Засн. ў 1952 у г. Мазыр на базе Мазырскага настаўніцкага інстытута. Імя Крупскай прысвоена ў 1964. У 1998/99 навуч.г. 5,5 тыс. студэнтаў; ф-ты: фізіка-матэм., філал., педагогікі і методыкі пач. навучання, агульнатэхн. дысцыплін і фізікі, абслуговай працы, інжынерна-пед., даінстытуцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1992; з 1993 працуе н.-д. Сектар. Мае музеі гісторыі ін-та і гісторыі тэхн. творчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕНКА (Фёдар Патапавіч) (20.2.1894, в. Кругавец-Калініна Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 9.12.1979),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Бел.ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (1925). У 1939—71 заг. лабараторыі Бел.НДІ лясной гаспадаркі. Навук.працы па лясной таксацыі. Прапанаваў метад таксацыі лесасечнага фонду, склаў сартыментныя табліцы для лясгасаў.
Тв.:
Таблицы для сортиментного учета леса на корню. 4 изд. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́НКА (Іван Агеевіч) (н. 5.1.1918, в. Кузьмінічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950), працаваў у ім да 1988. Навук.працы па эфектыўнасці мясц. абязбольвання пры гінекалагічных аперацыях, люмінесцэнтнай цытадыягностыцы пры прафілактыцы раку маткі.
Тв.:
Применение люминесцентно-цитологической микроскопии при массовых профилактических осмотрах женщин // Здравоохранение Белоруссии. 1966. № 6;
Люминесцентная цитодиагностика и ее значение в профилактике рака матки. Мн., 1973.
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1810). Скончыў Політэхн. школу (1796), дзе працаваў з 1808. Навук.працы па оптыцы і крышталяфізіцы. Адкрыў палярызацыю святла пры адбіцці ад празрыстых асяроддзяў (1808) і пры пераламленні (1811, незалежна ад Ж.Б.Біо), устанавіў закон змянення інтэнсіўнасці палярызаванага святла (гл.Малюса закон). Распрацаваў тэорыю падвойнага праменепераламлення святла ў крышталях, прапанаваў метад вызначэння аптычнай восі крышталя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАХО́ЎСКІ (Юрый Харытонавіч) (н. 4.9.1945, г. Батумі, Грузія),
бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-рмед.н. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). З 1994 дырэктар Рэсп. цэнтра гастраэнтэралогіі, адначасова з 1995 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па радыёімунных метадах даследавання гармонаў, патафізіялогіі і клінічных праяўленнях язвавага каліту і цырозу печані, гастрадуадэнальнай паталогіі, стандартызацыі гастраэнтэралагічнай дапамогі.
Тв.:
Общая гастроэнтерология. Основная терминология и диагностические критерии. Мн., 1995;
Хронический панкреатит // Рос. мед. журн. 1996. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАВІЦ ((Markowitz) Гары) (н. 1927),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Чыкагскі ун-т. Працаваў у камерцыйных структурах, займаўся прыватным кансультаваннем. Праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук.працы па пытаннях эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў. Адзін з заснавальнікаў тэорыі аптымізацыі спалучэння рознага віду багацця ў індывіда і фірмы (т.зв. «партфельнага падыходу»). Сааўтар мовы праграмавання SIMSCRIPT. Аўтар кніг: «Выбар партфеля: эфектыўная дыверсіфікацыя інвестыцый» (1959), «Аналіз сярэдняга і дысперсіі пры выбары партфеля і рынкі капіталу» (1987). Нобелеўская прэмія 1990 (разам з М.Х.Мілерам і У.Ф.Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКВА́РДЭ (Мечыслаў Мар’янавіч) (5.6.1929, в. Уздзянка Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Мінскі (1952) і Куйбышаўскі (1953) мед. ін-ты. З 1968 у Мінскім мед. ін-це (да 1995 заг. кафедры). Навук.працы па функцыян. дыягностыцы органаў стрававання, інфарматызацыі ў прамянёвай дыягностыцы.
Тв.:
Практические навыки терапевта. Мн., 1993 (у сааўт.);
Некоторые аспекты модернизации рентгенодиагностического оборудования в республике (разам з Т.Ф.Ціхаміравай) // Здравоохранение. 1997. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЕ́НКА (Міхаіл Дзмітрыевіч) (н. 22.11.1937, в. Крупская Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык і механік. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Львоўскі ун-т (1959). З 1971 у БДУ. Навук.працы па дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, механіцы суцэльнага асяроддзя і тэорыі пругкасці.
Тв.:
Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.А.Жураўковым);
Теоретические основы деформационной механики блочнослоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦІН ((Martin) Арчэр Джон Портэр) (н. 1.3.1910, Лондан),
англійскі біяхімік і фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1932), працаваў у ім, пасля ў Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане. З 1965 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў г. Эйндхавен (Нідэрланды). Навук.працы па выдзяленні вітаміну Е і нікацінавай к-ты, пеніцыліну і інш. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі: на паперы (1941) і калонкавы газавадкасны (1952). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з Р.Л.М.Сінгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫЁТ ((Mariotte) Эдм) (1620, г. Дыжон, Францыя — 12.5.1684),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1666) і адзін з яе заснавальнікаў. Навук.працы па механіцы, тэорыі цеплавых з’яў і оптыцы. Незалежна ад Р.Бойля адкрыў адзін з газавых законаў (гл.Бойля—Марыёта закон). Выявіў сляпую пляму на сятчатцы вока (1666), даследаваў рух вадкасцей і дыфракцыю святла. Напісаў трактат аб мех. сутыкненнях цел, сканструяваў шэраг розных фіз. прылад.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 107—109.