МАКІЁНАК Іван Андрэевіч (15.7.1914, в. Гарадзілавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 28.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). УЧырв. Арміі з 1936. З 1941 на Чарнаморскім флоце, удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Новарасійска, Бярдзянска. Нам. камандзіра аддзялення аўтаматчыкаў асобнага батальёна марской пяхоты старшына 2-й стацці М. вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у ноч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў (68 чал.), у складзе якога быў М., па р.Паўд. Буг зайшоў у тыл ворага, высадзіўся ў порце, 2 сутак вёў з праціўнікам няроўны бой (адбіта 18 контратак). Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНЫЯ МЯШКІ́ў жывёл,
паветраносныя поласці, спалучаныя з дыхальнымі шляхамі, ротавай поласцю або страваводам, дзе газаабмен не адбываецца. Да П.м. належаць галасавыя мяшкі бясхвостых земнаводных, лёгачныя вырасты паўзуноў. У птушак сістэма П.м. (5 пар), аб’ём якіх мяняецца пры дыханні, прызначана для аэрацыі лёгкіх (асабліва ў час палёту), тэрмарэгуляцыі арганізма, змены шчыльнасці цела пры плаванні і ныранні. Вырасты П.м. заходзяць і ў поласці касцей (пнеўматызацыя шкілета). У млекакормячых П.м. характэрны для некат. няпарнакапытных, даманаў, самцоў паласатага цюленя і маржа, кашалота. У раслін узнікаюць у зернях пылку пры разыходжанні слаёў экзіны (у многіх ветраапыляльных раслін, пераважна хвойных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЕ́ЦКІ (Radetzky), фон Радзец,
Іозеф Венцэль (2.11.1766, Тршэбніцы каля г. Літамержыцы, Чэхія — 5.1.1858), аўстрыйскі ваен. дзеяч, палкаводзец. Фельдмаршал (1836), граф. З чэш. дваранскага роду. У арміі з 1784. Удзельнік аўстра-тур. вайны 1788—90 і вайны 2-й кааліцыі еўрап. краін супраць Францыі (1798—1801). У 1809—12 і 1814—29 нач. штаба аўстр. арміі. У 1813—14 нач. штаба К.Шварценберга. З 1815 камандаваў кав. злучэннямі. У 1831—57 галоўнакаманд. аўстр. войскамі ў Паўн. Італіі, у т. л. ў часаўстра-італьянскай вайны 1848—49, адначасова ў 1849—57 ген.-губернатар Ламбарда-Венецыянскага каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САЎ Сцяпан Пятровіч (1803?—?),
дзекабрыст, прапаршчык Палтаўскага пях. палка. У 1824 прыняты ў Т-ва з’яднаных славян. 18.2.1826 у Бабруйску ў час агляду Палтаўскага палка заклікаў салдат узняцца на барацьбу супраць царызму. Арыштаваны і закаваным у кайданы дастаўлены ў Магілёў, але ваенна-судовая камісія вырашыла судзіць яго пры Палтаўскім палку. На следстве не прызнаўся ў прыналежнасці да тайнага т-ва і нікога не выдаў. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена пажыццёвай катаргай. Пакаранне адбываў у Бабруйскай крэпасці. У 1863 пераведзены ў разрад «тэрміновых вязняў». Далейшы лёс невядомы.
Літ.:
Швед В.В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЕ́ЎСКІ Канстанцін Іосіфавіч (1905, Мінск — вясна 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Да вайны на гасп. рабоце. Учас акупацыі Мінска з вер. 1941 удзельнічаў у арганізацыі-падполля, разам з М.К.Каржанеўскім кіраваў падп. групай уКастр. р-не горада, накіроўваў дзейнасць камсамольска-маладзёжных груп. З мая 1942 сакратар падп.Кастр. райкома КП(б)Б, з чэрв.чл. Мінскага гаркома КП(б)Б, заг. аддзела па арганізацыі дыверсій, удзельнічаў у распаўсюджванні падп.газ.«Звязда» і лістовак. Укастр. 1942 арыштаваны і вясной 1943 загублены ў фаш. катавальнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯПЛІ́НСКІ Марцін [1810?, б. фальварак Крупава (паводле інш. звестак, Цяшэйкава), Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 3.8.1847], бел. паэт, фалькларыст. Пісаў на польскай мове. У 1831—33 у ссылцы на Каўказе, потым жыў на радзіме. Друкаваўся з 1837. У віленскім альманаху «Biruta» («Бірута»), час. «Athenaeum» («Атэнэум»), «Wizerunki і roztrząsania naukowe» («Навуковыя агляды і развагі») змяшчаў рамант. вершаваныя творы, пераклады. Збіраў і выкарыстоўваў у сваёй творчасці бел. паданні, песні, прымаўкі, прыказкі (апавяданне «Штосьці тут сабакам смярдзіць»), Падрыхтаваныя да друку 3 тамы «Паэзіі» засталіся ў рукапісе (не выяўлены). Меркаваў арганізаваць выданне альманаха «Наднёманскі снапок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУХ НАСЕЛЬНІЦТВА.
