СТА́НЦЫЯ ПА БАРАЦЬБЕ́ З ХВАРО́БАМІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ ЖЫВЁЛ,
цэнтральная вет. лячэбна-прафілактычная ўстанова ў сельскіх раёнах. Ажыццяўляе кіраўніцтва ўчастковымі вет. лячэбніцамі, вет. службамі калгасаў, саўгасаў і інш. У склад станцыі ўваходзяць групы: проціэпізаатычная, вет.-сан., гінекалагічная, па незаразных хваробах. Асн. задачы: арганізацыя і правядзенне лячэбна-прафілакт. і процізаатычных мерапрыемстваў, ахова насельніцтва ад хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чалавеку (гл.Антрапазаанозы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛСІНСКАЯ ПРЫГАЖУ́НЯ,
латвійскі сорт груш нар. селекцыі. Пашыраны на Беларусі.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная. густая. Пладаносіць на 7-ы год. Сорт зімаўстойлівы, ураджайны, устойлівы да бактэрыяльных і грыбных хвароб. Плады дробныя (50 г), грушападобныя. Скурка тонкая, зеленавата-жоўтая з іржавымі плямамі. Мякаць белая, сакавітая, салодкая з лёгкім мускатным пахам, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне верасня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ГАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (23.8.1922, в. Хацяны Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 23.5.1985),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1974), праф. (1976). Скончыў Маскоўскі зоавет. ін-т (1948). З 1956 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па выпрацоўцы мер прафілактыкі інфекц.хвароб жывёл, метадаў вет.-сан. экспертызы прадуктаў жывёльнага і расл. паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ БЕ́РАГ,
кліматабальнеалагічны курорт на Беларусі. За 25 км ад г. Рэчыца, на беразе Дняпра. Развіваецца з 1981. Клімат умерана кантынентальны, з параўнальна мяккай зімой. Крыніца мінер. водаў з вял. колькасцю ёду. Каля палавіны тэрыторыі пад лесам (у т. л. дубровамі), частку займае маляўнічая пойма ў лукавіне Дняпра. Умовы спрыяльныя для псіхал. разгрузкі, лячэння агульнасаматычных хвароб. Базы для каротка- і доўгатэрміновага адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАВЕЦ,
горнакліматычны курорт у Балгарыі. На ПдЗ ад Сафіі на паўн. схілах гор Рыла. Адзін са старэйшых і папулярных у Балгарыі, развіваецца з 19 ст. (у мінулым месца адпачынку вяльможаў, летняя рэзідэнцыя царскай сям’і). Сярэднягорны клімат з мяккай зімой і ўмерана цёплым летам спрыяльны пры лячэнні неспецыфічных хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Каля 200 відаў, атэлі, кемпінг, дамы адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЕА́НАЎ Аляксей Яўгенавіч (н. 25.6.1949, г.Уладзікаўказ, Паўн. Асеція),
вучоны-анколаг. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед.ін-т (1972). З 1972 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 1992 дырэктар Бел. цэнтра мед. тэхналогій, інфарматыкі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Навук. працы па эпідэміялогіі рака і інш. інфекцыйных хвароб, арганізацыі аховы здароўя, інфарматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НГА,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі нябесная рака, якая спусцілася на зямлю, увасабленне інд.р.Ганг. Калі Ганга падала з неба, яе прыняў на сваю галаву Шыва (каб не разбурала цяжарам зямлю), а з яго галавы рака сцякала ўніз ужо сямю патокамі. Шануецца індусамі як свяшчэнная, яе воды быццам бы ачышчаюць ад грахоў, збаўляюць ад хвароб. Гал. цэнтры паломніцтва — Хардвар, Алахабад, Варанасі, Сагар і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧЫ,
бальнеагразевы і кліматычны курорт на Беларусі. За 12 км ад Мінска, непадалёку ад вадасховішчаў Заслаўскага (Мінскага м.) і Дразды. Засн. ў 1922. Асн.лек. фактары — умерана кантынентальны клімат, мясц.мінер. воды (хларыдна-сульфатна-натрыевая і хларыдна-натрыевая), сапрапелевыя і інш. гразі выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевага пузыра, парушэнняў абмену рэчываў, рэабілітацыйна-аднаўленчага лячэння пасля аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРА́ДА-СПРЫНГС (Colorado Springs),
бальнеалагічны курорт у ЗША. На Пд ад Дэнвера, на схілах Скалістых гор, на выш. каля 1850 м. З 19 ст. славуты крыніцамі тэрмальных мінер. вод, што выкарыстоўваюцца пры лячэнні многіх хвароб. Унікальныя ландшафты, у складзе якіх Сад Бога (тэрыторыя з мудрагелістымі чырв. і белымі скаламі), каньёны, вадаспады і інш. Буйны цэнтр турызму і міжнар. зімовага спорту.