ідэалізаваны аб’ект (цела), адлегласць паміж любымі двума пунктамі якога ўвесь час застаецца пастаяннай; адно з асн. паняццяў механікі. Абсалютна цвёрдым целам можна лічыць сістэму матэрыяльных пунктаў, жорстка звязаных паміж сабой, або кожнае рэальнае цела, памеры і форма якога ў працэсе руху і ўзаемадзеяння з інш. целамі не мяняюцца, г. зн., што дэфармацыя адсутнічае або настолькі малая, што яе можна не ўлічваць. Мадэль абсалютна цвёрдага цела выкарыстоўваецца для тлумачэння ўласцівасцяў эўклідавай прасторы, вызначэння сістэмы адліку і апісання мех. руху рэальных аб’ектаў без уліку дэфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯТЛЯ́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
прылады для штучнага асвятлення розных аб’ектаў. Канструкцыйна складаюцца з асвятляльнай арматуры і крыніцы штучнага святла. Некаторыя тыпы ўключаюць аптычныя сістэмы (напр., люстэркі, кандэнсары).
Адрозніваюць асвятляльныя прылады далёкага (пражэктар) і блізкага (свяцільня, праекцыйны апарат) дзеяння. Пражэктары або свяцільні некаторых тыпаў аб’ядноўваюць у асвятляльныя ўстаноўкі, якія ўключаюць размеркавальныя шчыты, пуска-рэгулявальную і інш. апаратуру. Асвятляльныя прылады выкарыстоўваюцца для асвятлення памяшканняў, трансп. сродкаў, адкрытых пляцовак і інш.
Да арт.Асвятляльныя прылады. Свяцільні з кампактнымі люмінесцэнтнымі лямпамі: 1, 2 — для пакояў; 3—5 — для жылых гаспадарчых і дапаможных памяшканняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАЎМАЦАВА́ЛЬНЫЯ НАСАДЖЭ́ННІ,
палосы дрэвавай, кустовай або травяністай расліннасці, якія ствараюцца або захоўваюцца па берагах вадаёмаў з мэтай прадухілення ці спынення працэсаў берагавой эрозіі і абразіі. Шыр. 50—300 м. Берагаўмацавальныя насаджэнні замацоўваюць грунт, затрымліваюць змыванне ў вадаёмы ўрадлівай глебы і ўгнаенняў, паляпшаюць умовы пражывання жывёл, павышаюць сан.-аздараўленчыя і рэкрэацыйныя якасці водных аб’ектаў і сумежных тэрыторый. Найлепшыя берагаўмацавальныя насаджэнні: густыя кустовыя зараснікі розных відаў раслін, камбінаваныя складаныя насаджэнні з вярбы (ломкая, руская, шэрая, белая і інш.) і густасцябловых травяністых шматгадовых раслін (чарот, асака, інш. злакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Аляксандр Гіршавіч) (н. 3.9 1938, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў БПІ (1960) і БДУ (1967). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, адначасова ў 1985—90 праф.БПІ. Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні, камп’ютэрнай графіцы і геам. мадэляванні тэхн.аб’ектаў.
Тв.:
Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. Мн., 1970 (у сааўт.);
Автоматизация инженерно-графических работ с помощью ЭВМ. Мн., 1980;
Пакет программ машинной графики для ЕСЭВМ. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫЛАЎДА́РЫ (Ігар Захаравіч) (н. 9.8.1945, г. Гомель),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы па оптыцы і тэарэт. механіцы. Даследаваў асаблівасці адбіцця святла ад узмацняльных і нелінейных асяроддзяў. Распрацаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы адчувальнага элемента індукцыйнага гравітацыйнага градыентаметра для рухомых аб’ектаў.
