І́МАТРА (Imatra),
вадаскат у Фінляндыі, на р. Вуокса, за 7 км ад яе вытоку з воз. Сайма, у месцы прарыву праз граду Салпаўселькя. Выш. падзення 18,4 м (на працягу 1,5 км), шыр. 25—50 м. Сярэдні расход вады каля 600 м³/с. Большая ч. вады ідзе на жыўленне ГЭС каля г. Іматра. Турызм.
т. 7, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЭРАГІ́РЫ (Inderagiri),
рака на в-ве Суматра, у Інданезіі. Даўж. каля 400 км, пл. бас. больш за 20 тыс. км². Пачынаецца ў хр. Барысан, цячэ па забалочаных раўнінах Усх. Суматры, упадае ў Паўд.-Кітайскае м. Жыўленне дажджавое. Паўнаводная на працягу ўсяго года. Сярэдні гадавы расход вады 1100 м³/с. Суднаходная на 150 км ад вусця.
т. 7, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЫ́ННАЯ, Крушынная канава,
рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 255 км². Пачынаецца за 4 км на Пд ад в. Слабада Лельчыцкага р-на. Цячэ пераважна па Нац. парку «Прыпяцкі», у ніжнім цячэнні перасякае рэчышча р. Свінавод. На працягу каля 20 км рэчышча каналізаванае.
т. 8, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХА́КАМ (Mahakam), Кутай,
рака ў Інданезіі, на в-ве Калімантан. Даўж. каля 720 км, пл. басейна каля 80 тыс. км². Верхняе і сярэдняе цячэнне ў гарах Усх. Калімантана, ніжняе — па забалочанай раўніне. Упадае ў Макасарскі праліў, утварае дэльту. Мнагаводная на працягу ўсяго года. Сплаўная, у ніжнім цячэнні суднаходная. На М. — г. Самарында.
т. 10, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАЙЦЯ́НКА, Неймайцянка,
рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Субота (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 86,3 км². Пачынаецца на У ад в. Каралі, вусце за 1,4 км на ПнУ ад в. Серкуці. У верхнім цячэнні наз. Брус. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,5 км каналізаванае.
т. 11, с. 281
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́НАЧ,
рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 41 км. Пл. вадазбору 796 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Рудніца Калінкавіцкага р-на, вусце каля рачнога порта Мазыр (Пхоў). Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне і Мазырскім Палессі. Рэчышча ад вытоку на працягу 34,6 км каналізаванае.
т. 11, с. 285
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЦЁША,
рака ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Іпуць (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Пятроўка ў Бранскай вобл., вусце за 3,5 км на ПнУ ад г. Добруш. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае.
т. 11, с. 421
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́СВА,
рака ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Зальвянка (бас. р. Нёман). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 135 км². Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Рудзевічы, цячэ па паўд.-ўсх. частцы Ваўкавыскага ўзв., упадае ў р. Зальвянка за 2 км на З ад в. Хамічы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
т. 14, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДРО́ЎКА,
рака ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток р. Шчара (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад хутара Рачканы, месцамі цячэ сярод лесу, упадае ў р. Шчара за 1,5 км на Пд ад в. Меляхі. Рэчышча на працягу 7,2 км каналізаванае.
т. 14, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫ́ЕЎКА,
рака ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Нёман. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 145 км². Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад в. Парэчча, цячэ пераважна сярод лесу, упадае на ПнУ у воз. Рыбніца (бас. р. Котра). Рэчышча ад в. Перасельцы да вусця на працягу 17 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
т. 15, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)