парадак зігаміцэтавых грыбоў. 8 сям., каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважнасапратрофы; узбуджальнікі хвароб чалавека і жывёл, гнілі і цвілі пладоў, караняплодаў і інш. Трапляюцца на раслінных рэштках, глебе, харч. прадуктах, паразітуюць на грыбах.
Міцэлій добра развіты, галінасты, пераважна няклетачны, з узростам можа ўтвараць перагародкі, доўгія гіфы, рызоіды, хламідаспоры або распадацца на асобныя клеткі. Спарангіі шарападобнай формы, маюць нерухомыя споры або канідыі. Палавы працэс — зігагамія (зліццё 2 недыферэнцыраваных на гаметы клетак). Зігаспора з тоўстай абалонкай. Некат. віды маюць высокую ферментатыўную актыўнасць і выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў, дражджэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РСІЯ (Murcia),
гістарычная вобласць і сучасная правінцыя на ПдУ Іспаніі, каля ўзбярэжжа Міжземнага м.Пл. 11,3 тыс.км². Нас. 1038 тыс.ж. (1992). Гал. горад — Мурсія. Рэльеф пераважна горны, выш. асобных хрыбтоў 1300—1700 м. Па даліне р. Сегура — Мурсійская нізіна. М. — аграрна-індустр. вобласць. Важны раён паліўнога земляробства, які спецыялізуецца на вырошчванні субтрапічных (пераважна цытрусавых) культур і шаўкаводстве. На непаліўных землях пасевы ячменю і пшаніцы. Прам-сць: каляровая металургія (выплаўка свінцу, цынку), нафтаперапрацоўка, хім. (серная к-та, азотныя ўгнаенні), суднабудаванне і суднарамонт, харч., шаўковая, гарбарна-абутковая, баваўняная; вытв-сць абсталявання для кансервавай прам-сці. Буйны марскі порт — Картахена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ДЫІ (Mytilus),
род двухстворкавых малюскаў. Вядомы з алігацэну (трыяс, каля 230 млн. гадоў назад). 3 віды. Пашыраны ў морах умераных паясоў, пераважна на мелкаводдзі. У Паўн. паўшар’і найб. трапляецца ядомая М. (M. edulis), якая ўтварае паселішчы — мідыевыя банкі. Прымацоўваецца да субстрату з дапамогай выдзяленняў бісусавай залозы. Кампанент абрастання падводных ч. збудаванняў і суднаў.
Ракавіна даўж. да 25 см, клінападобна-авальная. Фільтратары; праз мантыйную поласць за суткі праходзіць да 70 л вады, неабходнай для дыхання і паступлення корму (пераважна планктон, дэтрыт). Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКАВА ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка, за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,17 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 230 м, найб. глыбіня 4,1 м, даўж. берагавой лініі 2,38 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 12—15 м (на Пн да 3 м, на Пд невыразныя), у ніжняй ч. параслі лесам і хмызняком, у верхняй разараныя. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, тарфяныя, укрытыя водна-балотнай расліннасцю, хмызняком. Дно ў мелкаводнай зоне пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае пераважна вадзяным арэхам (занесены ў Чырв. кнігу Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУМБІ́ЙЦЫ,
народ, асн. насельніцтва Калумбіі (32,5 млн.чал.). Агульная колькасць 34,5 млн.чал. (1992). У асноўным метысы, частка мулаты, крэолы. Гавораць на калумбійскім дыялекце іспанскай мовы. Вернікі пераважна католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДУЛЬЁН, мадыльён (франц. modillon ад італьян. modiglione),
архітэктурная дэталь тыпу кранштэйна, якая падтрымлівае вынасную пліту ўвянчальнага карніза, пераважна ў ордэрнай архітэктуры (гл.Ордэр архітэктурны). Часам адыгрывае дэкар. ролю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАФІ́ТНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення раслін і грыбоў растворанымі неарганічнымі рэчывамі пры дапамозе іх транспарту праз паверхневыя структуры клеткі. Уласціва пераважнааўтатрофам (фотасінтэзавальным раслінам і хемасінтэзавальным бактэрыям). Гл. таксама Галазойнае жыўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАБІЁНТЫ [ад гігра... + біёнт(ы)],
арганізмы (пераважна вельмі дробныя), жыццё якіх звязана з капілярнай глебавай вадой. Удзельнічаюць у асноўных біял. працэсах, што адбываюцца ў глебе. Да гіграбіёнтаў належаць, напр., прадстаўнікі мезафауны — энхітрэіды, членістаногія, грыбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАФО́БЫ [ад гігра... + ...фоб(ы)],
наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існавання ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя. Жывуць пераважна на сухіх мясцінах (напр., асака пясчаная, лясныя мурашкі, многія віды насякомых і інш.). Гл. таксама Гіграфілы.