ГО́МЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ́ РУ́СКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР, Другі дзяржаўны рускі тэатр БССР. Існаваў у Гомелі з 1939 да чэрв. 1941 і ў 1945—46. Створаны з выпускнікоў студыі курса Л.Леанідава Дзярж. ін-татэатр. мастацтва ў Маскве. Маст. кіраўнік Я.Сакалоў. У рэпертуары т-ра «Рэвізор» М.Гогаля, «Васа Жалязнова» М.Горкага, «Чайка» А.Чэхава, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, п’есы К.Гальдоні, А.Астроўскага, М.Пагодзіна, А.Афінагенава. У 1941 з акцёраў т-ра сфарміравана франтавая брыгада, якая з 1942 існавала як франтавы т-р. У чэрв. 1945 т-р аднавіў работу ў Гомелі, кіраўнік М.Нікіцін. У 1946 пераведзены ў Магілёў (гл.Магілёўскі драматычны тэатр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЧО́Ў (Уладзімір Карпавіч) (14.7.1926, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эканомікі. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1979). Засл. дз. н. Латвіі (1986). Скончыў Ленінградскі дзярж.ун-т (1957). З 1968 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1969 у БДУ (у 1971—78 заг. кафедры палітэканоміі). У 1978—92 заг. кафедры палітэканоміі Рыжскага ін-та інжынераў грамадз. авіяцыі. З 1992 на прамысл. прадпрыемствах Рэчыцы. Даследуе тэаратыка-метадалагічныя праблемы фарміравання эканам. свядомасці, методыкі выкладання і вывучэння эканам. тэорыі ў ВНУ, метады эканоміка-матэм. аналізу работы прамысл. прадпрыемстваў.
Тв.:
Экономическое сознание как фактор развития общественного производства при социализме (методологический анализ). Мн., 1977;
Экономические знания — наука и идеология. Рига, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫБО́ЎСКІ (Бенядзікт Іванавіч) (30.4.1833, Мінская губ. — 31.1.1930),
заолаг. Чл. Польскай АН (1884). Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі ў Тарту (1851—57), Вроцлаве (1857—58), Берліне (1858-60). З 1862 праф. кафедры заалогіі Варшаўскага ун-та. У 1864 за ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ва Усх. Сібір, дзе пры падтрымцы Усх.-Сібірскага аддзела Рус.геагр.т-ва вывучаў фауну Прыбайкалля: апісаў фауну воз. Байкал і яго прыродныя ўмовы, фауну бас.р. Амур, берагоў Японскага м., Камчаткі, сабраў вял. калекцыю фауны Сібіры. У 1877 вярнуўся ў Польшчу. З 1879 зноў працаваў урачом у г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе працягваў даследаванні па зоагеаграфіі. У 1883—1906 заг. кафедры заалогіі ў Львоўскім ун-це.
дацкі імунолаг. Замежны ганаровы чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў, чл. Дацкай каралеўскай АН. Вучыўся ў Лейдэнскім, скончыў Капенгагенскі (1951) ун-т. Да 1954 працаваў у Дацкім дзярж. ін-це сываратак, у 1960—62 у Жэнеўскім ун-це, з 1966 ва Ун-це Гётэ ў Франкфурце, у 1969—80 дырэктар Базельскага ін-та імуналогіі. З 1962 чл. Кансультатыўнай экспертнай камісіі па імуналогіі Сусв. арг-цыі па ахове здароўя. Стварыў (разам з Ф.М.Бёрнетам) кланальна-селекцыйную тэорыю імунітэту; выявіў магчымыя наступствы розных меркаванняў і распрацаваў дакладную, адзіную тэрміналогію, зручную для зносін паміж імунолагамі. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Г.Кёлерам і С.Мільштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВЁЛАГАДО́ЎЛІ БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1949 (з 1961 у г. Жодзіна Мінскай вобл.) на базе аддзела жывёлагадоўлі Ін-тасацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі. Асн. кірункі навук. даследаванняў: стварэнне высокапрадукцыйных парод, тыпаў, ліній с.-г. жывёлы; распрацоўка рэцэптаў камбікармоў і кармавых дабавак; удасканаленне тэхналогій кармлення, утрымання і ўзнаўлення с.-г. жывёлы, якія забяспечваюць максімальнае праяўленне іх генетычнага патэнцыялу з мінімальнымі затратамі працы, энергіі і кармоў. Выдае з 1958 зб. прац «Зоатэхнічная навука Беларусі». У 1984 на базе Бел.НДІ жывёлагадоўлі, доследна-племянной гаспадаркі «Будагова», эксперым. базы «Зарэчча» створана навук.-вытв. аб’яднанне «Племэліта». У ін-це працавалі Х.С.Гарагляд, В.Ц.Горын, У.В.Горын, К.М.Сонцаў; працуюць І.І.Будзевіч, В.М.Галушка, А.Ф.Трафімаў, І.П.Шыйко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАЛО́ТНЫ (Даніла Кірылавіч) (28.12.1866, с. Забалотнае Вінніцкай вобл., Украіна — 15.12.1929),
