Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕРКУ́РЫЙ»
(Mercury),
сям’я легкавых аўтамабіляў канцэрна «Форд мотар» (ЗША). Выпускаюцца з 1938. Мадэлі 2- ці 4-дзверныя, 5-месцавыя з кузавамі розных тыпаў. Магутнасць рухавіка 65—153 кВт; найб. скорасць 200 км/гадз.
Да арт.«Меркурый»: легкавы аўтамабіль «Меркурый-Сейбл».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
...МЕТР (ад грэч. metron мера, metreō вымяраю), другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прыладу, прыбор для вымярэння таго, што паказана ў першай частцы слова (напр., барометр, тэрмометр), а таксама долевую ці кратную адзінку даўжыні ў метрычнай сістэме (напр., кіламетр, мікраметр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ФЕЛЬ (ням. Muffel),
замкнёная камера (каўпак, пасудзіна), у якую для засцярогі ад уздзеяння пячных газаў змяшчаюць вырабы або сыравіну пры іх награванні ці абпале ў муфельных печах. Пры безакісляльным награванні М. запаўняюць ахоўным газам. Вырабляюць з вогнетрывалых матэрыялаў або гарачатрывалай сталі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛІ́ЎКА,
салодкі алкагольны напітак. Мае 18—20 аб’ёмных працэнтаў спірту, 28—40% цукру. Вырабляюць са спіртаваных фруктова-ягадных сокаў і настояў, свежых ці сушаных фруктаў, спірту-рэктыфікату, цукр. сіропу, лімоннай к-ты і змякчанай вады. Гл. таксама Лікёра-гарэлачныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАБАРЫ́Т,
мінерал класа нітратаў; нітрат барыю, ці барыевая салетра, Ba(NO3)2. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі актаэдрычнага габітусу. Утварае двайнікі па шпінелевым законе. Бясколерны. Шчыльн. 3,24 г/см³. Добра раствараецца ў вадзе. Найб. радовішчы ў Чылі. Гл. таксама Салетры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЁС,
больш глыбокі ўчастак рэчышча ракі, размешчаны паміж перакатамі. Звычайна ўтвараецца ў месцах павелічэння скорасці цячэння вады і інтэнсіўнага размывання дна (напр., у выгінах рэк, у звужаных рачных далінах). П. называюць таксама ч. азёр ці вадасховішчаў, адасобленыя астравамі, паўастравамі, косамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́РШЭ»
(Porsche),
сям’я спартыўных і турыстычных аўтамабіляў аднайменнай герм. фірмы. Выпускаецца з 1948. Вырабляюцца мадэлі задне- ці поўнапрывадныя з кузавамі тыпу купэ і кабрыялет. Магутнасць рухавіка да 316 кВт, найб. скорасць да 295 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ЛЬНЫ ПУ́НКТ,
электрычная падстанцыя, прызначаная для размеркавання аднаго намінальнага напружання. Выкарыстоўваюць у гар.ціпрамысл.эл. сетках з напружаннем 6—20 кВ у якасці прамежкавага звяна паміж крыніцай сілкавання і размеркавальнымі трансфарматарнымі падстанцыямі. Канструктыўна іх выконваюць у выглядзе закрытага размеркавальнага ўстройства.