Тв.:
Отражение плоской световой волны от нелинейной прозрачной изотропной среды (разам з Б.Б.Бойкам, М.С.Пятровым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1975. Т. 23, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВЕ́ДНЫ РЭЖЫ́М,
метад аховы прыродных тэрыторый, комплексаў і аб’ектаў шляхам поўнага ці абмежаванага неўмяшання людзей у прыродныя працэсы. Адрозніваюць абсалютна-запаведны (напр., у зонах абсалютнай запаведнасці ў запаведніках, нац. парках) або адносна-запаведны (напр., у зонах рэкрэацыйнага карыстання, кіроўных прыродных зонах нац. паркаў, заказніках) рэжым. Агульнае патрабаванне З.р. — недапушчальнасць атрымання эканам. выгады (выпас, касьба і інш.). Уводзіцца З.р. для захавання генафонду жывёл, раслін, дасягнення інш. мэт аховы прыроды на аснове падтрымання экалагічнай раўнавагі. На Беларусі З.р. ахоплены тэр. агульнай пл. каля 1,4 млн.га (заказнікі, запаведнікі, нац. паркі, помнікі прыроды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЯНЕ́ННЕ,
найбольш агульная форма быцця ўсіх аб’ектаў і з’яў, што ўяўляе сабой усялякі рух і ўзаемадзеянне, пераход з аднаго стану ў другі. Уключае ў сябе любыя пераўтварэнні форм руху, усе працэсы развіцця, а таксама ўзнікненне новых з’яў у свеце. Ахоплівае колькаснае павелічэнне ці змяншэнне характарыстык цел і іх якасныя трансфармацыі. Гістарычна змяняюцца не толькі любыя канкрэтныя ўласцівасці цел, але і самі законы руху матэрыі. У філасофіі З. заўсёды проціпастаўляецца спакой і ўстойлівасць цел, але і самі яны адносныя, таму што з’яўляюцца прыватным выпадкам і вынікам агульнага руху матэрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЕРА́РХІЯ (грэч. hierarchia ад hierōs свяшчэнны + archē улада),
тып структурных адносін у складаных шматузроўневых сістэмах, які характарызуецца ўпарадкаванасцю, арганізаванасцю, узаемадзеяннем паміж асобнымі ўзроўнямі па вертыкалі. І. з’яўляецца строга вызначанай сістэмай размяшчэння частак або элементаў цэлага ад вышэйшага да ніжэйшага. Тэрмін ужываецца для характарыстыкі арг-цыі хрысц. царквы; у сацыялогіі — для абазначэння сац. структуры грамадства, бюракратыі; у агульнай тэорыі сістэм — для апісання любых сістэмных аб’ектаў; у тэорыі арг-цыі — прынцып кіравання; у лінгвістыцы адрозніваюць І. ўзроўняў (ярусаў) мовы; у графаў тэорыі іерархічны граф (т.зв. «дрэва»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРАЕ́КЦЫЯ (ад лац. intro унутр + jacio кідаю, кладу),
1) у тэорыі пазнання — уведзенае Р.Авенарыусам паняцце пра недапушчальнасць, на яго думку, укладання ў свядомасць індывіда вобразаў успрымаемых аб’ектаў (ідэальнага), што вядзе да дуалізму. Гэтае паняцце ён выкарыстоўваў для крытыкі матэрыялізму, у процівагу якому вылучыў тэорыю «прынцыповай каардынацыі».
2) У псіхалогіі — уключэнне індывідам у свой унутр. свет поглядаў, матываў, установак і інш. людзей; аснова ідэнтыфікацыі. У псіхааналіз паняцце І. ўвёў Ш.Ферэнцы і разглядаў яго як важны псіхал. механізм, што ўдзельнічае ў працэсе фарміравання «звыш-Я», сумлення і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТУІЦЫЯНІ́ЗМ,
кірунак у асновах матэматыкі і логікі, які лічыць інтуіцыюгал. і адзіным крытэрыем правамернасці метадаў і вынікаў гэтых навук. Узнік у пач. 20 ст. (Л.Браўэр, Г.Вейль, А.Гейтынг і інш.). Адмаўляе выкарыстанне ў матэматыцы і логіцы ідэі актуальнай бясконцасці і выключанага трэцяга прынцыпу. Паводле І., прадметам даследаванняў матэматыкі выступаюць разумовыя пабудовы матэм.аб’ектаў, што разглядаюцца па-за залежнасцю ад свету рэчаў. У адрозненне ад інтуітывізму не проціпастаўляе інтуіцыю логіцы, якую разглядае толькі як частку матэматыкі, а лагічныя тэарэмы — як матэм. тэарэмы найвышэйшай ступені агульнасці.