насычаны аліфатычны альдэгід, CH3CH2CH2CHO. Бясколерная празрыстая вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, tкіп 75,7 °C, шчыльн. 817 кг/м³. Добра раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, абмежавана — у вадзе. У прам-сці атрымліваюць оксасінтэзам з прапілену ў прысутнасці каталізатара (злучэнні кобальту), а таксама аднаўленнем кратонавага альдэгіду. Выкарыстоўваюць у вытв-сці бутанолу і 2-этылгексанолу, масленай к-ты і яе ангідрыду, полівінілбутыралю, мадыфікаваных фенола-, мачавіна- і анілінафармальдэгідных смол. Таксічны пры ўдыханні пары, кантакце са скурай, пападанні ў вочы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎНТБЕ́ТЭНА ПЛАН,
план прадастаўлення незалежнасці Брыт. Індыі, які прапанаваў яе віцэ-кароль Л.Маўнтбетэн. Абнародаваны брыт. урадам 3.6.1947. Прадугледжваў падзел Брыт. Індыі на 2 дамініёны — Інд. Саюз (пераважна з індуісцкім насельніцтвам) і Пакістан (пераважна з мусульм. насельніцтвам). Правінцыі Пенджаб і Бенгалія падзяляліся паміж імі паводле вынікаў галасавання ў мясц. асамблеі. Правіцелі княстваў мелі права далучыцца да аднаго з дамініёнаў або захаваць ранейшыя адносіны з Вялікабрытаніяй. 15.8.1947 працэдура падзелу была скончана, а М.п. зацверджаны каралём Вялікабрытаніі як Закон пра незалежнасць Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРЭТА́НІЯ (лац. Mauretania),
старажытная вобласць на ПнЗ Афрыкі на тэр. сучасных Алжыра і Марока. Асн.яе насельніцтвам былі плямёны бербераў. У канцы 2-га тыс. да н.э. прыбярэжныя раёны М. каланізаваны фінікійцамі. З 3 ст. да н.э. падпарадкоўвалася Карфагенскай дзяржаве. Пасля падзення Карфагена ў 146 да н.э. — пад уплывам Рыма. У 45 н.э. ўключана ў склад Рымскай імперыі, падзелена на 2 правінцыі: М. Тынгітанскую і М. Цэзарэйскую. У 429 заваявана вандаламі, у 534 вернута Візантыі. У 7—8 ст. падпарадкавана арабамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧАВА́Я КІСЛАТА́ (2, 6, 8-трыоксіпурын),
канчатковы прадукт абмену пурынаў і бялкоў у арганізме чалавека і жывёл. Бясколерныя крышталі, раскладаюцца ніжэй т-ры плаўлення, дрэнна раствараюцца ў вадзе. М.к. адкрыў швед. хімік К.Шэеле (1776) у мачы. Утвараецца пераважна ў печані, невял. колькасць ёсць у тканках (мозг, кроў), мачы і поце. Пры некат. парушэннях абмену рэчываў адбываецца назапашванне М.к. і яе кіслых солей (уратаў), што выклікае нефрыты, артрыты, артрозы, таксікозы цяжарных і інш. хваробы. Зыходны прадукт для прамысл. сінтэзу кафеіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬНІЧУ́К Дзмітрый Іванавіч (н. 6.11.1933, с. Гарадзішча Бахмацкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд.с.-г.н. (1966), праф. (1998). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1957). З 1965 у БСГА (у 1975—86 заг. кафедры). Навук. працы па біялогіі росту і развіцця бульбы, біял. асновах і прыёмах павышэння яе прадукцыйнасці, методыцы выкладання раслінаводства.
Тв.:
Развитие столонов и клубней картофеля // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1966 № 3. Интенсивные технологии возделывания сельскохозяйственных культур. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ЖУРНАЛІ́СТАЎ (МФЖ; International Federation of Journalists). Засн. ў 1952 як альтэрнатыва Міжнароднай арганізацыі журналістаў (МАЖ) журналісцкімі арг-цыямі дзяржаў, якія ў 1946 выйшлі з МАЖ. Яе мэты: абарона свабоды друку, павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў, збор, захаванне, публікацыя статыстычных і інш. дакументаў, што ўяўляюць цікавасць з прафесійнага пункту погляду. Вышэйшы орган — кангрэс, паміж кангрэсамі — кіруючае бюро. Штаб-кватэра ў Бруселі (Бельгія). Выдае штоквартальны інфармацыйны бюлетэнь «IFJ Information» («Інфармацыя МФЖ») на англ., ням. і франц. мовах, а таксама неперыядычныя выданні пераважна прафес. характару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПА АЎТАМАТЫ́ЧНЫМ КІРАВА́ННІ (International Federation of Automatic Control ІФАК),
навуковая арганізацыя, якая садзейнічае развіццю тэорыі аўтам. кіравання і яе дастасаванняў. Засн. ў 1957. Асн. мэты: абмен навук.-тэхн. інфармацыяй паміж вучонымі і спецыялістамі розных краін, каардынацыя навук. даследаванняў, правядзенне міжнар. кангрэсаў і сімпозіумаў. На 1-м кангрэсе ІФАК (Масква, 1960) удзельнічала 29 краін, на 14-м кангрэсе (Пекін, 1999) — 68 краін. Сакратарыят — у г. Лаксенбург (Аўстрыя). Беларусь супрацоўнічае з ІФАК праз Нац. асацыяцыю па аўтам. кіраванні (з 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й СУЧА́СНАГА ВЫЯЎЛЕ́НЧАГА МАСТА́ЦТВАў Мінску.
Заснаваны ў 1997, адкрыты ў 1998. Складаецца з выставачнай залы (пл. 147,7 м²), малой выставачнай залы (пл. 54,2 м²), галерэі (пл. 68,3 м²), хола для фотавыставак (пл. 102,8 м²). У зборы больш за 1450 экспанатаў (2000). Аснову калекцыі складаюць творы бел. мастацтва 20 ст. (жывапіс, графіка, скульптура, дэкар.-прыкладное мастацтва, фатаграфія), захоўваюцца творы замежнага мастацтва. Праводзіць выстаўкі бел. і замежнага мастацтва, у т. л. ў інш. выставачных залах Беларусі і за яе межамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУТАЛІ́МАЎ Магамед Гамідавіч (н. 21.6.1932, в. Хкем, Дагестан, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1987). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1963 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Навук. працы па эканам. тэорыі, праблемах працы і яе стымулявання, пытаннях матывацыі працы і размеркавальных адносін.
Тв.:
Закон распределения по труду и его использование в развитом социалистическом обществе. Мн., 1980;
Ресурсы сельскохозяйственного производства и проблемы их использования. Мн., 1998 (разам з С.М.Муталімавым);
Мотивация труда и распределительные отношения. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕВА (па мужу Гайдукова) Надзея Міхайлаўна
(18.10.1832, Масква — 6.10.1899),
руская актрыса. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1849). Выступала ў трупе Малога т-ра. Вучаніца М.Шчэпкіна, садзейнічала сцвярджэнню яго традыцый у мастацтве Малога т-ра. Найб. поўна талент М. выявіўся ў ролях пажылых свецкіх жанчын. Яе творчасць вызначалася яскравасцю тыпізацыі, дакладнасцю распрацоўкі характараў, прастатой і праўдзівасцю. Сярод роляў: Хлёстава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Турусіна, Гурмыжская, Агудалава («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Лес», «Беспасажніца» А.Астроўскага) і інш. Мастацтва М. высока цаніў К.Станіслаўскі.