ДЗЮШАНЕ́Я (Duchesnea). манатыпны род кветкавых раслін сям. ружавых. 1 від — Дз. індыйская (D. indica). Пашыраны ваУсх. Азіі, інтрадукаваны ў многія краіны, у т. л. на Беларусь.
Шматгадовая апушаная травяністая расліна з паўзучым аблісцелым сцяблом даўж. да 1 м. Прыкаранёвае лісце доўгачаранковае, трайчастае, сцябловае — кароткачаранковае, адваротнаяйцападобнае або рамбічнае. Кветкі жоўтыя, адзіночныя, на доўгіх тонкіх кветаножках. Плод — жоўтая несапраўдная ягада. Лек., харч. і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАЎСКО́Й Мікалай Ніканоравіч (17.12.1859, г. Новачаркаск, Расія — 28.2.1918),
рус. жывапісец-пейзажыст. Скончыў Пецярбургскую АМ (1881). Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1900; з 1911 праф. — кіраўнік пейзажнай майстэрні). З 1886 чл.Т-ва перасоўных част. выставак (гл.Перасоўнікі), з 1890-х г. адзін з яго кіраўнікоў. Імкнуўся да эпічна-абагульненага адлюстравання прыроды («Дубы» і «Прыціхла», абодва 1890; «На Волзе», 1892; «Радзіма», каля 1903—05).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎСКІ Мікалай Аляксандравіч (н. 25.12.1938, в. Казылі Елабужскага р-на, Татарстан),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1996). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1964) і працаваў у ім. З 1978 у Наваполацкім політэхн. ін-це. Даследуе праблемы кіравання прадукцыйнасцю працы, фарміравання сістэмы кіравання прадпрыемствам ва ўмовах рыначных адносін. Аўтар прац «Выбар спосабаў механічнага рыхлення мёрзлых грунтоў» (1977), «Кіраванне прадукцыйнасцю працы пры распрацоўцы мёрзлых грунтоў» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ТКАВІЦКІ ТОРФАБРЫКЕ́ТНЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1982 у п. Чырвонае Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. на базе торфапрадпрыемства «Чырвонае» (1971). Спецыялізуецца на выпуску торфабрыкету. З 1996 разам з ВА «Беларусьнафта» вырабляе сарбенты для утылізацыі разліваў нафты на вадзе і зямлі. Сыравінная база — радовішча торфу Булеў Мох у Салігорскім і Жыткавіцкім р-нах. Пачатковыя прамысл. запасы торфу 46 800 тыс.т, на 1.1.1997—2800 тыс.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗСКІ СЕЙМ,
орган дзярж. улады ў Закаўказзі ў 1918. Скліканы Закаўказскім камісарыятам 23.2.1918 у г. Тбілісі з мэтай юрыдычна аформіць адрыў Закаўказзя ад Сав. Расіі. Уваходзілі дэпутаты, выбраныя ад Закаўказзя ва Устаноўчы сход, прадстаўнікі партый меншавікоў, дашнакоў, мусаватыстаў і інш. З.с. аб’явіў сябе заканад. органам Закаўказзя, у сак. 1918 санкцыяніраваў аддзяленне Закаўказзя ад Сав. Расіі. 9.4.1918 абвясціў незалежнасць Закаўказскай дэмакр. федэратыўнай рэспублікі. Кіраўнік А.Чхенкелі. 26.5.1918 распушчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́КІНТАС, Закінф,
(Zakynthos), востраў у Іанічным м., самы паўднёвы ў групе Іанічных астравоў. Тэр. Грэцыі. Пл. 408 км². Аддзелены ад п-ва Пелапанес пралівам Закінтас (шыр. каля 20 км). Зах. палова вострава гарыстая (вапняковы масіў выш. да 756 м), зараснікі маквісу і фрыганы; на У узгорыстая раўніна з садамі, вінаграднікамі, гаямі аліваў. Клімат міжземнаморскі, ападкаў да 1000 мм за год. Радовішча асфальту. Гал. горад і порт Закінтас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЦЭ́ННЕ,
археалагічная стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Зацэнне Лагойскага р-на Мінскай вобл. У зах. частцы стаянкі непасрэдна пад мацерыком выяўлены рэчы, блізкія да ранняга этапу нарвенскай і нёманскай культур (крамянёвыя скрабкі, нажы, касцяныя наканечнікі стрэл, шматзубы гарпун, фрагменты вастрадонных гаршкоў і інш.), абломак чоўна-даўбёнкі сярэдзіны 4-га тыс. да н.э.Ваўсх. частцы ў верхнім пласце знойдзена кераміка сосніцкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАШЧА́ТЫ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Уваходзіць ваУшацкую групу азёр. Пл. 0,83 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі каля 6,4 км. Пл. вадазбору 660 км². На Пд упадае р. Турэц, на З выцякае пратока ў воз. Гомель, на якой пабудавана плаціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́НДСКІ ЖО́ЛАБ, Яванскі жолаб,
глыбакаводны жолаб ваўсх. частцы Індыйскага ак. Цягнецца ад 18°паўн. ш. на Пд і ПдУ уздоўж схілаў Андаманскіх, Нікабарскіх і Вял. Зондскіх а-воў. Даўж. каля 2900 км, сярэдняя шыр. 49 км, глыб. да 7729 м (найб.глыб. Індыйскага ак.). У паўн. і цэнтр.ч. дно шыр. 35 км выраўнавана тоўшчай асадкаў магутнасцю да 3 км. Тэрыгенныя глеі з вулканічным матэрыялам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА Рыгор Канстанцінавіч (н. 20.11.1930, в. Вусаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Народны ун-т мастацтваў у Маскве (1980). Друкуецца з 1961. Гал. тэма твораў — гармонія ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Аўтар зб-каў «Лясныя тынкоўшчыкі» (1964), «Урок у лесе» (1965), «Ластаўчына затока» (1967), «Рабчыкі спяваюць» (1970), «На заечых сцежках» (1973), «Дзе матылькі зімуюць» (1974), «Карабель вясны» (1980), «У зімовым садку» (1981) і інш.