запасы сыравіны і матэрыялаў, паліва, некат. відаў машын і абсталявання, зерня і інш. прадуктовых тавараў, якія ствараюцца і планамерна папаўняюцца дзяржавай, неабходныя для бесперабойнага функцыянавання эканомікі на выпадак стыхійных бедстваў, патрэб абароны і інш., для пераадолення дыспрапорцый, якія могуць узнікнуць у ходзе развіцця нар. гаспадаркі. Дз. р. Рэспублікі Беларусь складаюць асобы цэнтралізаваны фонд дзяржавы, які пастаянна абнаўляецца. Расходаванне Дз.р. дапускаецца ў выключных выпадках толькі па спец. пастановах і распараджэннях урада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАРЭ́НКА (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 20.7.1934, в. Варатын Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Канд.пед.н. (1980), праф. (1991). Засл. настаўнік Беларусі (1974). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1956). З 1983 рэктар Мазырскага пед. ін-та. Навук. даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні зместу і структуры матэм. дысцыплін дляВНУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и геометрия. Мн., 1989 (разам з А.А.Дадаянам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВІДЭ́НД (ад лац. dividendus падлеглы падзелу),
частка агульнай сумы чыстага прыбытку акц.т-ва, што размяркоўваецца паміж акцыянерамі ў адпаведнасці з акцыямі, якія ў іх ёсць. Даходы акцыянерам выплачваюцца наяўнымі грашамі або акцыямі. Памеры Д. вар’іруюцца для звычайных і застаюцца фіксаванымі для прывілеяваных акцый. Калі становішча кампаніі пагаршаецца, яна можа выплачваць Д. з атрыманых раней даходаў. Лічба, што паказвае, у колькі разоў прыбытак кампаніі перавышае суму Д., якую яна выплачвае, называецца пакрыццём па д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯЗАКАПІ́РАВАННЕ,
узнаўленне пазітыўных (ці негатыўных) копій графічных і тэкставых арыгіналаў на аснове дыязатыпіі. Выкарыстоўваецца для размнажэння тэхн. дакументацыі, чарцяжоў, графікаў і інш. з любым фарматам арыгіналаў.
Пры Д. святлакопіі вырабляюць на спец. святлоадчувальных паперах, якія маюць высокую раздзяляльную здольнасць і кантрастнасць; колер копіі (напр., чырвоны, чорны, блакітны) залежыць ад складу дыазазлучэння, якім пакрыта папера. Пры экспанаванні ўтвараецца скрыты відарыс: дыазазлучэнні разбураюцца пад дзеяннем святла. Для атрымання святлакопіі паперу праяўляюць ў пары аміяку ці шчолачным растворы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЛУД,
аднанасенны плод, часткова або цалкам заключаны ў чашападобную дзеравяністую плюску, якая ўтвараецца са зрослых восей прыкветнікаў рэдукаванага суквецця. Характэрны для раслін сям. букавых: дуба (змяшчае ў плюсцы толькі 1 Ж.), бука і каштана (у плюсцы па 2—3 Ж.). У кожным Ж. адно семя, якое складаецца з зародка. 2 мясістых семядолей і абалонкі. Мае ў сабе вугляводы (пераважна крухмал), пратэін, дубільныя рэчывы. Выспяваюць восенню. Выкарыстоўваюць як корм для жывёлы, сурагат кавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРО́БУС, гіробус
[ад грэч. gyros круг + лац. (omni)bus для ўсіх],
бязрэйкавая машына, якая рухаецца за кошт кінетычнай энергіі, назапашанай у махавіку. Выкарыстоўваецца як дапаможны трансп. сродак для перавозкі пасажыраў (грузаў) на невял. адлегласці і абслугоўвання выбухованебяспечных аб’ектаў. Раскручваецца махавік эл. або пнеўматычным рухавіком на зарадных пунктах. Выкарыстоўваюцца таксама (з 1955) электражыробусы, аснашчаныя асінхронным рухавіком-генератарам, сучлененым з махавіком, і цягавымі электрарухавікамі. Доследныя ўзоры Ж. (ЗША) абслугоўваюць пасаж. трасы да 12 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЯРЫ́ЙНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для распрацоўкі і перамяшчэння грунту. Падзяляюцца на ўласна землярыйныя (экскаватары), землярыйна-трансп. (бульдозеры, грэйдэры, грэйдэры-элеватары, скрэперы, стругі і інш.) і машыны длягідрамеханізацыі (у т. л.землечарпальныя снарады, землясосныя снарады, гідраманіторы). Выкарыстоўваюцца пры ўзвядзенні прамысл. і грамадз. будынкаў, буд-ве дарог, гідратэхн. і меліярац. збудаванняў, аэрадромаў, пракладцы падземных камунікацый, здабычы карысных выкапняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ВІЧ Грынь, беларускі друкар і гравёр 16 ст. Нарадзіўся ў мяст. Заблудаў Гродзенскага пав. Быў вучнем кнігадрукара І.Фёдарава ў Заблудаўскай друкарні. Пазней вучыўся ў майстра Лаўрэнція Філіповіча (1577—79). Пасля навучання рабіў шрыфты і аздобы для выданняў Фёдарава ў Львове і Астрогу. У 1582 зрабіў шрыфт для друкарні Мамонічаў у Вільні. У 1583 вярнуўся ў Львоў, дзе заключыў дагавор з Фёдаравым на выраб новых шрыфтоў. Пасля смерці Фёдарава (1583) звесткі пра І. адсутнічаюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДА́ЛЬГА, гідальга (ісп. hidalgo),
дробнамаянтковы рыцар у сярэдневяковай Іспаніі. Гал.ваен. сіла ў час Рэканкісты. Тэрмін узнік у канцы 12 ст., укараніўся ў 13—14 ст. Заняпад І. пачаўся ў 15 ст. У 16 ст. актыўна ўдзельнічалі ў заваяваннях новаадкрытых амер. зямель. Дляфеад. Іспаніі эпохі заняпаду (канец 16—17 ст.) характэрна вял. колькасць збяднелых І., якія па-ранейшаму захоўвалі саслоўныя забабоны. Тыповы для таго часу І. ўвасоблены пісьменнікам Сервантэсам у вобразе Дон Кіхота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Віктар Мікалаевіч) (н. 10.1.1940, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БШ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па матэрыялазнаўстве, парашковай металургіі, тэорыі і практыцы зваркі труб выбухам. Распрацаваў новы клас кераміка-палімерных матэрыялаў для мікраэлектронікі і электратэхнікі, метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання. Залаты медаль ВДНГСССР (1985).
Тв.:
Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);
Технология конструкционных материалов. Мн., 1997 (у сааўт.).