помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1750-я г. за межамі г. Кобрын Брэсцкай вобл., на беразе р. Мухавец, у 1841 перавезена ў горад, перабудавана з элементамі позняга класіцызму. Складаецца з асн. зруба, 5-граннай апсіды і 4 чацверыковых аб’ёмаў, размешчаных па вуглах асн. зруба. Усе аб’ёмы накрыты агульным шматсхільным дахам, усярэдзіне якога на чацверыковым пастаменце ўзвышаецца вял. 8-гранны светлавы барабан з купалам. Гал. фасад раскрапаваны па баках выступамі і аздоблены 2 калонкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЫ́М, Пелымская дзяржава,
аб’яднанне плямён угра-фінскага народа мансі (вагулаў) на ч.тэр. сучасных Свярдлоўскай вобл. і Ханты-Мансійскай аўт. акругі Расіі ў сярэдзіне 15 — канцы 16 ст. Уключала плямёны, што жылі па рэках Пелым, Сосьва, Лозьва, Конда і Таўда. Кіравалася мясц. родавай арыстакратыяй («князцамі»), Плямёны П. былі васаламі Рас. дзяржавы і Сібірскага ханства, перыядычна рабілі набегі на рус. паселішчы Прыуралля. У 1580—90-я г. П. канчаткова далучаны да Расіі, на месцы яго сталіцы пры ўпадзенні р. Пелым у Таўду ў 1593 засн. расійскі г. Пелым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕНО́ІД (ад грэч. sōlēn трубка + eidos выгляд),
згорнуты ў спіраль (шпулю) ізаляваны праваднік, па якім працякае эл. ток. Мае значную індуктыўнасць і малыя актыўнае супраціўленне і электраёмістасць. Усярэдзіне поласці С., даўжыня якога значна большая за дыяметр, магн. поле аднароднае і накіравана ўздоўж восі С., яго напружанасць прапарцыянальная сіле току і (набліжана) колькасці віткоў. Знешняе магн. поле С. падобнае да магн. поля стрыжнёвага магніта. С. з жал. асяродкам ва ўнутр. поласці наз.электрамагнітам. Выкарыстоўваецца як засяроджаная індуктыўнасць у элекгра- і радыётэхніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВОШ (англ. squash), ракетбол,
спартыўная гульня з гумавым мячом (дыям. каля 4 см) і ракеткамі на прамавугольнай пляцоўцы (корце), абмежаванай сценкамі. Гуляюць двое або чацвёра (парамі). Мэта — падтрымліваць мяч у гульні і пры гэтым перашкаджаць дзеянням саперніка.
Узнік усярэдзіне 19 ст. ў Вялікабрытаніі. Першыя клубы арганізаваны ў 1890-х г. Спаборніцтвы праводзяцца з 1920, чэмпіянаты свету — з 1930. Існуюць варыянты гульні: т.зв. «брытанскі» («мяккі», або «міжнародны») і «амерыканскі» («жорсткі», або хардбол). Найб. пашыраны ў некат. краінах Еўропы, Паўн. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі, Афрыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБЕРЖЭ́ (Faberge),
ювелірная фірма ў Расіі ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст.; вырабы гэтай фірмы. Адкрыта як ювелірная майстэрня ў Пецярбургу ў 1842 Густавам Фабержэ. У 1870 майстэрню ўзначаліў яго сын Карл, і яна пераўтворана ў фірму. Мела філіялы ў Маскве (з 1887), Адэсе (з 1890), Кіеве (з 1905), Лондане (з 1908). Вырабляла пад гіст. стылі (барока, ракако, класіцызм) або ў стылі мадэрн унікальныя паводле канструктарскага рашэння гадзіннікі, біноклі, упрыгожанні, сервізы, велікодныя яйкі і інш., аздобленыя каштоўнымі камянямі, золатам, рознакаляровымі эмалямі. Спыніла дзейнасць у 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ДЭБЮ, Хайтхабу (Hedeby, Haithabu, літаральна — горад язычнікаў),