У пасляваенны час колькасць насельніцтва Беларусі пастаянна расла амаль да 1990-х г. Але тэмпы росту пачалі зніжацца ў 1970-я г., а ў 1990-я г. набылі інтэнсіўны характар, што абумоўлена зніжэннем натуральнага прыросту насельніцтва. У 1993 упершыню за пасляваенныя гады колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных, пачалася дэпапуляцыя (змена натуральнага прыросту натуральнай стратай) і тэмпы яе паступова нарастаюць. Сучасная дэмаграфічная сітуацыя — вынік развіцця краіны на працягу апошніх 25 гадоў. З канца 1970-х г. (у горадзе — з канца 1960-х г.) насельніцтва Беларусі не ўзнаўляе сваёй колькасці (за выключэннем сярэдзіны 1980-х г., калі часова адзначаўся рост каэфіцыентаў узнаўлення насельніцтва). Натуральны прырост насельніцтва краіны на працягу 15 гадоў забяспечваўся толькі за кошт назапашанага ў папярэднія гады дэмаграфічнага патэнцыялу ўзроставай структуры. У наш час усё насельніцтва краіны ўзнаўляецца на 65,3%, гарадское — на 58,4%, сельскае — на 88,7%. Апошняе дзесяцігоддзе краіна жыве ва ўмовах скарачэння насельніцтва за кошт натуральнага руху. Адмоўны натуральны прырост маюць усе адм. раёны і большасць гарадоў, у т. л. Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск і інш.У 1993 натуральныя страты насельніцтва складалі 11,2 тыс.чал., у 2002—58 тыс.чал. Колькасць насельніцтва за 10 гадоў скарацілася на 336 тыс.чал. (з 10 234,6 тыс.чал. на пач. 1993 да 9898,6 тыс.чал. на пач. 2003), натуральныя страты складаюць 389,3 тыс.чал. Дадатны міграцыйны прыбытак за гэты перыяд кампенсаваў натуральныя страты насельніцтва толькі на 53,3 тыс.чал. (гл.рыс. 2).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗГО́ТКІ, бразгуны, бразгаўкі,
агульная назва многіх нар. інструментаў класа ідыяфонаў: шархуноў, званкоў, талерачак (састаўных частак бубна), трашчотак і ўласна бразготак. Уласна бразготкі напачатку служылі дзіцячай цацкай, выкарыстоўваліся як сігнальны інструмент у начным старажоўстве. Маюць выгляд драўлянага корпуса з ручкай. Унутры корпуса на прымацаванай да яго адным канцом нітцы нанізана жменя высушанага насення бабовых. На Беларусі пашыраны таксама ў выглядзе звычайнай скрыначкі з некалькімі каменьчыкамі або невял. шарыкамі ўнутры, замацаванымі пасярэдзіне свабодна нацягнутай ніткай. У наш час вядомы як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́НСКІ ФРОНТ.
Утвораны 16.8.1941, пасля 2 расфарміраванняў зноў утвораны 29.3.1943 на зах. напрамку. Камандуючыя ген.-палк. М.А.Рэйтар (29.3—5.6.1943), ген. арміі М.М.Папоў (з 6.6.1943); чл.ваен. савета ген.-лейт. І.З.Сусайкаў, з 7.7.1943 ген.-лейт. Л.З.Мехліс; нач. штаба ген.-лейт. Л.М.Сандалаў. У склад фронту ў розны час уваходзілі 3, 50, 61, 63, 11-я гв. агульнавайсковыя, 3-я гв. і 4-я танкавыя, 15-я паветр. арміі. Войскі фронту прымалі ўдзел уКурскай бітве 1943, правялі Бранскую аперацыю 1943. 10.10.1943 фронт расфарміраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎН (Braun) Вернер фон (23.3.1912, г. Выжыск, Польшча — 5.6.1977),
канструктар ракетнай і касм. тэхнікі. Вучыўся ў Цюрыхскім і Берлінскім тэхнал. ін-тах, Берлінскім ун-це. Гал. канструктар балістычнай ракеты «Фау-2», якая выкарыстана для абстрэлу Вялікабрытаніі і Нідэрландаў учас 2-й сусв. вайны. Адзін з кіраўнікоў ваен. даследчага ракетнага цэнтра Германіі ў Пенемюндзе (1937—45). З 1945 у ЗША, дзе ўзначальваў Службу праектавання і распрацоўкі ўзбраення арміі ЗША. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ракеты «Рэдстоўн», ракеты-носьбіты «Юпітэр», «Сатурн», ШСЗ «Эксплорэр», касм. караблі «Апалон».