раннявосеньскі сорт яблыні. Выведзены ў Мліеўскім НДІ садоўніцтва (Украіна) скрыжаваннем сартоў Папіраўка і Мекінтош. Уключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання ў вытв-сці ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
Дрэва сярэднярослае, з кронай сярэдняй гушчыні, круглаватай формы. Сорт скараспелы, высокаўраджайны, няўстойлівы да грыбных хвароб, зімаўстойлівы. Пладаносіць на 4—5 год. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 120—140 г), ад круглаватай да канічнай формы. Скурка зеленавата-жоўтая з ярка-чырв. размытымі палосамі. Мякаць крэмава-белая, сакавітая, дробназярністая, кіславата-салодкая. Здымная спеласць у 1-йпал.вер., плады захоўваюцца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́Ф’Я ВІ́ТАЎТАЎНА (каля 1371—5.7.1453),
вялікая княгіня маскоўская. Дачка вял.кн.ВКЛВітаўта і яго 2-й жонкі смаленскай князёўны Ганны Святаслаўны, жонка (з 1391) маскоўскага вял.кн.Васіля I [1398—1425], Маці Васіля II [1425—62]. Дзякуючы яе шлюбу паміж ВКЛ і Масквой усталяваліся працяглыя мірныя адносіны. У гады малалецтва Васіля II (н. 1415) і пазней энергічная і смелая С.В. фактычна ўзначальвала маскоўскі ўрад, вяла ўзбр. барацьбу з прэтэндэнтамі на трон Юрыем Дзмітрыевічам (братам Васіля I), яго сынамі Дзмітрыем Шамякам і Васілём Касавокім. Двойчы (1433, 1446) зняволена паліт. праціўнікамі. Удзельнічала ў абароне Масквы ад татар (1451). Перад смерцю прыняла манаства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́НА (ад араб. звычай, паводзіны, лад дзеянняў),
свяшчэннае пісанне ісламу, выкладзенае ў 2-йпал. 7 — пач. 8 ст. ў апавяданнях (хадысах) пра ўчынкі і выказванні прарока Мухамеда. У ісламе С. надаецца значэнне крыніцы, якая тлумачыць і дапаўняе Каран і служыць другой (пасля Карана) асновай мусульм. права. Шэсць зборнікаў С. кананічныя; гал. з іх складзены аль-Бухары (810—870) і Муслімам (817—875). Побач з пераважна легендарным матэрыялам у С. ёсць гіст. звесткі, якія характарызуюць працэсы развіцця ісламу і становішча розных сац. слаёў у першыя 2 ст. Халіфата. Сучаснае мусульм. багаслоўе пры тлумачэнні С. звычайна мадэрнізуе яе.
кубінскі рэвалюцыянер. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Гаване. З 1954 удзельнік студэнцкага руху супраць дыктатуры Ф.Батысты-і-Сальдывара. У 1956 эмігрыраваў у Мексіку, дзе далучыўся да групы Ф.Кастра Рус, удзельнічаў у яе высадцы на У Кубы ў снеж. 1956. Адзін з камандзіраў паўстанцкай арміі, са жн. 1958 камандуючы паўстанцкай 2-й калонай, якая сумесна з атрадамі Э.Гевары дэ ла Серны ў студз. 1959 авалодала Гаванай (гл.Кубінская рэвалюцыя 1959). Са студз. 1959 камандуючы Рэв.ўзбр. сіламі прав. Гавана, потым — нач.Гал. штаба арміі Кубы. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМБРЫ́ЙСКАЯ ШКО́ЛА,
жывапісная школа Італіі 13 — пач. 16 ст. Існавала ва Умбрыі з цэнтрам у г. Перуджа. У 13 ст. вядома мініяцюрамі, у канцы 14 — пач. 15 ст. стала адной з вядучых у познагатычным мастацтве Італіі (Джэнтыле да Фабрыяна). З 2-йпал. 15 ст. пад уплывам фларэнційскай школы набыла рысы Ранняга Адраджэння (П.Перуджына, Л.Сіньярэлі, Пінтурык’ё, раннія работы Рафаэля). Для У.ш. характэрны тонкі лірызм, плаўнасць і музыкальнасць лінейных рытмаў, адчуванне паэтычнай гармоніі чалавека і прыроды, мяккасць каларыстычных вырашэнняў.
