ЛІ ((Lie) Марыус Софус) (17.12.1842, г. Нурф’ёрдэйд, Нарвегія — 18.2.1899),
нарвежскі матэматык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў ун-т у Крысціяніі (Осла, 1865). Праф. ун-таў у Крысціяніі (з 1872) і Лейпцыгу (1886—98). Навук. працы па тэорыі груп і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Стварыў класічную тэорыю неперарыўных груп (групы Лі), якая зрабіла вял. ўплыў на развіццё тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., алгебры, геаметрыі, тапалогіі, тэарэт.фізікі. У выніку прац Лі і Ф.Клейна геаметрыя была перабудавана на базе тэарэтыка-групавых пераўтварэнняў. Міжнар. прэмія імя М.І.Лабачэўскага 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́БІ ((Libby) Уілард Фрэнк) (17.12.1908, г. Гранд-Валі, штат Каларада, ЗША — 9.9.1980),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1931), дзе і працаваў. З 1940 у Калумбійскім ун-це (з 1943 праф.), з 1945 у Ін-це ядз. даследаванняў (г. Чыкага), з 1959 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес), у 196276 дырэктар Ін-та геафізікі і фізікі планет. Асн.навук. працы па радыяхіміі, ядз. хіміі, касмахіміі. Удзельнічаў у распрацоўцы газадыфузійнага спосабу абагачэння прыроднага урану ізатопам 235U. Распрацаваў метад радыевугляроднага датавання (вызначэння ўзросту) у археалогіі, геалогіі, геафізіцы (1947). Нобелеўская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА (Валерый Аляксандравіч) (н. 8.6. 1946, в. Саўцавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў Горкаўскі ун-т (г. Ніжні Ноўгарад, 1968). З 1968 у Ін-це фізікіНац.АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Развіў тэорыю фарміравання аптычнага відарыса ў фатагр. галагена-сярэбраных слаях; паказаў магчымасць гашэння кагерэнтнай складальнай для монаслаёў часцінак дысперснага рэчыва, прапанаваў метад кіравання аптычным выпрамяненнем у капсуляваных вадкіх крышталях.
Тв.:
Оптика фотографического слоя. Мн., 1983 (разам з А.П.Івановым);
Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з А.П.Івановым, У.П.Дзікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАО́ПТЫКА,
раздзел фізікі, які вывучае змены аптычных уласцівасцей рэчыва пад уздзеяннем магн. поля. Метады М. выкарыстоўваюцца ў даследаваннях квантавых станаў рэчыва, адказных за аптычныя пераходы, спектраў электроннага парамагн. рэзанансу, фіз.-хім. структуры рэчыва, фазавых пераходаў і інш.
Пад уздзеяннем магн. поля ў рэчыве адбываецца расшчапленне энергетычных узроўняў атамаў (зняцце выраджэння) і адпаведнае расшчапленне спектральных ліній (гл.Зеемана з’ява), узнікае падвойнае праменепераламленне ў аптычна ізатропным рэчыве (гл.Катона—Мутона эфект), пры распаўсюджванні святла ўздоўж магн. поля адбываецца вярчэнне яго плоскасці палярызацыі (гл.Фарадэя эфект), па-рознаму паглынаюцца хвалі з паралельнай і перпендыкулярнай полю лінейнымі палярызацыямі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З (Леў Рыгоравіч) (н. 26.1.1933, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Канд.фіз.-матэм.н. (1961). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікіНац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай электрадынаміцы нуклонаў і класічнай тэорыі поля. Распрацаваў новы падыход да апісання палярызавальнасці элементарных часціц і ўвёў паняцце гірацыі. Адзін з ініцыятараў правядзення даследаванняў па эксперым. фізіцы высокіх энергій на Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з А.А.Богушам);
Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разам з М.В.Максіменкам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН АЛЬ-ХАЙСА́М (Абу Алі аль-Хасан ібн аль-Хасан) (латынізаванае Альгазен; Alhazen; 965, г. Басра, Ірак — каля 1039),
арабскі вучоны. Жыў і працаваў у Каіры (Егіпет). Навук. працы ў галіне фізікі, астраноміі, матэматыкі, медыцыны і філасофіі. У рукапісным трактаце «Скарб оптыкі» (7 кн., перакладзены на лац. мову ў 12 ст., выд. ў 1572) выклаў найб. поўна на той час фізіял. і геам. оптыку, апісаў будову вока, прапанаваў тэорыю зроку, выказаў меркаванне аб тым, што святло распаўсюджваецца з канечнай скорасцю. Правёў грунтоўны аналіз «Асноў» Эўкліда.
Літ.:
Льоцци М. История фиэики: Пер. с итал. М., 1970. С. 28—34.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГУ́Н (Мікалай Пятровіч) (н. 17.5.1951, г. Докшыцы Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1973). З 1976 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікіНац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Распрацаваў тэарэт. асновы гідрадынамікі неразбуральных метадаў кантролю пранікальнымі вадкасцямі, вызначыў асаблівасці працэсаў пераносу ў мікраструктурных вадкасцях.
Тв.:
Гидродинамика и теплообмен градиентных течений микроструктурной жвдкости. Мн., 1984 (разам з П.П.Прахарэнкам);
Введение в теорию капиллярного контроля. Мн., 1988 (з ім жа);
Theoretical principies of liquid penetrant testing. Berlin, 1999 (разам з П.П.Прахарэнкам, М.Штатгаўзам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБА́НАЎ (Яўген Міхайлавіч) (20.11.1913, с. Храшчоўка Самарскай вобл., Расія — 6.11.1976),
бел. фізік. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1938). З 1958 у Ін-це ядз.фізікіАН Узбекістана, у 1969—76 у Ін-це цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, адначасова ў 1969—74 праф. Мінскага пед. ін-та. Навук. працы па ўздзеянні ядз. выпрамяненняў на паўправадніковыя прылады, метадах нейтронна-актывацыйнага аналізу для вызначэння мікрадамешкаў у чыстых і звышчыстых матэрыялах, стварэнні радыеізатопных прылад.
Тв.:
Радиоизотопные приборы в промышленности строительных материалов. М., 1973 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУШЭ́ЦКІ (Казімір Міхайлавіч) (н. 25.3.1936, в. Ахімкавічы Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм. н. (1994). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1959). З 1961 у Ін-це фізікіАН Беларусі, з 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі малекул і іх спектраў (інфрачырвоных і камбінацыйнага рассеяння), а таксама па канфармацыйных ператварэннях палімераў.
Тв.:
Расчет производных высшего порядка в методах ССП МО ЛКАО (разам з А.А.Ахрэмам, Ю.А.Сакаловым) // Докл.АНСССР. 1977. Т. 236, № 4;
Теория интенсивности инфракрасных спектров многоатомных молекул в приближении МО ЛКАО // Там жа. 1984. Т. 279, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Леанід Ільіч) (н. 10.1.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела і мікраэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-ртэхн. н. (1973), праф. (1978). Сын І.Д.Гурскага. Скончыў БПІ (1959). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1993 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі (БелВАК). Навук. працы па фізіцы металаў, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, распрацоўцы тэхналогіі вытв-сці вял. інтэгральных мікрасхем. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Структура, топология и свойства пленочных резисторов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.);