СЕГІДЫ́ЛЬЯ (ісп. seguidilla),
іспанскі нар. танец-песня. Муз. памер 3/4. Тэмп жывы. Узнік у Кастыліі ў 15—16 ст. Мае рэгіянальныя разнавіднасці, гал. з якіх мурыйская і севільская. Тэксты пераважна лірычныя ці жартоўныя. Выконваецца пад акампанемент гітары, бандур і кастаньет.
т. 14, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМПО́ЗІУМ (лац. symposium ад грэч. symposion баляванне, банкет),
1) вячэрняе ці начное баляванне ў стараж. грэкаў і рымлян, якое суправаджалася музыкай, бяседай, рознымі забавамі.
2) Нарада, у т. л. міжнар., па якім-н. навук. пытанні (напр., С. па праблемах гепатыту).
т. 14, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРА́ЛЬНАЯ ШЧЫ́ЛЬНАСЦЬ,
ліміт адносін светлавой велічыні (энергетычнай яркасці, светлавога патоку і інш.), якая адпавядае вузкаму ўчастку спектра аптычнага, да шырыні гэтага ўчастка. Графік залежнасці С.ш. ад даўжыні хвалі (частаты, хвалевага ліку ці інш.) характарызуе размеркаванне адпаведнай фіз. велічыні па спектры.
т. 15, с. 106
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЕР (англ. stayer, літар. — вынослівы чалавек),
спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі (напр., 3000, 5000, 10 000 м), у адрозненне ад спрынтэра. С. наз. таксама спарт. конь, які дасягнуў найб. хуткасці ў скачках на доўгіх дыстанцыях.
т. 15, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭАРЫ́Н (ад грэч. stear тлушч),
сумесь стэарынавай і пальміцінавай кіслот з нязначнай (да 5%) колькасцю алеінавай і інш. ненасычаных кіслот. Паўпразрыстая бясколерная ці жаўтаватая маса tпл 53—65 °C). Атрымліваюць прасаваннем і ахаладжэннем гідралізату жывёльных тлушчаў. Гл. таксама Стэарынавая кіслата.
т. 15, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЙЛ (ад англ. file картатэка, падшыўка папер) у інфарматыцы, сукупнасць звестак, аб’яднаных па якой-н. прыкмеце (ці некалькіх прыкметах). Мае апісанне для ідэнтыфікацыі (напр., імя), пачатак і канец Ф. пазначаюцца спец. меткамі. Размяшчаецца пераважна на носьбітах інфармацыі ў знешняй памяці ЭВМ.
т. 16, с. 305
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОНДАЁМІСТАСЦЬ,
паказчык, які характарызуе адносіны вартасці асноўных вытворчых фондаў да кошту валавой або таварнай прадукцыі, вырабленай на прадпрыемстве за год. Разлічваецца на адзінку прадукцыі ў натуральным ці вартасным выяўленні. Паказчык Ф. ў эканоміцы б. СССР дзейнічаў да 1990-х г.
т. 16, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАХТ (нідэрл. vracht, ням. Fracht груз),
1) форма аплаты перавозкі грузаў і пасажыраў пераважна рачным ці марскім транспартам. Аплата і парадак перавозкі ўстанаўліваюцца пагадненнем бакоў (фрахтавым дагаворам).
2) Груз, што перавозіцца, гал. чынам на зафрахтаваным марскім караблі. Гл. таксама Фрахтаванне.
т. 16, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХРАМАСКО́П (ад храма... + ...скоп),
прылада для атрымання каляровага відарыса аптычным сумяшчэннем 2 ці 3 колерападзеленых (гл. Колерадзяленне) чорна-белых фатагр. відарысаў, асветленых праз адпаведныя святлафільтры. Распрацаваны франц. вучоным Л.Дзюко дзю Аронам (1862). Выкарыстоўваецца ў спектразанальнай фатаграфіі на чорна-белых фотаплёнках.
т. 17, с. 54
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЛУЛО́ІД (ад цэлюлоза + грэч. eidos выгляд),
пластмаса на аснове нітрату цэлюлозы і пластыфікатару (камфары ці рыцыны). Шчыльнасць 1300—1350 кг/м³. Гаручы, празрысты, водаўстойлівы, трывалы матэрыял. Выкарыстоўваецца для вырабу цацак, мячоў для настольнага тэніса, галантарэйных і канцылярскіх тавараў і інш.
т. 17, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)