КЛЯЦКО́ Апанас Васілевіч (н. 31.1.1911, в. Куляшоўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1943, сапёр. Удзельнік вызвалення Беларусі, Польшчы. Вызначыўся ў жн. 1944 — крас. 1945 у баях на тэр. Германіі.

т. 8, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАЙШЧА́НКА,

рака ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 58 км². Пачынаецца на ПдЗ ад в. Ціхонавічы. Цячэ па паўн. схілах Мінскага ўзв. Каналізавана на працягу каля 2 км. На рацэ створана сажалка.

т. 8, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАПІ́ВЕНКА, Крапіўна,

рака ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 156 км². Пачынаецца на ўсх. ускраіне в. Сідараўка. Рэчышча каналізавана на працягу каля 8 км. На рацэ ў сярэднім цячэнні створана вадасх. Крапівенка.

т. 8, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАПЛА́НДЫЯ,

прыродная вобласць на Пн Еўропы, у Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і на З Кольскага п-ва (Расія). Размешчана паміж 64—66° паўн. ш. Таежныя і тундравыя ландшафты. Асн. раён рассялення саамаў (лапары, або лапландцы). На З Кольскага п-ва Лапландскі запаведнік.

т. 9, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛОХ-НЕЙ (Lough Neagh),

возера ў Паўн. Ірландыі, на плато Антрым. Пл. 396 км² (самае вял. на Брытанскіх а-вах), глыб. да 31 м. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, на Пн — узвышаныя. Сцёк праз р. Бан у Атлантычны ак. Суднаходства. Рыбалоўства.

т. 9, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКО́ЎСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ,

другое сярэднеплейстацэнавае зледзяненне на тэр. еўрапейскай ч. Расіі. Адбывалася ўслед за дняпроўскім зледзяненнем. На тэр. зах. і сярэдняй Еўропы адпавядае стадыі заальскага зледзянення, на тэр. Беларусі — сожскаму зледзяненню (па іншых меркаваннях — сожскай стадыі дняпроўскага зледзянення).

А.​Ф.​Санько.

т. 10, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУДАНЬЦЗЯ́Н,

горад на ПнУ Кітая, у прав. Хэйлунцзян, на р. Муданьцзян. Каля 650 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак. Лесапрамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. (лакаматывы, с.-г. машыны, станкі і інш.), дрэваапр., цэлюлозная, папяровая, тэкстыльная. Паблізу ГЭС на р. Муданьцзян.

т. 11, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УБСУНУ́РСКАЯ КАТЛАВІ́НА,

тэктанічнае паніжэнне на ПнЗ Манголіі і ў суседніх раёнах Тывы (Расія), паміж хр. Тану-Ала (на Пн) і Хан-Хухійн-Ула (на Пд). Выш. 753—1500 м. Друзаватая раўніна з апустыненымі стэпамі. У катлавіне знаходзіцца воз. Убсу-Нур.

т. 16, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСХО́ДНІ ПЕРАНО́С ПАВЕ́ТРАНЫХ МАС,

устойлівы перанос паветра з У на З у тропіках (пасаты) або палярных шыротах (пераважна над акіянам каля Антарктыды); таксама летні перанос паветра з У на З над усім паўшар’ем у стратасферы на выш. больш за 20 км.

т. 16, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕРМА́ МАЛА́Я ТЭАРЭ́МА,

тэарэма лікаў тэорыі, паводле якой, калі p — просты лік і a — адвольны цэлы лік, які не дзеліцца на p, то a​p − a дзеліцца на p. Устаноўлена П.Ферма, даказана і абагульнена на выпадак адвольнага модуля p Л.Эйлерам.

т. 16, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)