АРЛО́Ў Іван Аляксеевіч (10.11.1902, г. Віцебск — 2.9.1980),
ваен. дзеяч, ген.-лейтэнант (1944). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію (1936), быў нач. палітаддзела акадэміі, Нач. аддзела Палітупраўлення РСЧА, нач. Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вял.Айч. вайну з 1941 ваенком знішчальнага авіякорпуса, чл.Ваен. савета ППА краіны, Зах., Паўн., Цэнтр, франтоў ППА. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда. Да 1953 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРНІЦІ́Н, α—γ-дыамінаваляр’янавая кіслата,
C5H12O2N2, арганічнае рэчыва з групы амінакіслот. Белыя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе і спірце, дрэнна — у эфіры. Атрымліваецца пры гніенні бялкоў і гідролізе аргініну. У свабодным стане ёсць у тканках млекакормячых і ў раслінах, уваходзіць у некаторыя антыбіётыкі (граміцыдзін С і інш.). Арцінін — каталізатар пры сінтэзе мачавіны ў арганізме праз арніцінавы цыкл, прымае ўдзел ва ўтварэнні поліамінаў, здольны ператварацца ў пралін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРУВІ́МІ (Aruwimi),
рака ў Афрыцы, у Заіры, правы прыток р. Конга. Даўж. каля 1300 км, пл.бас. 116 тыс.км². Пачынаецца ў Сініх гарах пад назвай Ітуры (на З ад воз. Мабуту-Сесе-Сека), цячэ на плато, потым спускаецца ва ўпадзіну Конга. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады. Паводкі (сак.—кастр.). Сярэдні расход вады 2 тыс.м³/с. Суднаходная на працягу 60 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДА́ТАЯ КУРАПА́ТКА (Perdix daurica),
птушка сямейства фазанавых атр. курападобных. Пашырана ва ўмераным поясе Азіі. На Беларусь завозілася для акліматызацыі (поспеху не мела) з Тувы ў 1959—60.
Даўж. цела каля 20 см, маса 300—325 г. Ад шэрай курапаткі адрозніваецца «барадой» (адсюль назва) у выглядзе доўгага пер’я пад дзюбай, вохрыста-жаўтаватым налётам апярэння і чорнай падковападобнай плямай на брушку. Корміцца насеннем пустазелля, зернем, насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДА́ЎКА Павел Рыгоравіч (23.1.1908, в. Асташова Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці — 19.6.1968),
поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік Маскоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў ваУсх. Прусіі. Наводчык мінамёта Барадаўка вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка каля Рагачова, у 1945 у баях на тэр. Польшчы і штурме Кёнігсберга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛЕ́Ц,
возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мнюта (цячэ праз возера), за 20 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,22 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 11 м. Пл. вадазбору 681 км². Усх. схілы катлавіны выш. 3—4 м, астатнія нізкія, забалочаныя. Дно глеістае, ваўсх. частцы пясчанае. Упадае некалькі невял. ручаёў, сцёк у р. Мнюта.
возера на ПнЗ Канады. Пл. 28,6 тыс.км², даўж. каля 480 км, глыб. да 150 м. Берагавая лінія значна парэзаная. Зах. берагі нізкія, парослыя хвойнымі лясамі, паўн. і ўсх. ўзгорыстыя, пераважна бязлесныя. Ваўсх.ч. шмат астравоў. На паўн. узбярэжжы залатыя капальні. Упадаюць р. Нявольніцкая, Хей і інш., выцякае р. Макензі. Гал. парты: Форт-Рэзальюшэн, Форт-Провідэнс, Йелаўнайф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВАЧО́Ў Іван Паўлавіч (?—1891),
бел. грамадскі дзеяч і вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-р медыцыны (1880). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). З 1863 нам. губернскага ўрачэбнага інспектара ў Мінску. Навук. працы па эпідэміялогіі, судовай медыцыне, антрапалогіі, гісторыі і тэорыі медыцыны. Распрацаваў пытанні этыялогіі туберкулёзу (1880) і раскрыў сац. характар гэтай хваробы. Апісаў рэфлекторны характар неўрозаў (1881). Прэзідэнт навук.т-ва мінскіх урачоў (1871—78).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІЛЕ́Я ПРЫ́НЦЫП АДНО́СНАСЦІ,
прынцып класічнай механікі, які сцвярджае, што пры аднолькавых пач. умовах усе мех. працэсы адбываюцца аднолькава ва ўсіх інерцыяльных сістэмах адліку (ІСА). Гэты прынцып, устаноўлены Г.Галілеем у 1636, адлюстроўвае адноснасць мех. руху і эквівалентнасць усіх ІСА. Матэматычна Галілея прынцып адноснасці выражае інварыянтнасць (нязменнасць) ураўненняў механікі адносна Галілея пераўтварэнняў. Пры скорасцях руху, блізкіх да скорасці святла ў вакууме, Галілея прынцып адноснасці замяняецца адноснасці прынцыпам Эйнштэйна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНАЛУ́ЛУ (Honolulu),
горад і порт, адм. ц. Гавайскіх а-воў, штата ЗША. Размешчаны на паўд. беразе в-ва Ааху. Засн. ў 1816. 371,3 тыс.ж., з прыгарадамі (у т. л.ваен. база Пёрл-Харбар) больш за 800 тыс.ж. (1992). Найважнейшы вузел марскіх і паветр. шляхоў праз Ціхі ак.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (цукр., рыбакансервавая, перапрацоўка трапічных фруктаў), нафтаперапр., суднабуд. і суднарамонтная. Цэнтр турызму. Ун-т.