ВАРАБ’ЁЎ Віктар Яфімавіч (н. 7.12.1955, г. Лягніца, Польшча),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1975). Скончыў Гомельскі ун-т (1979). Чэмпіён свету і Еўропы (1975), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і Еўропы (1977) на дыстанцыі 500 м. Чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 м (1975), 1000 м (1976), Спартакіяды народаў СССР на дыстанцыі 500 м (1975). Неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Усе поспехі дасягнуты на байдарцы-двойцы разамз М.Астапковічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́БЕР (Weber) Вільгельм Эдуард (24.10.1804, г. Вітэнберг, Германія — 23.6.1891),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай (1834) і Пецярбургскай (1853) АН. Скончыў ун-т у Гале (1826). У 1828—49 праф. ун-таў у Гале, Гётынгене, Лейпцыгу. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, акустыцы і малекулярнай фізіцы. Аўтар тэорыі элементарных магнітаў — магн. дыполяў (1854) і гіпотэзы аб дыскрэтнасці эл. зараду (1848). Разамз К.Ф.Гаўсам распрацаваў сістэму эл. і магн. адзінак. Яго імем названа адзінка магн. патоку — вебер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛАКО́Ў Іван Раманавіч (н. 10.6.1946, с. Касценічы Бранскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1994). Скончыў БДУ (1968), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі занальнай фотаметрыі слабых аптычных палёў, імпульснай атамна-абсарбцыйнай спектрафотаметрыі. Распрацаваў інфармацыйна-вымяральныя сістэмы для кантролю і дыягностыкі параметраў навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Одноэлектронные фотоприемники. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.);
Метол счета фотонов в оптико-физических измерениях. Мн., 1989 (разамз С.В.Халандыровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЬ ГУ, Бань Мэн-цзянь (32, г. Аньлінь, Кітай — 92),
старажытнакітайскі гісторык. Брат палкаводца Бань Чао. Займаў розныя пасады пры імператарскім двары. Як памочнік палкаводца Доу Сяня ў няўдалым паходзе ў 92 супраць гунаў быў разжалаваны і зняволены. Аўтар (разамз бацькам Бань Бяо і сястрой Бань Чжао) складзенай у 58—82 «Гісторыі Старэйшай дынастыі Хань», якая ахоплівае перыяд у 230 гадоў ад праўлення імператара Лю Бана да Ван Мана. Пісаў і літ. прозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЛЕ́Р (Kastler) Альфрэд (3.5.1902, г. Гебвілер, Францыя — 7.1.1984),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1964). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1926). У 1931—41 ва ун-тах Бардо і Клермон-Ферана, у 1941—68 у Вышэйшай нармальнай школе. Навук. працы па оптыцы, атамнай спектраскапіі і квантавай электроніцы. Даследаваў (разамзінш.) узбуджаныя станы атамаў, адкрыў метад аптычнай пампоўкі (1952). Працы К. ляглі ў аснову стварэння мазераў і лазераў. Нобелеўская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЗІ́НАЎ Міхаіл Аляксандравіч (23.2.1923, в. Грышына Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1987),
бел. вучоны-батанік. Д-рбіял.н. (1983). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1957). У 1961—86 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі. Навук. працы па бат. рэсурсазнаўстве, інтрадукцыі і акліматызацыі раслін.
Тв.:
Освоение культуры крупноплодной клюквы в Белоруссии. Мн., 1973 (разамз Я.К.Шаркоўскім);
Пряноароматические растения в быту. Мн., 1976 (у сааўт.);
Интродукция борщевиков в Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРКО́Ў Віктар Макаравіч (н. 5.5.1936, в. Равячына Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Д-ртэхн.н., праф. (1998). Скончыў БСГА (1962), дзе і працаваў (у 1992—98 заг. кафедры). Навук. працы па гідраўліцы, гідратэхн. збудаваннях (у т. л. рэсурсазберагальных канструкцыях), выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў, рыбагаспадарчай гідратэхніцы.
Тв.:
Водопропускные сооружения низконапорных гидроузлов. Мн., 1990;
Облегченные конструкции водопропускных сооружений. Мн., 1997;
Актуальные проблемы гидроэнергетики. Мн., 1998 (разамз Ф.Ф.Бацюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМЕ́Р (Lemaire, Le Maire) Якаб (1585—1616), галандскі купец і мараплавец. У 1615—16 разамз мараплаўцам В.Схаўтэнам узначальваў экспедыцыю ў Інданезію. Абгінаючы Вогненную Зямлю, адкрылі в-аў Эстадас і мыс Горн; у Ціхім ак. — некалькі атолаў у архіпелагах Туамоту і Тонга, а-вы Хорн, усх. бераг Новай Ірландыі і 5 груп астравоў на ПнУ ад яе, а-вы Схаўтэн каля паўн. ўзбярэжжа Новай Гвінеі; наведалі а-вы Хальмахера і Ява.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЕХІЯ́ЛЬНАЯ ЛІХАМА́НКА.
крываплямістая хвароба, неінфекцыйная хвароба коней, буйн. раг. жывёлы, свіней, коз і маладых сабак. Узнікае як алергічная рэакцыя на бактэрыяльную інтаксікацыю ў жывёл, якія перахварэлі кантагіёзнай плеўрапнеўманіяй, фарынгітам, гаймарытам, мытам, мастытам і інш. Развіваецца паступова. Узнікаюць кропкавыя кровазліцці на слізістай абалонцы рота, похвы, носа і на скуры, якія ператвараюцца ў вял. кровападцёкі. Павялічваецца т-ра, зніжаецца апетыт. Пры цяжкім цячэнні хваробы разамз ацёкамі ўзнікаюць язвы і ачагі некрозу. Смяротнасць да 70%.