ПРАПЕДЭ́ЎТЫКА (ад грэч. propaideuo папярэдне навучаю),
скарочанае выкладанне якой-н. навукі ў сістэматызаваным выглядзе; падрыхтоўчы ўводны курс, які папярэднічае больш глыбокаму і дэталёваму вывучэнню адпаведнай дысцыпліны. У Платона П. — заняткі, якія папярэднічалі вывучэнню дыялектыкі. У філас. традыцыі І.Канта П. часта называлі агульны курс арыстоцелеўскай логікі, які папярэднічаў вывучэнню канкрэтных навук. Кант, у якасці філас. П., прапанаваў разглядаць сваю трансцэндэнтальную філасофію (логіку). Г.Гегель значэнне П. прыпісаў дыялект. логіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТА́ШЧЫК (Васіль Ануфрыевіч) (12.6.1921, в. Старыя Дарогі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 14.10.1994),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1972). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1947). З 1948 у Ін-це хіміі, у 1959—71 у Ін-це фізіка-арган. хіміі, у 1973—81 у Ін-це торфу АН Беларусі Навук. працы па тапахіміі, вызначэнні ўдзельнай паверхневай энергіі цвёрдых цел (пераважна каталізатараў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Марыя Людвігаўна) (н. 3.8.1933, в. Валоўшчына Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд.эканам.н. (1972). Сястра І.Л.Пятровіча. Скончыла БДУ (1958). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1992 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праграмным забеспячэнні ЭВМ і выліч. метадах прыкладной статыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Статистическое оценивание и проверка гипотез на ЭВМ. М., 1989 (разам з М.І.Давідовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІГЕ́РАВА,
вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на У ад г. Лунінец, 272 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Сінкевічы. 666 ж., 225 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Вёска названа ў гонар д-ра с.-г.навук У.Р.Рыдзігера, які ў 1907—15 жыў і працаваў там.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧКО́Ў (Юрый Міхайлавіч) (н. 9.9.1952, с. Верхаважжа Валагодскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (1999). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1983 у Гродзенскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, прыкладной электрадынаміцы. Выявіў іонна-кластэрны механізм кантактных з’яў у вадкіх слабаправодных асяроддзях.
Тв.:
Контактные явления в жидких слабопроводящих средах // Инженерно-физ. журн. 1997. Т. 70, № 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАМЮ́Р ((Réaumur) Рэнэ Антуан) (28.2.1683, г. Ла-Рашэль, Францыя — 17.10.1757),
французскі прыродазнавец. Чл. Парыжскай АН (1708). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1737). Навук. працы ў галіне матэматыкі, фізікі, хім. тэхналогіі, заалогіі і інш. Вынайшаў спіртавы тэрмометр (1730), шкала якога паміж пунктамі замярзання і кіпення вады падзялялася на 80° (гл.Рэамюра шкала). Выкарыстаў мікраскоп для металургічных даследаванняў, выказаў прапанову атрымання штучнага шоўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМАН ((Simon) Герберт Александэр) (н. 15.6.1916, г. Мілуокі, ЗША),
амерыканскі эканаміст і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў сац. мадэліравання. Навук. працы па выкарыстанні колькасных метадаў у эканоміцы і сацыялогіі, арганізацыі кіравання і планавання дзейнасці карпарацый і ўстаноў. Распрацаваў тэорыю і метадалогію прыняцця рацыянальных эканам. рашэнняў рознымі арг-цыямі. Выкарыстоўваў камп’ютэры пры аналізе паводзін людзей і грамадскіх сістэм. Аўтар твораў «Адміністрацыйныя паводзіны» (1947), «Мадэлі чалавека» (1957), «Арганізацыя» (1958) і інш. Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНІ́ХІН (Уладзімір Сяргеевіч) (9.2.1918, г. Сумы, Украіна — 27.11.1990),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі. Акад.АНСССР (1972; чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1941). З 1963 кіраўнік шэрагу НДІ. Адначасова з 1966 праф. Маскоўскага ін-та радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. У 1971—74 нам. міністра радыёпрамысловасці. Навук. працы ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання і спец. прыладабудавання. Дзярж. прэміі СССР 1970, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРО́ЦІН (Яўхім Ерамеевіч) (13.10.1888, с. Салёнае Займішча Чарнаярскага р-на Астраханскай вобл., Расія — 1947),
рускі і бел. фізік і матэматык. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1913). Працаваў у ВНУ Масквы і Кастрамы. З 1922 у БДУ. У 1925 у Кембрыджскім ун-це пад кіраўніцтвам Э.Рэзерфарда вывучаў метады радыеактыўных вымярэнняў. З 1937 у Калінінскім пед. ін-це. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўн., матэм. метадах у фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАХО́Д (Вольга Раманаўна) (12.7.1915, г.п. Брагін Гомельскай вобл. — 25.6.1994),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1971), праф. (1972). Скончыла БДУ (1939), дзе і працавала да 1986. Навук. працы па даследаванні малекулярнай, іонаабменнай і ліганднай сорбцыі арган. злучэнняў на іанітах. Прапанавала метады храматаграфічнага раздзялення блізкіх уласцівасцямі злучэнняў і экстракцыйна-фотаметрычнага вызначэння малібдэну і тытану ў сплавах і мінералах з дапамогай амінааксіфуранону.
Тв.:
Химический анализ: Основы методов концентрирования и разделения веществ Мн., 1980.