КАЗЛО́Ў (Фёдар Піліпавіч) (28.2.1898, в. Слабодка Круглянскага р-на Магілёўскай вобл., цяпер у межах г.п. Круглае — 1941),
гісторык. Д-ргіст.н., праф. (1936). Скончыў Ін-тчырв. прафесуры ў Маскве (1929). З 1929 заг. кабінета 1-га Інтэрнацыянала, выкладчык Ін-та Маркса—Энгельса—Леніна. З 1932 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі Ін-тачырв. прафесуры. У 1937 рэпрэсіраваны. Аўтар падручнікаў, прац па гісторыі ЗША, рэв. руху.
Тв.:
Первый Интернационал. М., 1933;
США в период довоенного империализма и после мировой войны: Лекция. М., 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН ((Kuhn) Рыхард Іаган) (3.12.1900, Вена — 31.7.1967),
нямецкі хімік і біяхімік. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1922). З 1929 праф. Гайдэльбергскага ун-та і кіраўнік хім.аддз. Ін-та біяхіміі імя М.Планка. Навук. працы па хіміі раслінных пігментаў (пераважна караціноідаў) і вітамінаў. Устанавіў структуру α- і β-ізамераў караціну (1933, незалежна ад П.Карэра) і прапанаваў метад іх сінтэзу (1937). Вылучыў крышталі вітаміну B2 (рыбафлавін) з сыроваткі і бялку яец, вітамін B6 (пірыдаксін) з дражджэй і прапанаваў яго структурную ф-лу. Нобелеўская прэмія 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПНІ́Н (Павел Васілевіч) (27.1.1922, с. Гжэль Раменскага р-на Маскоўскай вобл. — 27.6.1971),
расійскі філосаф. Чл.-кар.АНСССР (1970), акад.АН УССР (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1947). З 1947 на навук. і пед. рабоце ў Томску, Маскве, Кіеве. З 1962 дырэктар Ін-та філасофіі АН УССР, з 1968 Ін-та філасофіі АНСССР. Асн. працы ў галіне гнасеалогіі, дыялект. матэрыялізму, метадалогіі і логікі навук. пазнання.
Тв.:
Гипотеза и познание действительности. Киев, 1962;
Логические основы науки. Киев, 1968;
Диалектика, логика, наука. М., 1973;
Гносеологические и логические основы науки. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СМАЧ (Веніямін Аркадзевіч) (н. 1.10.1959, в. Талуі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1995). Скончыў БДУ (1982). З 1985 Выкладчык, дацэнт, заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. З 1998 заг. кафедры ўсеаг. гісторыі і сусв. культуры Віцебскага ун-та. Даследуе гісторыю знешняй культ. палітыкі Германіі ў новы і найноўшы час, сав.-герм. і бел.-герм. адносіны даваен. і пасляваен. часу, пытанні тэорыі і гісторыі культуры, гісторыю права замежных краін. Аўтар манаграфіі «Знешняя культурная палітыка Германіі ў гады Веймарскай рэспублікі (1919—1933 гг.)» (1994), навук. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦЭ́ВІЧ (Алесь Канстанцінавіч) (н. 13.9.1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1988). Скончыў БДУ (1981). З 1985 супрацоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі, з 1987 нач. сектара археал. даследаванняў Бел. рэстаўрацыйна-праектнага ін-та, з 1990 вядучы археолаг арх.-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Мін-ве культуры БССР, з 1994 у Гродзенскім ун-це. Асн. тэматыка даследаванняў — матэрыяльная культура гарадоў, мястэчак і замкаў Бел. Панямоння 14—17 ст.
Тв.:
Майстар — наш продак. Мн., 1990;
Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНІЛАРЫ́БАЎ (Цімафей Ерамеевіч) (14.5.1901, с. Гусава Растоўскай вобл., Расія — 13.11.1970),
вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1941), праф. (1943). Скончыў мед.ф-т Растоўскага ун-та (1925). З 1930 у хірург. клініцы мед. ін-та ў Растове, з 1941 гал. хірург эвакуацыйных шпіталяў у Кіславодску. З 1945 у Днепрапятроўскім, з 1960 у Мінскім мед. ін-тах. Навук. працы па лячэнні трафічных язваў, ваенна-палявой хірургіі, пластыцы сасудаў, перасадцы залоз унутр. сакрэцыі на сасудах, па аднаўленчай хірургіі.
Тв.:
Пластика свободным кожным лоскутом. Мн., 1968 (разам з А.І.Катом).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМЯ́ЦІН (Мікалай Мітрафанавіч) (18.5.1900, г. Ліпецк, Расія — 12.7.1965),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Чл.-кар.АН Беларусі (1947), д-рс.-г.н. (1937), праф. (1935). Скончыў Петраградскі вет.-зоатэхн. ін-т (1923). З 1946 заг. аддзела Ін-тасацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі, з 1949 заг. кафедры БСГА, з 1959 — Гродзенскага с.-г. ін-та. Навук. працы па вывучэнні канстытуцыі с.-г. жывёл і падборы іх паводле прынцыпу стымулявання развіцця патомства, узроставага і палавога падбору. Адзін з аўтараў пароднай групы бел. чорна-пярэстых свіней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Аляксандр Нічыпаравіч) (каля 1840, б. Віцебская губ. — 18.8.1881),
расійскі хімік-арганік. Вучань А.М.Бутлерава. Скончыў Казанскі ун-т (1865), працаваў у ім лабарантам. З 1869 праф. Варшаўскага ун-та. У 1872 працаваў у г. Бон (Германія) у лабараторыі Ф.А.Кекуле. Эксперыментальна даказаў, што 4 адзінкі валентнасці вугляроднага атама тоесны. Вывучаючы акісленне арган. злучэнняў хромавай сумессю, П. прапанаваў метады вызначэння хім. будовы кетонаў, кіслот, спіртоў і вуглевадародаў («правілы П.»).
Літ.:
Быков Г.В. Очерк жизни и деятельности А.Н. Попова // Тр. Ин-та истории естествознания и техники. 1956. Т. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЮРЫДЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т,
вышэйшая навуч. ўстанова ў 1931—54, у Мінску. Засн. на базе ф-тасав. будаўніцтва і права (з 1930), які вылучыўся з ф-та права і гаспадаркі (з 1925) БДУ. Да 1932 наз. Мінскі ін-тсав. будаўніцтва і права. Рыхтаваў спецыялістаў для юрыд. і судова-следчых органаў, дзярж. апарата, НДІ і навуч. устаноў. Пры ін-це існавала аспірантура. Выдаваліся «Працы», «Вучоныя запіскі». У 1954 у ін-це навучалася 2200 чал., працавала каля 70 выкладчыкаў. У 1954 пераўтвораны ў юрыд.ф-тБДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПФА́ЙФЕР ((Pfeiffer) Рыхард) (27.3.1858, г. Здуны, Польшча — 15.9.1945),
нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст. Вучань і супрацоўнік Р.Коха. Праф. Ін-таінфекц. хвароб у Берліне (1891), Ін-та гігіены ў Кёнігсбергу (1899) і Брэславе (1909—26). Навук. працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.