АНО́ПАЛЬ,

вёска ў Беларусі, у Крупіцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на Пд ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Міханавічы. 498 ж., 162 двары (1995). Цэнтр эксперым. базы «Анопаль». Б-ка, клуб. Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18—19 ст.

т. 1, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ШНІЦА,

вёска ў Беларусі, у Заастравецкім с/с Клецкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пд ад Клецка, 170 км ад Мінска, 31 км ад чыг. ст. Клецк. 379 ж., 167 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСІ́ПАВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Галоўчыцкім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 28 км ад Драгічына, 106 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Вулька-Антопальская. 509 ж., 205 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі.

т. 2, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЗДО́ЎКА,

вёска ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобл., на р. Крапівенка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдУ ад Оршы, 98 км ад Віцебска. 300 ж., 117 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВУГЛЫ́,

вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пн ад г.п. Брагін, 134 км ад Гомеля, 30 км ад чыг. ст. Хойнікі. 225 ж., 85 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́ГАНАШЧЫ,

вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на беразе Агінскага канала. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 57 км ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 192 км ад Брэста. 994 ж., 380 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЗЬБА вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 53 км на ПнУ ад г. Гарадок, 92 км ад Віцебска, 40 км ад чыг. ст. Езярышча. 206 ж., 85 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯМІ́ДАВІЧЫ,

вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Сураў. Цэнтр сельсавета. За 15 км на У ад Касцюковіч, 175 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Камунары. 304 ж., 115 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯНІ́САВА,

вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Ліда—Слонім. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад Дзятлава, 135 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Слонім. 408 ж., 133 двары (1997). Дом культуры, б-ка.

т. 6, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́БЛІН,

вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Спярыжскага с/с і калгаса. За 6 км на ПдУ ад Брагіна, 125 км ад Гомеля, 34 км ад чыг. ст. Хойнікі. 372 ж., 144 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)