Да арт.Умбрыйская школа. Л.Сіньярэлі. Прышэсце Антыхрыста. Фрэска капэлы сабора Сан-Брыцыо ў Арвіета. 1499—1502.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УНІВЕРСІТЭ́ЦКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ»,
рукапісны помнік слав. пісьменнасці 1-й трэці 13 ст. Мяркуюць, што паходзіць з Полацка-Смаленскіх зямель. Зберагаецца ў навук. б-цы Маскоўскага ун-та (адсюль назва).
Пісана ўставам на пергаменце. Тэкст змешчаны ў 2 слупкі на 240 аркушах. Аздоблена застаўкай, ініцыяламі, мініяцюрай, дзе на сінім фоне выява евангеліста Іаана, акаймаваная рамкай у выглядзе арх. куліс. Арнамент застаўкі — расл. ўзор, утвораны перапляценнем парасткаў з чырв. і блакітнымі кветкамі на зялёным фоне. Расл. матывы і аздабленні ініцыялаў выкананы чырв.-аранжавай фарбай.
Літ.:
Вздорнов Г.И. Искусство книги в Древней Руси. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЯЛО́ГІЯ ПРА́ЦЫ,
раздзел фізіялогіі, які вывучае працэсы і асаблівасці іх рэгуляцыі ў час працоўнай дзейнасці чалавека. Як самаст. дысцыпліна склалася ў 2-йпал. 19 ст. (працы Г.Л.Ф.Гельмгольца, Э.Дзюбуа-Рэймона, І.М.Сечанава і інш.). Асн. задачы: вызначэнне аптымальных характарыстык, што спрыяюць захаванню працаздольнасці на высокім узроўні, і распрацоўка мерапрыемстваў па ахове здароўя, якія засцерагаюць чалавека ад уздзеяння неспрыяльных фактараў. Вывучаецца комплекс фізіял. працэсаў: дыханне, кровазварот, страваванне, функцыі вышэйшай нерв. дзейнасці, сенсорныя і рухальныя працэсы, а таксама актывацыйныя рэакцыі, што забяспечваюць рэалізацыю патэнцыяльных магчымасцей чалавека. На Беларусі праблемы Ф.п. даследуюцца ў Рэсп.навук.-практычным цэнтры гігіены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАМІ́НІЙ Гай (Gaius Flaminius; ? — 23.6.217 да н.э.),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Стараж. Рыма. Нар. трыбун 232, цэнзар 220, консул 223 і 218 да н.э. Адстойваў інтарэсы плебеяў і коннікаў. Правёў законы аб надзяленні плебеяў зямлёю (232), аб далучэнні вольнаадпушчанікаў да 4 гар. трыбаў (220), што спрыяла дэмакратызацыі рым. грамадства. Садзейнічаў будаўніцтву (цырк Ф. на Марсавым полі і Фламініева дарога з Рыма ў Арымін). Паспяхова ваяваў з інсубрамі ў Галіі (223). Загінуў у час 2-й Пунічнай вайны ў бітве каля Тразіменскага воз. разам з б. часткай арміі, якую ён узначальваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РУМ (лац. forum),
1) у гарадах Стараж. Рыма гал.гар. плошча — рынак і цэнтр гандл. і паліт. жыцця. З 6 ст. да н.э.паліт. цэнтрам Рыма стаў Рымскі форум, дзе збіраліся каміцыі, засядаў сенат, адбываўся суд, захоўваліся казна і архіў, размяшчаліся храмы багоў — апекуноў горада, базілікі, трыумфальныя аркі. З 2-йпал. 1 ст. да н.э. жыццё на рым. Ф. замірае. Пазней узніклі Ф. імператараў Цэзара, Аўгуста, Нервы, Траяна. Як цэнтры грамадскага жыцця Ф. былі вядомы ў інш. гарадах Рым. імперыі (у Остыі, Пампеях, Тымгадзе і інш.).
2) Масавы прадстаўнічы сход, з’езд. Напр., Сусв. Ф. моладзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАКО́СТ, халакаўст (англ. holocaust ад грэч. holokaustos спалены цалкам),
1) тэрмін навуковай л-ры. які ўжываецца як сінонім генацыду. У гэтым сэнсе ён акрэслівае лёс нацый, народаў, этн. і інш. супольнасцей, якія сталі аб’ектамі наўмыснага фіз. вынішчэння.
2) Тэрмін гістарыяграфіі 20 ст., асабліва яўр., для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час 2-йсусв. вайны.
3) «Ядзерны Х.» (англ. a nuclear holo-caust), пашыранае з сярэдзіны 20 ст. паняцце, якое азначае непазбежнае самаспаленне, самазнішчэнне чалавецтва ў выпадку развязвання глабальнай ядзернай вайны.