украінскі мікрабіёлаг. Акад.АН Украіны (1922). Акад.АНСССР (1929). Скончыў Новарасійскі (1891; Адэса) і Кіеўскі (1894) ун-ты. З 1898 у Пецярбургскім жаночым мед. ін-це, у 1919—23 рэктар Адэскага мед. ін-та. У 1928 арганізаваў у Кіеве Укр.ін-т эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН, які носіць яго імя. У 1928—29 прэзідэнт АН Украіны. Кіраўнік Сан.-эпідэміял. камісіі Гал. ваенна-сан. ўпраўлення Чырв. Арміі, арганізатар курсаў ваен. і грамадз. урачоў-эпідэміёлагаў. Стварыў вучэнне пра прыродную ачаговасць чумы (1922); эксперыментальна даказаў ідэнтычнасць бубоннай і лёгачнай чумы. Навук. працы па вакцынапрафілактыцы і эпідэміялогіі асабліва небяспечных і інш.інфекц. хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Вячаслаў Кандратавіч) (18.9.1917, с. Ахлябініна, Башкортастан — 19.4.1992),
бел. літаратуразнавец-славіст, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1951). У 1964—75 супрацоўнік Ін-та л-ры Нац.АН Беларусі. За публічныя эсхаталагічныя выступленні ў 1978 быў зняволены; у 1983 вярнуўся ў Мінск. Касмалагічныя заняткі (ідэі прышэльцаў з космасу), у якіх расчараваўся, прывялі З. да духоўна-хрысц. пошукаў. На Беларусі друкаваўся з 1966; пісаў на рус. мове. Ў 1969 пераклаў паэму І.Гундуліча «Асман» і выдаў манаграфію «Паміж Львом і Драконам» — даследаванне-каментарый да гэтай паэмы ў кантэксце Дуброўніцкага культ. працэсу. Даследаваў перадумовы гуманізму ў бел. л-ры, творчасць Ф.Скарыны.
Тв.:
Богомильское движение и общественная жизнь Северной Италии эпохи Дученто. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ (Аляксандр Яфімавіч) (н. 17.1.1939, Мінск),
бел. матэматык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рфіз.матэм.н. (1978), праф. (1986). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. З 1997 праф. ун-та ў Вялікабрытаніі (г. Новіч). Навук. працы па тэорыі лінейных і алгебраічных груп, тэорыі кольцаў, тэорыі інварыянтаў. Вырашыў праблему Капланскага пра групавыя кольцы, праблему Фейса пра нётэравыя кольцы. Даследаваў уласцівасці асобных элементаў у камплексных прадстаўленнях канечных груп тыпу Лі і ідэалах групавых кольцаў лакальна канечных груп.
Тв.:
Об одном предположении Капланского // Докл.АНСССР. 1972. Т. 203, № 4;
Фрагмент матрицы разложения специальной унитарной группы над конечным полем // Изв. АНСССР. Сер. мат. 1990. Т. 54, № 1.
чэшскі мовазнавец. Акадэмік (з 1904) і прэзідэнт (з 1928) Чэш.АН. Праф. Карлава ун-та (з 1891), ген. сакратар Каралеўскага чэш.т-ва навук (1911—16). Буйны індолаг — аўтар даследаванняў па пытаннях стараж,інд. фанетыкі і граматыкі, інд. л-ры; пераклаў на чэш. мову 2 драмы Калідасы. Займаўся навук. вывучэннем індаеўрап. моў — класічных, балт. і слав. («Параўнальны сінтаксіс індаеўрапейскіх моў», 1901, і інш.); зрабіў значны ўклад у развіццё багемістыкі. У 1910—22 апублікаваў шэраг даследаванняў, прысвечаных этымалогіі рэдкіх слоў з розных моў, у т. л. беларускіх («азярод», «досыць», «льга», «латвы» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Уладзімір Усцінавіч) (н. 25.4.1949, в. Мурожніца Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. акварэліст, прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Разнастайныя па пластычнай манеры творы аб’ядноўвае мяккасць жывапісных рашэнняў і стрыманасць колеру. Сярод твораў: пейзажы «Месяц над возерам» (1985), «Край блакітных азёр» (1986), цыкл «Далёкі ўсход» (1990), «Раніца» (1995), «Браслаўшчына» і «Сведка стагоддзяў» (1996); нацюрморты «Вярба» (1986), «Нацюрморт з трубой, ракушкамі і марскімі вожыкамі» і «Кета» (абодва 1990), тэматычныя кампазіцыі «Сталі на смерць» і «Памяць» (абедзве 1985). Яго творам уласцівы адметная логіка пабудовы маст. вобраза, спалучэнне канкрэтыкі вобразных вырашэнняў з узнёсла рамантычнымі і сімвалічнымі прыёмамі яе інтэрпрэтацыі.