1) тэорыя паходжання рэлігіі з увасаблення і шанавання сіл прыроды.
2) Адна з плыняў у фіз. культуры, асн. ідэя якой — макс. набліжэнне чалавека да прыроды з мэтай аздараўлення цела і духу. Зрэдку наз. нудызмам (ад лац. nudus голы), аднак поўную аголенасць цела дапускаюць не ўсе яго прыхільнікі. Зарадзіўся ў Германіі ў пачатку 20 ст., пашырыўся ў краінах Еўропы, ЗША, Канадзе і інш. У статутах сваіх клубаў і практыцы натурысты захоўваюць прынцыпы этыкі чалавечых адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Кінешамцаў) Гурый
(1630-я г.—1691),
расійскі жывапісец. Жыў пераважна ў г. Кастрама, дзе кіраваў т-вам іканапісцаў. Яго размалёўкам (сумесна з С.Савіным) у Троіцкім саборы ў г. Пераяслаўль-Залескі (1662—68), у царкве Ільі Прарока ў г. Яраслаўль (1680—81), у Троіцкім саборы Іпацьеўскага манастыра ў Кастраме (1685), Праабражэнскім саборы ў г. Суздаль (1689) і інш., а таксама абразам уласцівы багацце фантазіі, цікавасць да навакольнага жыцця, дэкар. маляўнічасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДО́ЛЬСКАЕ ЎЗВЫ́ШША, Падольскае плато. На Украіне, па левабярэжжы р. Днестр. Выш.да 471 м (г. Камула). Развіты карст. Для рэльефу характэрна злучэнне вял. плоскіх міжрэччаў і глыбокіх каньёнападобных далін. Паўн. край узвышша ўзгорысты; складзена з вапнякоў, мергеляў, пясчанікаў, сланцаў. Прыднястроўская яго частка — прыступкападобная раўніна, утвораная вял. тэрасамі Днястра. На З узгоркі і грады Толтры (Медаборы). Месцамі захаваліся дубовыя і букавыя лясы, на Пд — разнатраўныя стэпы. Значная тэр. разарана. П.ў. разам з Валынскім узвышшам часта называюць Валына-Падольскім узвышшам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЛА́ННІК,
дыпламатычны прадстаўнік, які часам узначальвае дыпламат. місію. Ягоафіц. найменне часта залежыць ад акрэдытуючай дзяржавы (надзвычайны П., паўнамоцны міністр і інш.). Калі П. узначальвае місію, ён акрэдытуецца пры кіраўніку дзяржавы знаходжання, яму даецца даверчая грамата, падпісаная кіраўніком акрэдытуючай дзяржавы. Паводле Венскага рэгламенту аб класіфікацыі дыпламат. агентаў 1815 П. аднесены да 2-га класа дыпламат. прадстаўнікоў, больш нізкага па міжнар.-прававым статусе, чым пасол. Карыстаецца тымі ж правамі і прывілеямі, што і кіраўнікі дыпламат. прадстаўніцтваў інш. класаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдарус. стылю ў г. Паставы Віцебскай вобл. Пабудавана ў 1894 з цэглы на цэнтр. плошчы горада. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём храма выцягнуты па папярочнай восі. Даяго прымыкаюць закругленая апсіда, дадатковы аб’ём і бабінец з ганкам. Па баках апсіды і бабінца размешчаны дапаможныя памяшканні. Асн. аб’ём завершаны 5-купаллем, бабінец — шатровай званіцай з галоўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны какошнікі, арнаментальныя паяскі, ліштвы, паўцыркульныя нішы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТО́РАВАЯ ІНВЕ́РСІЯ,
змена знакаў прасторавых каардынат часціц на процілеглыя: x→−x, y→−y, z→−z. Фіз. сэнс пераўтварэння П.і. звязаны з тым, што працэсы прыроды, абумоўленыя моцнымі і эл.-магн. ўзаемадзеяннямі, не змяняюцца пры П.і. — для ўсякага такога працэсу ў прыродзе ажыццяўляецца і працякае з той жа імавернасцю «люстрана адбіты» працэс і квантавамех. апісанне яго вядзе да існавання прасторавай цотнасці, якая захоўваецца пры моцных і эл.-магн. узаемадзеяннях. У слабых узаемадзеяннях такая сіметрыя адсутнічае (прасторавая цотнасць не захоўваецца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎКУЦЬ Юзас Антонавіч (н. 1.1.1954, г. Шчучын Гродзенскай вобл.),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1972). Да 1993 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Яго выкананне вызначалася высакароднай манерай, пачуццём стылю. Сярод партый: Зігфрыд, Прынц, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Рамэо, Бенволіо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Абат («Карміна-Бурана» К.Орфа), граф Вішанька («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРТАВО́Е РАЯНАВА́ННЕ,
замацаванне найб. прадукцыйных і каштоўных сартоў за пэўным рэгіёнам з улікам яго глебава-кліматычных умоў. Раянаваныя сарты ўключаюцца ў Дзярж. рэестр (банк даных пра сарты і дрэвава-кустовыя пароды) па выніках сортавыпрабавання. Улічваюць ураджайнасць, біял. асаблівасці, зіма- і хваробаўстойлівасць, скараспеласць, прыдатнасць да механізаванай уборкі, харч., тэхнал., кармавыя і інш. якасці сорту ці гібрыда. У Дзярж. рэестр у 1998—2000 упершыню ўключана 86 сартоў (з іх 20 бел. селекцыі); усяго 879 сартоў (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКЕ́ЙРА (Siqueira) Жазе (24.6.1907, Кансейсан, штат Параіба, Бразілія — 1985),
бразільскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў кансерваторыі ў Рыо-дэ-Жанейра, у Сарбоне (Парыж). Праф.Нац.муз. школы. Адзін з заснавальнікаў (1940) і маст. кіраўнік (да 1948) Бразільскага сімф. аркестра. Для яго твораў характэрны яркі нац. каларыт, шырокае выкарыстанне муз. фальклору: балет «Карнавал у Рэсіфі» (1947), опера «Спагадлівая» (1960), араторыя «Кандомбле» (1958), 3 сімфоніі (усе 1951), «4 індзейскія паэмы» (1944), кантаты, інстр. канцэрты і інш. Аўтар муз. дапаможнікаў і падручнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎГАРАДСКІ СТАДЫЯ́Л,
максімальная стадыя сожскага зледзянення. Аддзяляецца горацкім інтэрстадыялам ад постмаксімальнага магілёўскага стадыялу. За час С.с. сожскае ледавіковае покрыва дасягнула паўн. мяжы Палесся. У яго краявой зоне сфарміраваліся Белавежская града, краявыя марэнныя ўтварэнні ў раёнах гарадоў Бяроза, Ганцавічы, Салігорск, Бабруйск, Слаўгарад, г.п. Краснаполле. Адклады С.с. прадстаўлены марэннымі, флювіягляцыяльнымі, озавымі, камавымі і інш. ўтварэннямі. Марэна магутнасцю 50—60 м вызначаецца вял. колькасцю адорвеняў дэвонскіх, мелавых, неагенавых парод. Большасць бел. вучоных сожскае зледзяненне адносяць да стадыі дняпроўскага зледзянення.