КРУШАЛЬНІ́ЦКІ (Іван Антонавіч) (12.11.1905, г. Каламыя Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 17.12.1934),
украінскі пісьменнік, мастацтвазнавец, графік. Скончыў Пражскі ун-т (1927). Настаўнічаў. У 1934 рэпрэсіраваны. У паэт. зб-ках «Вясенняя песня» (1924), «Буры і вокны» (1930), «Жалезная карова» (1932) дамінуе рэв., антыімперыяліст. тэматыка. Аўтар п’ес пра нац.-вызв. барацьбу ў Зах. Украіне («Каханне», «Муры і межы»; абедзве 1932). Выступаў з крытычнымі артыкуламі па мастацтвазнаўстве. Аўтар графічных работ, ілюстрацый да твораў М.Кацюбінскага і В.Стафаніка. На бел. мову асобныя вершы К. пераклаў А.Лойка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБЯДЗІ́НСКІ (Юрый Мікалаевіч) (10.12.1898, г. Адэса, Украіна — 24.11.1959),
расійскі пісьменнік. Адзін з кіраўнікоў Расійскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Аповесці «Тыдзень» (1922), «Камісары» (1925) пра грамадз. вайну. Жыццю і побыту народаў Каўказа, іх мінуламу прысвяціў раман «Баташ і Батай» (1940—41), трылогію «Горы і людзі» (1947), «Зарава» (1952) і «Раніца Саветаў» (1957). Аўтар раманаў «Заўтра» (1923), «Паварот» (1927), «Нараджэнне героя» (1930), аповесцей «Паездка ў Крым» (1957), «Справы сямейныя» (апубл. 1962), мемуараў «Сучаснікі» (1958), «Сувязь часоў», «Выхаванне душы» (абедзвеапубл. 1962), п’ес, нарысаў і інш.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1980.
Літ.:
Либединская Л. Зеленая лампа: Воспоминания. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Леанід Васілевіч) (н. 5.4. 1939, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1969). З 1969 працуе ў Баранавіцкім арх.-канструктарскім аддзеле ін-та «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы: у г. Баранавічы — кінатэатр «Кастрычнік» (1970), Дом Саветаў (1973), шматкватэрныя жылыя дамы (1977, 1982, 1989), Дом піянераў, будынак упраўлення КДБ (абодва 1984), царква Аляксандра Неўскага (1996); школа ў пас. Жамчужны Баранавіцкага р-на (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкома (1986), цэрквы прападобнага Серафіма Сароўскага ў г. Белаазерск Бярозаўскага р-на, у в. Святая Воля Івацэвіцкага р-на (абедзве 1992) і інш.
чэшскі мастак. Вучыўся ў АМ у Празе (1918—24) і ў Парыжы (1925—26). Выкладаў у Маст.-прамысл. школе ў Празе (з 1945). Чл.маст. аб’яднання «Дзеветсіл» (з 1921) і Т-ва мастакоў «Манес» (з 1923). У творчасці звяртаўся да прыёмаў сюррэалізму, неакласіцызму і неарамантызму: карціны «Тры сястры» (1922), «Сям’я» (1924), «Нацюрморт з ракавінай на стале» (1927), «Пейзаж» (1935), «Барацьба» (1937), «Бабіна лета» (1940), «Сон», «Рэквіем» (абедзве 1943), «Тэатр» (1944), «Дрэва з акном. XIII» (1952), «Вялікая дуга» (1965), серыя карцін «З чэшскага раю» (1943) і інш. Працаваў у графіцы і тэатр.-дэкарацыйным мастацтве.
