РУСАЛЕ́НКА (Аркадзь Іванавіч) (н. 9.5.1939, в. Атрубы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне экалогіі. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). З 1971 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (з 1978 вучоны сакратар, з 1988 заг. лабараторыі), з 1994 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па класіфікацыі, структуры і экалогіі расл. згуртаванняў, іх змяненні пры антрапагенным уздзеянні.
Тв.:
Структура и продуктивность лесов при подтоплении и затоплении. Мн., 1983;
Годичный прирост деревьев и влагообеспеченность. Мн., 1986;
Гидротехнические сооружения с основами гидрологии и гидравлики. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ТА (Ruta),
род кветкавых раслін сям. рутавых. 7 відаў (па інш. звестках каля 70 разам з родам Haplophyllum). Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і ўмераным поясе Азіі. Здаўна ў Еўропе культывуецца Р. духмяная (R. graveolens) як прыпраўная і лек. расліна. Інтрадукавана ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі.
Шматгадовыя пахучыя травы або паўкусты. Лісце чаргаванае, перыстарассечанае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, сабраныя ў шчыткападобную мяцёлку на верхавінцы сцябла. Плод — каробачка. Р. духмяная — ядавітая, мае ў сабе эфірны алей, які аказвае моцнае мясцовае раздражненне. Лісце і кветкі ўжываюцца як прыправа. Лек., тэхн., харч., дэкар. і інсектыцыдныя расліны.
азербайджанскі акцёр. Нар.арт.СССР (1949). На сцэне з 1906. З 1924 вядучы акцёр Азерб.т-ра імя Азізбекава ў Баку. Лепшыя ролі: Гаджы Кара («Гаджы Кара» А.Ахвердава), Надзір («Надзір-Шах» Н.Нарыманава), Каджар («Вагіф» С.Вургуна), Агалараў («Раніца Усходу» Э.Мамедханлы), Атакішы («Севіль» Дж.Джабарлы), Рустам («Сіявуш» Г.Джавіда), Лір, Атэла («Кароль Лір», «Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Яго творчасць зрабіла вял. ўплыў на развіццё нац.драм.т-ра. Выступаў у операх, аперэтах, здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́УЦКІ (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 27.8.1937, ст. Звеннявы Бікінскага р-на Хабараўскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1985).
Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1962). З 1969 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (з 1990 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіялогіі воднага гамеастазу раслін, рухальных сілах і рэгуляцыі транспарту вады, асаблівасцях функцыянавання аквапарынаў, узаемасувязі воднага рэжыму і фотасінтэзу, водным стрэсе.
Тв.:
Эколого-физиологические основы мелиорации почв агрофитоценозов. Мн., 1974 (разам з Л.П.Смаляком);
Адаптациогенез процессов фотосинтеза в связи с водообеспеченностью растений (разам з Ж.І.Казловой) // Проблемы экспериментальной ботаники. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВВА (Вадзім Аляксандравіч) (н. 13.7.1941, г. Самара, Расія),
бел. фізік.
Д-р фіз.-матэм.н. (1989). Скончыў БДУ (1963). З 1963 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў тэорыю дынамічных рэжымаў генерацыі светлавых імпульсаў у розных тыпах лазераў, распрацаваў метады селектыўнага ўзбуджэння малекулярных ваганняў магутнымі лазернымі імпульсамі, прапанаваў аналіт. метады даследавання дынамікі шматузроўневых малекулярных сістэм у магутных эл.магн. палях.
Тв.:
Аналитический метод в динамике квантовых многоуровневых систем — моделей многофотонного возбуждения молекул инфракрасным лазерным излучением (у сааўт.) // Современная оптика и лазерная физика. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Барыс Парфёнавіч) (н. 25.1.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Д-рбіял.н. (1973), праф. (1976). Скончыў БДУ (1955). З 1974 у Гомельскім ун-це (заг. кафедры), з 1990 у Вярх. Савеце Беларусі (член Прэзідыума, старшыня камісіі), з 1996 у Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па экалогіі ўзбуджальнікаў асабліва небяспечных інфекцый, фауне і экалогіі кровасысучых членістаногіх, агульнай экалогіі, змене фауны пад уплывам меліярацыі, ахове прыроды.
Тв.:
Трансмиссивные зоонозы в Гомельской области. Мозырь, 1999 (разам з Л.С.Цвірко);
Популяционно-генетические ресурсы пихты белой в Беларуси. Гомель, 2000 (разам з Р.Р.Ганчарэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗАНДАРА́Н (Татэвік Тыгранаўна) (н. 2.9.1916, с. Хндзорэск Гарыскага р-на, Арменія),
армянская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1956). Скончыла вак.-драм. студыю пры Доме культуры Арм. ССР у Маскве (1937). Да 1971 салістка Арм.т-ра оперы і балета. З 1961 выкладала ў кансерваторыі (з 1970 праф.) і адначасова з 1972 у Маст.-тэатр. ін-це ў Ерэване. У яе выкананні арганічна спалучаліся класічная і нац. манера выканання. Першая выканаўца партый у класічных і сучасных операх, у т. л. Алмаст («Алмаст» А.Спендыярава), Назелі («Гераіня» А.Сцепаняна). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЗЕРЛЕНД ((Sutherland) Эрл Уілбур) (19.11.1915, г. Берлінгейм, штат Канзас, ЗША —3.9.1974),
амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў мед. школу Вашынгтонскага ун-та ў г. Сент-Луіс (1942) і працаваў у ім. З 1953 у Зах. ун-це ў г. Кліўленд, у 1963—73 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вугляводным абмене, механізмах уздзеяння гарманальных і лек. рэчываў на арганізм. Адкрыў у жывёльных тканках цыклічную адэназінманафосфарную к-ту і даследаваў яе ролю ў механізме дзеяння гармонаў, рэгуляванні актыўнасці нерв. клетак, экспрэсіі генаў у бактэрый. Нобелеўская прэмія 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЙКО́ (Аляксандр Пятровіч) (н. 16.2.1954, в. Зубкі Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела. Развіў тэорыю кагерэнтных нелінейнааптычных з’яў у крышталях пры моцным электрон-фанонным узаемадзеянні. Даў тлумачэнне бістабільнасці пругкіх і цеплавых характарыстык у аксідных звышправадніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМСО́НАВА (Аліса Самуілаўна) (н. 2.7.1940, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і экалогіі. Д-рбіял.н. (1995). Скончыла БДУ (1967). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў з кампанентамі навакольнага асяроддзя, метабалічных шляхах ператварэння мікраарганізмамі ксенабіётыкаў, выкарыстанні біятэхналогій для ачысткі навакольнага асяроддзя ад таксічных арган. рэчываў.
Тв.:
Микробные ценозы торфяных почв и их функционирование. Мн., 1983 (у сааўт.);
Биотехнология охраны окружающей среды // Биотехнология — сельскому хозяйству. Мн., 1988;
Микробиологический метод очистки сточных вод от метанола и формальдегида (у сааўт.) // Изв. Бел. инженер. Академии. 1997. № 1 (3).