ЛІ́ЧБАВАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ НДІ, Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-даследчы інстытут лічбавага тэлебачання». Засн. 31.3.1959 як спецыялізаванае канструктарскае бюро (СКБ) пры Мінскім радыёзаводзе. У 1991 на базе СКБ створаны Мінскі НДІ лічбавага тэлебачання вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1995 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэлевізійнай тэхнікі, сістэм кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання, вырабаў аўдыятэхнікі, нестандартнай кантрольна-вымяральнай апаратуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВОЗ,
у Рускай дзяржаве 15—17 ст. вышук і вяртанне збеглых сялян дзярж. органамі і феадаламі ў сувязі з запрыгоньваннем сялянства. Узмацніўся ў 16 ст., набыў сістэм. характар з увядзеннем у 1592—93 поўнай забароны выхаду сялянскага і асабліва пасля прыняцця Саборнага ўлажэння 1649. З гэтага часу З. ажыццяўляўся спец. «вышуковымі» камісіямі, вынікі дзейнасці якіх фіксаваліся ў «звозных» кнігах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГЧЫ́МЫХ ПЕРАМЯШЧЭ́ННЯЎ ПРЫ́НЦЫП,
прынцып, які ўстанаўлівае агульныя ўмовы раўнавагі мех. сіс-. тэмы; адзін з варыяцыйных прынцыпаў механікі. Паводле М.п.п. для раўнавагі сістэм з ідэальнымі сувязямі (гл.Сувязі механічныя) неабходна і дастаткова, каб сума работ усіх актыўных сіл, прыкладзеных да сістэмы, пры любых магчымых перамяшчэннях сістэмы была роўная нулю (без разгляду невядомых рэакцый сувязей). Гл. таксама Д’Аламбера—Дагранжа прынцып.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́НДРА,
гарадскі пасёлак у Крымскай вобл. Украіны, прыморскі кліматычны курорт за 5 км на У ад г. Ялта. Лек. фактары і сродкі: субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу, марскія купанні, аэрагеліятэрапія, вінаградалячэнне. Уплывае на агульны стан здароўя хворых з парушэннямі абмену рэчываў, сардэчна-сасудзістай і нерв.сістэм і інш. У М. вытв.агр. аб’яднанне вінаробчай прам-сці «Масандра».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЭ́СТА,
крыніцы серавадародных тэрмальных вод бальнеалагічнага курорта Сочы (Расія). Тэрмальныя (18—67 °C) сульфідна-хларыдна-натрыевыя воды з мінералізацыяй 3—41 г/л, маюць ёду да 12 мг/л, брому да 70 мг/л, радон, эфектыўныя пры лячэнні хвароб органаў кровазвароту, цэнтр. і перыферычнай нерв.сістэм, апорна-рухальнага апарата, скурных, гінекалагічных і інш. Лячэнне ўвесь год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЙНТЫНГА—РО́БЕРТСАНА З’Я́ВА,
паступовае памяншэнне моманту імпульсу часціцы пры яе руху ў полі прыцягнення зоркі з прычыны тармажэння, выкліканага паглынаннем і перавыпрамяненнем целам фатонаў поля выпрамянення зоркі. Названы па імю Дк.Г.Пойнтынга і амер. фізіка Г.Робертсана, які даследаваў гэтую з’яву ў 1937. П.—Р.з. ўлічваецца ў тэорыі эвалюцыі метэорнага рэчыва Сонечнай сістэмы і касмалогіі планетарных сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ (Уладзімір Аляксеевіч) (8.6.1922, г. Краснадар, Расія — 17.8.1994),
бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.Акад.АН Беларусі (1972, чл.-кар. 1969), д-ртэхн.н., праф. (1971). Засл. вынаходнік Беларусі, засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Ін-т інжынераў чыг. транспарту ў Растове-на-Доне (1945). З 1953 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту, з 1969 дырэктар Ін-та механікі металапалімерных сістэмАН Беларусі і адначасова да 1973 рэктар Гомельскага ун-та. У 1973—87 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, адначасова ў 1978—83 рэктар БДУ. Навук. працы па даследаванні ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фіз.-мех. ўласцівасцямі, стварэнні новага класа кампазіцыйных матэрыялаў, адгезійнай і кагезійнай трываласці металапалімераў. Прапанаваў асновы разліку і канструявання металапалімерных вырабаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Трибология: исслед. и приложения: Опыт США и стран СНГ. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПАТО́ (Георгій Паўлавіч) (н. 23.8.1924, в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1995), чл.-кар.Рас.АН (1979). Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1952). З 1959 на Мінскім з-дзе ЭВМ. У 1969—72 дырэктар Мінскага філіяла Н.-д. цэнтра электроннай выліч. тэхнікі. З 1972 у НДІЭВМ (у 1972—87 дырэктар), адначасова ў Мінскім радыётэхнічным ін-це. У 1992—95 дырэктар навук.-інж. цэнтра «Нейракамп’ютэр», з 1995 у Ін-це сучасных ведаў. Навук. працы па распрацоўцы і вытв-сці ЭВМ сям’і «Мінск», ЭВМ Адзінай сістэмы, выліч. комплексаў, сістэм і сетак, аўтаматызацыі праектавання ЭВМ. Гал. канструктар ЭВМ «Мінск-1», шматмашынных сістэм «Мінск-222», сістэмы калект. карыстання «Нарач», шэрагу рухомых (бартавых ЭВМ), спец.выліч. комплексаў. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Тв.:
Вычислительная техника в Белоруссии // Информационные технологии и вычислительные системы. 1997. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШКО́Ў (Віктар Міхайлавіч) (24.8.1923, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.1.1982),
украінскі вучоны ў галіне матэматыкі, кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Акад.АН Украіны (1961), АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Новачаркаскі політэхн.ін-т і Растоўскі ун-т (1948). З 1957 дырэктар Выліч. цэнтра, з 1962 — Ін-та кібернетыкі АН Украіны, якому ў 1982 прысвоена імя Глушкова; віцэ-прэзідэнт АН Украіны (з 1962). Асн.навук. працы па алгебры, эканам. кібернетыцы, тэорыі аўтаматызаваных сістэм кіравання і сістэм штучнага інтэлекту. На аснове створанай ім тэорыі лакальна бікампактных груп рашыў абагульненую 5-ю праблему Гільберта. Пад яго кіраўніцтвам створаны першая ў СССР кіроўная ЭВМ «Днепр», серыя ЭВМ «Мір». Шматпрацэсарныя выліч. комплексы ЕС-2701, ЕС-1766 і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1968, 1977. Дзярж. прэмія Украіны 1970. У 1982 у АН Украіны засн. Прэмія імя Глушкова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НЬШЫН (Геральд Рыгоравіч) (н. 5.8.1937, г.п. Фрунзе Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1983), праф. (1986). Скончыў Кіеўскі ін-тінж. грамадзянскай авіяцыі (1961). З 1970 вучоны сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. навук, з 1974 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1985 у Ваен. акадэміі Беларусі. З 1993 прэзідэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Навук. працы па тэорыі аналізу і сінтэзу складаных комплексаў «чалавек-машына», метадах і сродках забеспячэння якасці і надзейнасці эргатычных сістэм, метадах аўтаматызацыі эрганамічнага праектавання складаных сістэм, сродках кантролю і кіравання функцыянальным станам чалавека-аператара. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Управление режимами профилактик сложных систем. Мн., 1976;
Методы профилактического обслуживания эргатических систем. Мн., 1983 (разам з Я.Ю.Барзіловічам, В.Ф.Васкабоевым);
Обеспечение качества функционирования автоматизированных систем. Мн., 1986 (разам з С.В.Кірпічом).