паселішча ў Даніі (на ПдУ п-ва Ютландыя, на Пд ад г. Шлезвіг, цяпер уФРГ), якое існавала ў 9 — сярэдзіне 11 ст.У час экспансіі вікінгаў Х. быў адным з важнейшых гандл. пунктаў Паўн. Еўропы, які звязваў краіны Балтыкі і Усходу з Зах. Еўропай. За валоданне Х. вялася барацьба паміж датчанамі, немцамі, шведамі, славянамі, нарвежцамі, што скончылася яго разбурэннем. Археал. даследаваннямі ў 1930-я г. выяўлены рэшткі ваен. і гандл.-рамеснага паселішча, гавані і ўмацаванняў вакол Х.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫКА́ГСКАЯ ШКО́ЛАў палітэканоміі,
кірунак уэканам. думцы 20 ст., прадстаўнікі якога стаяць на пазіцыях неалібералізму. Узнікла ў сярэдзіне 1960-х г.у Чыкагскім ун-це. Заснавальнік М.Фрыдмен, гал. прадстаўнікі — Т.К.Сайманс, Ф.Найт, Дж.Стыглер. Выступае за неўмяшанне дзяржавы ў эканоміку, зыходзячы з таго, што рыначны механізм сам забяспечвае яе функцыянаванне. Гал. інструментам уздзеяння на эканоміку лічаць рэгуляванне грашовай масы — манетарызм. Спады вытв-сці прадстаўнікі Ч.м. звязваюць з парушэннямі ў крэдытна-грашовай сферы, цыклічныя хістанні вытв-сці і беспрацоўе разглядаюць як натуральнае праяўленне самарэгулявання рынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ХАЎСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. ў г. Быхаў (Магілёўская вобл.). Будынак цэнтрычны, крыжападобны ў плане, на цагляным атынкаваным фундаменце. З трох бакоў зроблены ўваходы ў выглядзе шырокіх мураваных ганкаў з казыркамі на драўляных калонах. Над гал. уваходам — высокая васьмігранная ў плане 3-ярусная званіца, над сяродкрыжжам — вялікі светлавы барабан (дыяметр 8 м, вышыня 12,5 м) з купалам. Фасады вертыкальна ашаляваны. Вокны паўцыркульныя. У інтэр’еры цэнтральная 2-светлавая частка перакрыта самкнёным скляпеннем на ветразях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗРА́ДНЫ ПРЫКА́З, Разрад,
цэнтральная дзярж. ўстанова ў Расіі ў сярэдзіне 16 ст. — 1711. Загадваў служылымі людзьмі, ваен. кіраваннем, пагран. службай, паўд. («украіннымі») гарадамі, жалаваннем дваран, прызначэннем палкавых і гар. ваявод, складаў роспісы прыдворных цырымоній, удзельнічаў у разборы месніцкіх спрэчак (гл.Месніцтва). Падзяляўся на сталы (аддзелы): Маскоўскі, Наўгародскі, Сеўскі, Памесны, Грашовы, Прыказны. На чале Р.п. ў 16—17 ст. звычайна стаялі дзякі, апошні кіраўнік (з 1689) — баярын Ц.М.Стрэшнеў. Скасаваны ў 1711, яго асобныя функцыі перайшлі да разраднага стала Сената.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛАВІЦКІ КЛЯ́ШТАР МІСІЯНЕ́РАЎ.
Існаваў у 1747—1832 умяст.Смілавічы. Засн. Марцыбелай Завішанскай з Агінскіх. Яна размясціла ксяндзоў-місіянераў пры драўляным касцёле і завяшчала грошы на мураваныя будынкі. У 1774 на ўскрайку мястэчка пры гасцінцы Мінск—Ігумен пабудаваны 2-павярховы мураваны корпус місійнага дома (кляштара). У 1785 асвячоны біскупам трохнефавы з 2-вежавым фасадам касцёл св. Тройцы, які з’яўляўся і парафіяльным. Усярэдзіне храма было 6 ілюзіяністычных алтароў з абразамі і скульптурамі. У 1832 кляштар закрыты, касцёл заставаўся парафіяльным да 1865; пазней ён перабудаваны пад царкву. Будынкі разбураны ў 1930-я г.