ПРЭ́ТАР (лац. praetor ад praeitor які ідзе наперадзе, стаіць на чале),
урадавая пасада ў Стараж. Рыме і саюзных лац. і італійскіх гарадах. З 367 дан.э. вёў судовыя справы, замяшчаў консула пры яго адсутнасці. Выбіраўся з патрыцыяў, з 337 дан.э. і з плебеяў на 1 год. З 242 дан.э. ўведзены пасады П. па справах паміж рым. грамадзянамі і П. па справах іншаземцаў. З утварэннем рымскіх правінцый П. кіравалі імі пасля заканчэння тэрміну службы. У час імперыі П. — вышэйшыя службовыя асобы ў гарадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БЧЫК (Tetrastes bonasia),
птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўропы і Азіі. Аселая птушка, селіцца парамі ў вільготных лясах, асабліва па далінах рэк. Гняздуецца на зямлі. На Беларусі найб. трапляецца ў паўн. раёнах. Нар. назва арабак.
Даўж. да 40 см, маса да 580 г. Апярэнне рабое (адсюль назва), рыжавата-шэрае з пярэсцінамі. У самцоў на галаве чубок. Крылы кароткія, тупыя. Ніжняя ч. цэўкі і пальцы неапераныя. Манагам. Адкладвае 6—10, зрэдку да 15 яец. Расліннаедны. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУВЕНЗО́РЫ (Ruwenzori),
горны масіў ва Усх. Афрыцы, на мяжы Заіра і Уганды. Складзены са стараж.-крыштал. парод. Выш.да 5109 м (пік Маргерыта). На ніжніх схілах давыш. каля 2600 м — перадгорныя і горныя лясы і саванны; уздоўж верхняй мяжы лесу — бамбукавыя зараснікі. На выш. 2600—3800 м — субальпійская расліннасць (гал.ч. дрэвападобны верас), вышэй за 3800 м — высакагорныя лугі, вышэй 4600—4800 м — вечныя снягі і ледавікі, агульная пл. каля 5 км². Далінныя ледавікі апускаюцца давыш. каля 4200 м. Запаведнік (горныя гарылы). Масіў адкрыты ў 1876 Г.М.Стэнлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКАЯ ЦЯЖКАВО́ЗНАЯ ПАРО́ДАконей.
Выведзена ў Расіі ў канцы 19 ст. скрыжаваннем мясц. коней з ардэнскай і інш. цяжкавознымі пародамі. Зацверджана ў 1952. На Беларусі гадуюць на Мсціслаўскім конным з-дзе Магілёўскай вобл.
Коні масіўныя, моцнай канстытуцыі, рухавыя, выш. ў карку 150—156 см. Галава сярэдняй велічыні, лоб шырокі, шыя і спіна кароткія, грудзі шырокія і глыбокія. Ногі моцныя, сухія. Масць рыжая, гнядая. Трывалыя, непатрабавальныя да ўмоў утрымання, даўгавечныя (выкарыстоўваюцца да 25 гадоў). Грузападымальнасць да 26 т. Пладавітыя, добрай малочнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМШЫ́Т (Buxus),
род кветкавых раслін сям. самшытавых. Больш за 50 відаў (паводле інш. звестак да 70). Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі, Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Афрыцы. У Зах. Еўропе ўведзены ў культуру з ант. часу. На Беларусі інтрадукаваны С. вечназялёны (B. sempervirens).
Вечназялёныя кусты або дрэвы выш.да 20 м. Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце. Плод — каробачка. Драўніна С. («пальмавае дрэва») жоўтая, шчыльная, трывалая, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯЗА́ВЯЗЬ, семязачатак,
шматклетачнае ўтварэнне насенных раслін, з якога развіваецца насенне. Мае ў сабе нуцэлус, дзе знаходзіцца мацярынская клетка мегаспор (мегаспарацыт), 1—2 інтэгументы, якія пры змыканні ўтвараюць вузкі канал — мікрапіле (праз яго пылковая трубка пранікае да зародкавага мяшка) і фунікулюс (семяножку), што прымацоўвае С. даплацэнты. У кветкавых раслін С. утвараецца ў завязі, у голанасенных — адкрыта на відазмененым лісці (мегаспарафіле). Пасля апладнення, з пачаткам развіцця зародка С. ператвараецца ў семя, што развіваецца. Колькасць С. у завязі кветкавых раслін ад аднаго (у злакаў) да 1 млн. (у архідных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРА́М,
востраў на У Малайскага архіпелага, у складзе Малукскіх а-воў. Тэр. Інданезіі. 17,1 тыс.км² (з прылеглымі астравамі 18,7 тыс.км²). Гарысты, выш.да 3019 м (г. Біная). На вузкай паласе ўзбярэжжа нізіны. Каля берагоў месцамі каралавыя рыфы. Клімат экватарыяльны, вільготны. Т-ра паветра на працягу года 25—27 °C, ападкаў на раўнінах да 2000 мм, у гарах да 4000 мм за год. Густыя вільготныя трапічныя лясы, на Пд участкі мусонных лясоў. На прыбярэжных раўнінах вырошчваюць какосавую пальму, тытунь, каўчуканосы. Трапічнае земляробства, рыбалоўства. На паўн. беразе порт Вахай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МПСАН (Simpson),
пустыня ў цэнтр.ч. Аўстраліі. Пл. каля 300 тыс.км². Паверхня пераважна пясчаная з паралельнымі градамі даўж.да 250 км, выш.да 30 м, якія распасціраюцца ў паўн.-зах. кірунку пануючых вятроў; на ПдУ — пясчана-галечнікавая, на З — камяністая, каля берагоў воз. Эйр — гліністая. Сярэдняя т-растудз. 28—30 °C, ліп. 12—15 °C. Ападкаў да 130 мм за год. Багатая падземнымі водамі. Рэдкая расліннасць з акацый і эўкаліптаў; дзернавінны злак спініфекс. Нац. парк Сімпсан-Дэзерт. Названа імем прэзідэнта геагр.т-ва Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАФАЗАТРО́Н (ад грэч. synchronos адначасовы + фазатрон), пратонны сінхратрон,
цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц (у асн. пратонаў). Паскарэнне часціц у С. адбываецца ў высокачастотным эл. полі, частата якога змяняецца (у адрозненне ад сінхратрона) адначасова са зменамі напружанасці магн. поля так, каб радыус раўнаважнай арбіты часціц заставаўся нязменным. У кожным цыкле паскараецца да 1013 часціц На Серпухаўскім С. (Расія) пратоны паскараюцца да энергіі 76 ГэВ; на тэватроне (С. са звышправоднымі магнітамі; ЗША) — да 1 ТэВ. Выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях па ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НКА.
вальдшнэп (Scolopax rusticola), птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў Еўразіі. Жыве ў вільготных мясцінах мяшаных і лісцевых лясоў, паблізу балот. На Беларусі звычайны пералётны і пралётны від. Нар. назва сломка. Зімуе на Пд Еўразіі і ў Паўн. Афрыцы.
Даўж. цела да 38 см, крыла да 20 см, маса да 350 г. Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі і светлымі стракацінамі. брушка рыжавата-шэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая, моцная. Ногі адносна кароткія, шаравата-ружовыя. Кормяцца чарвямі, смаўжамі. насякомымі і іх лічынкамі. Палігамы. Аб’ект палявання.