ТУМІЛО́ВІЧ Янка [Іван Людвігавіч; 19.9.1905, в. Сяліба (паводле інш. звестак, в. Жаліна) Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 21.1.1938], бел. паэт. Скончыў БДУ (1927). Працаваў выкладчыкам, у рэдакцыях рэсп. часопісаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1940. Друкаваўся з 1925. Быў чл. літ. аб’яднанняў «Маладняк», «Пробліск». Разам з А.​Звонакам і Я.​Бобрыкам выдаў зб. вершаў «Пунсовае ранне» (1926). Фалькл. рамантызм у вершаванай легендзе «Зарэка» (1928). Аўтар паэмы «Ульянаў—Ленін» (апубл. часткова 1929—30).

Літ.:

Звонак А. Сціплая песня // Полымя. 1960. №6.

т. 16, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭ́КТАНДЭР (Тэктандэр фон дэр Ябель) Георг

(1570—1614),

нямецкі дыпламат, падарожнік. У 1602—03 удзельнічаў у пасольстве імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Рудольфа II да перс. шаха Абаса I (сакратар, пасля пасол). Аўтар дарожных нататкаў пра пасольства, якое рухалася з Чэхіі праз Польшчу, Беларусь і Маскоўскую дзяржаву. Даў звесткі пра Гродна, Вільню, Мінск, Оршу.

Тв.:

Рус. пер. — Путешествие в Персию через Московию 1602—1603 гг. (разам з С.​Какашам) // Чтения в О-ве истории и древностей российских. 1896. Кн. 2.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 16, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФРА́НКФУРТ Аляксандр Ізрайлевіч (18.3.1904, г.п. Сатанаў Гарадоцкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 24.5.1977),

бел. вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Д-р мед. н. (1955), праф. (1956). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1928). З 1959 у Віцебскім мед. ін-це (да 1970 заг. кафедры). Навук. працы па каранарнай недастатковасці, паталогіі печані, нырак, парушэннях абмену рэчываў пры гэтых хваробах.

Тв.:

Коронарная недостаточность // Здравоохранение Белоруссии. 1964. №7;

О состоянии главных пищеварительных желез при хронических заболеваниях желчевыводящих путей (разам з М.​Я.​Фёдаравым) // Терапевтический архив. 1972. №10.

т. 16, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫКА́ЛАВА Ірына Рамуальдаўна (н. 14.8.1961, Мінск),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (2001), праф. (2002). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1983). З 1989 у Бел. пед. ун-це. Даследуе гісторыю прафес.-тэхн. адукацыі Беларусі, паліт. і сац.-эканам. гісторыю замежных краін, гендэрныя праблемы гісторыі сусв. жаночага руху.

Тв.:

Западная Европа и Соединенные Штаты Америки (1815—1918 гг.). Мн., 2000 (разам з Р.​А.​Чыкалавым);

Партии и власть в США и Великобритании: Гендерная политика в 1970—1990 гг. Мн., 2000.

У.​М.​Міхнюк.

т. 17, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАРСНЁЎ Пётр Мяркур’евіч (н. 15.5.1932, в. Курбатаўшчына Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне земляробства і раслінаводства. Канд. с.-г. н., праф. (1998). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1990). Скончыў БСГА (1955) і працуе там (з 1972 дэкан ф-та, у 1983—91 прарэктар). Навук. працы па распрацоўцы і ўдасканаленні тэхналогій вырошчвання збожжавых, зернебабовых культур, канюшыны, кукурузы.

Тв.:

Сорные растения и меры борьбы с ними. Мн., 1987 (разам з М.​І.​Пратасавым, К.​П.​Падзёнавым);

Земледелие Белоруссии. Мн., 1987 (у сааўт).

т. 17, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗА́НІК Сяргей Аляксеевіч (н. 10.11.1954, г. Магілёў),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1977), дзе і працуе (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і дыдактычных праблемах выкладання матэматыкі. Распрацаваў і дастасаваў метад пераўтварэнняў Ляпунова да даследавання лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў. Пабудаваў тэорыю прыводных і асімптатычных эквівалентных алгебра-дыферэнцыяльных сістэм.

Тв.:

Курс дифференциальных уравнений. Мн., 1996 (разам з Ю.​Багданавым, Ю.​Сыроідам);

Системы Лаппо-Данилевского во множестве линейных систем // Дифференциальные уравнения. 1999. Т. 35, № 1.

т. 18, кн. 1, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВЯЖДО́ЎСКІ Людвік Міхайлавіч (снеж. 1829, Вільня — 27.2.1864),

адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Скончыў Акадэмію Генштаба (1859). З 1845 у арміі. Разам з З.​Серакоўскім і Я.​Дамброўскім уваходзіў у кіраўніцтва польскай рэв. арг-цыі ў Пецярбургу. З 1860 у Вільні, узначальваў К-т руху і Літоўскі правінцыяльны камітэт, меў уплыў на К-т рускіх афіцэраў у Польшчы. У крас. 1863 паўстанцкі ваен. начальнік Магілёўшчыны, кіраваў дзеяннямі Горацкага паўстанцкага атрада. З пач. 1864 паўстанцкі ваен. начальнік Сандамірскага ваяв. ў Польшчы і камандзір Кракаўскай дывізіі. Схоплены ўладамі і павешаны.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 7, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРО́НІН (Cronin) Джэймс Уотсан (н. 29.9.1931, г. Чыкага, ЗША),

амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл. Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1967) і Нац. АН ЗША (1970). Скончыў Чыкагскі ун-т (1953). З 1955 у Брукхейвенскай нац. лабараторыі, з 1958 у Прынстанскім (з 1964 праф.), з 1971 у Чыкагскім ун-тах. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў, астрафізіцы высокіх энергій. Вывучаў распады гіперонаў; удасканаліў іскравую камеру, адным з першых выкарыстаў яе як дэтэктар часціц. Эксперыментальна выявіў парушэнне CP-інварыянтнасці пры распадзе нейтральнага К-мезона (1964). Нобелеўская прэмія 1980 (разам з В.Фітчам).

М.​М.​Касцюковіч.

Дж.Кронін.

т. 8, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ННІКАЎ Алег Канстанцінавіч (14.9.1928, г. Гомель — 27.8.1983),

бел. літаратуразнавец і тэатразнавец. Сын К.​М.​Саннікава. Канд. філал. н. (1961). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1971 гал. рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Мін-ва культуры Беларусі, з 1975 заг. кафедры тэорыі і гісторыі культуры Мінскага ін-та культуры. Даследчык бел. драматургіі і тэатра.

Тв.:

Сатырычныя характары беларускіх камедый. Мн., 1961;

Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962 (разам з Г.​І.​Барышавым);

Беларускі народны тэатр «батлейка» і яго ўзаемасувязі з рускім «вяртэпам» і польскай «шопкай». Мн., 1963 (з ім жа).

т. 14, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУЛА́ДЗЕ Тэнгіз Яўгенавіч (31.1.1924—6.3.1994),

грузінскі кінарэжысёр. Нар. арт. Грузіі (1970), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1953). Майстар тонкага псіхал. малюнка, валодаў уменнем лаканічна і пераканаўча стварыць вобраз часу. Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў, адметных высокай выяўл. культурай: «Лурджа Магданы» (разам з Р.​Чхеідзе), «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Чужыя дзеці», «Каралі для маёй любай», трылогіі «Мальба», «Дрэва жадання», «Пакаянне» (1969—87, Ленінская прэмія 1988).

т. 1, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)