Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНАКАТЭ́КА (грэч. pinakothēkē ад pinax дошка, карціна + theke сховішча),
сховішча жывапісу, карцінная галерэя. Тэрмін паходзіць ад назвы сховішча жывапісу на Акропалі ў Афінах (5 ст. да н.э.). У наш час П. называюць некат. зах.-еўрап. музеі (напр., Старая П. ў Мюнхене).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́РСКАЯ ГУБА́,
заліў Баранцава м., каля берагоў Расіі. Даўж. каля 100 км, шыр.ад 40 да 120 км, глыб. да 6 м. Каля ўваходу ланцуг дробных астравоў. Упадае р. Пячора. Адкастр. да чэрв. ўкрыта лёдам. Рыбалоўства (траска і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТО́Н (адлац. roto кручуся, вярчуся),
кароткахвалевае элементарнае ўзбурэнне (квазічасціца) у вадкім геліі (у адрозненне ад доўгахвалевых узбурэнняў — фанонаў). Кінетычныя ўласцівасці звышцякучага гелію (вязкасць, паглынанне гуку і інш.) тлумачацца сутыкненнямі і ўзаемнымі пераўтварэннямі Р. і фанонаў. Гл. таксама Звышцякучасць, Квантавая вадкасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
рака ў Віцебскім р-не, правы прыток р. Усвяча (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Вадазбор раўнінны (пл. 88 км²). Пачынаецца за 4 км на ПдЗадпас. Кавалёва, вусце за 0,5 км на Уадв. Новааляксандраўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДЫ́ЗМ.
алгалагнія, палавая ненармальнасць, пры якой палавое задавальненне дасягаецца ў працэсе прычынення партнёру фіз. або псіхічных пакут. Назва ад імя франц. пісьменніка маркіза дэ Сада, — аўтара раманаў на тэму сексуальных адхіленняў. У пераносным сэнсе С. — бязлітаснасць, жорсткасць, асалода ад чужых пакут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́НІКІ, Саланік,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПнУад горада і чыг. ст. Полацк, 106 кмад Віцебска. 784 ж., 297 двароў (2001). Дом культуры, б-ка, медпункт, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВО́ЛІЗ (адлац. solvo раствараю + грэч. lysis растварэнне, распад),
абменная рэакцыя паміж раствораным рэчывам і растваральнікам. Суправаджаецца раскладаннем малекул растваральніку і растворанага рэчыва. У адрозненне адсальватацыі прыводзіць да ўтварэння новых хім. злучэнняў пэўнага саставу. С. у водных растворах наз.гідролізам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛАГМІ́ТЫ (адгрэч. stalagma кропля),
нацечна-капежныя ўтварэнні ў выглядзе конусаў, слупоў, якія растуць з дна падземных пустот (карставых пячор, галерэй, старых горных вырабатак). Утвараюцца ад выпадзення ў асадак вапнавага рэчыва з кропель вады, якія капаюць зверху. Гл. таксама Пячоры.