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.Анфінсенам і С.Мурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР (Fischer) Эдманд (н. 6.4.1920, г. Шанхай, Кітай),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1972), чл.Нац.АН ЗША (1973). Скончыў хім. школу ў г. Жэнева, Швейцарыя (1943). З 1943 у Жэнеўскім, з 1952 у Вашынгтонскім ун-тах (г. Сіэтл). Навук. працы па праблемах зваротнага фосфарыліравання бялкоў і яго значэнні ў механізмах рэгуляцыі біяхім. рэакцый у клетках. Разам з Э.Дж.Крэбсам адкрыў шэраг ферментаў. Нобелеўская прэмія 1992 (з Крэбсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́МБЕРЛЕН (Chamberlain) Оўэн (н. 10.7.1920, г. Сан-Францыска, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1960). Скончыў каледж у Дортмундзе (1941). У 1942—46 працаваў у Лос-Аламаскай лабараторыі над стварэннем атамнай бомбы. З 1948 у Каліфарнійскім ун-це ў Берклі (з 1958 праф.). Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы высокіх энергій і стварэнні палярызаваных пратонных мішэней для высокаэнергетычных ядз. рэакцый. У 1955 адкрыў антыпратон (з Э.Дж.Сегрэ і інш.). Нобелеўская прэмія 1959 (разам з Сегрэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРП (Sharp) Філіп (н. 6.6.1944, г. Фалмут, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Ілінойскі ун-т (1969). З 1969 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1974 праф. Масачусецкага тэхнал. ін-та. У 1982—91 дырэктар Цэнтра анкалагічных даследаванняў. Навук. працы па праблемах рэгуляцыі экспрэсіі гена ў пазваночных. Адначасова і незалежна ад Р.Робертса выявіў перарывістую (экзон-інтронную) структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (з Робертсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМАСА́КІ (Yamasaki) Мінору (1.12.1912, г. Сіэтл, ЗША — 1986),
амерыканскі архітэктар. Скончыў ун-т штата Вашынгтон у Сіэтле (1934). Зазнаў уплыў Міса ван дэр Роэ, а таксама сярэдневяковага яп. і інд. дойлідства. У творах характэрныя тэндэнцыі сучаснага амер. неакласіцызму: будынкі канторы «Рэйналдс металс» у г. Дэтройт (1959), Цэнтра міжнар. гандлю ў Нью-Йорку (1971—73, у сааўт.). Я. эфектыўна выкарыстоўваў экзатычныя матывы яп. мастацтва ў кантрасце з плоскасцямі бетону, шкла ці металу, блочныя канструкцыі, складкавыя дахі.