малдаўскі і румынскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў малд.рэаліст. л-ры. Дэбютаваў у 1821—23 («Мае бесарабскія забаўкі»). Напачатку прыхільна ставіўся да дэмакр. рэформ у краіне, выступаў у абарону нац. культуры; пазней прытрымліваўся кансерватыўных пазіцый. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў нац.т-ра, для якога ствараў драм. творы. Аўтар рамант. аповесцей «Зое» (1837) і «Скачкі», гіст. «Аляксандру Лэпушняну» (абедзве 1840). У «Пісьмах» (усяго 31, 1837—55) стварыў каларытныя замалёўкі побыту і нораваў тагачаснага грамадства. Пісаў вершы, фарсы, нарысы-эсэ, даследаваў фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́НЯ,
рака ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. і Вілейскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 44,9 км. Вадазбор (пл. 503 км²) раўнінны, месцамі дробнаўзгорысты. Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Крыпулі, вусце ў межах в. Бераспонне (абедзве ў Докшыцкім р-не). Цячэ ў скразной даліне на Пн Мінскага ўзвышша. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шыр. 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўпадзенні ў Бярэзіну зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма асушаная, парэзаная густой сеткай меліярац. каналаў. Рэчышча каналізаванае, шыр. ад 6 м да 30 м. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
літоўскі кампазітар, спявак (лірычны тэнар), дырыжор. Брат К.Пятраўскаса. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1906). З 1906 у Швейцарыі, з 1907 і ў 1922—23, 1926—28 у ЗША, дзе стварыў муз. школы, хар. калектывы. У 1920—21, 1924—25 і з 1928 у Літве. Сярод твораў: оперы «Бірутэ» (паст. 1906), «Эгле — каралева вужоў» (у сааўт., паст. 1924), каля 20 аперэт, у т. л. «Трубачыст і мельнік», «Адам і Ева» (абедзвепаст. 1903); харавыя і сольныя песні на словы літ. паэтаў, дуэты, апрацоўкі нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДАЎ (Сямён Абрамавіч) (24.1.1893, г. Херсон, Украіна —24.5.1968),
рускі паэт, літаратурны крытык, перакладчык. Адзін з рэдактараў час. «На посту» (1923—25), адначасова адказны сакратар Маскоўскай (1923—24), у 1924—26 Усерас. асацыяцыі пралет. пісьменнікаў. Друкаваўся з 1912. Аўтар паэт. зб-каў «Мая сяўба» (1918), «Перабежка бліскавіц» (1921), «Стальны строй» (1923), паэм «Іна», «Нашы душы» (абедзве 1922), зб-каў арт. «Арганізацыя пралетарскай літаратуры» (1925), «У літаратурных баях» (1926), «На пасту» (1931). На рус. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Кулакоўскага, М.Лупсякова, М.Паслядовіча, Э.Самуйлёнка, А.Якімовіча.
французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1844). Скончыў Сарбону (1823). Першы твор — зб. аднаактовых п’ес «Тэатр Клары Газуль» (1825), аўтарства якіх прыпісваў прыдуманай ім ісп. пісьменніцы і актрысе. Містыфікацыяй у духу рамант. часу з’явіўся зб. празаічных балад «Гюзла...» (1827), якія выдаваў за паўд.-слав. фальклор. Гіст. драма «Жакерыя» (1828) пра антыфеад. сял. паўстанне 14 ст. ў Францыі. Асуджэнне рэліг. нецярпімасці і фанатызму ў гіст. рамане «Хроніка панавання Карла IX» (1829) пра трагічныя падзеі ў Варфаламееўскую ноч 1572. Пісаў навелы, адметныя маст. выразнасцю, псіхалагізмам, стылявой стрыманасцю і дакладнасцю, т.зв. экзатычныя («Матэа Фальконе», «Таманга», абедзве 1829; «Каломба», 1840; «Кармэн», 1845), на тагачасную франц. тэматыку («Этруская ваза», «Партыя ў трык-трак», абедзве 1830; «Двайная памылка», 1833; «Арсена Гіё», 1844), фантаст. («Венера Ільская», 1837; «Локіс», 1869). Аўтар даследаванняў па гісторыі мастацтва, л-ры, перакладчык твораў А.Пушкіна, М.Гогаля, І.Тургенева. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Вольскі, З.Жук, А.Істомін, Н.Мацяш, С.Шупа. Многія навелы М. экранізаваны, на сюжэт навелы «Кармэн» напісана аднайм. опера Ж.Бізэ. БДТ-1 паст. яго драму «Жакерыя» (1934), Бел.т-р імя Я.Коласа — «Тэатр Клары Газуль» (1944).